Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
30.04.2008
Ці паедзе Лукашэнка на Алімпіяду?
аўтар Уладзімер Глод
Кіраўнік Беларускага Нацыянальнага алімпійскага камітэту (НАК) Аляксандар Лукашэнка на сёньняшні дзень ня вызначыўся, ці паедзе ён на 29 летнія Алімпійскія гульні у Пэкін
Пра гэта сёньня паведаміў міністар спорту і турызму Аляксандар Грыгараў падчас прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай 100 дням да адкрыцьця Алімпіяды. “Прэзыдэнт сам прыме рашэньне, ехаць яму ці не ў Пэкін, але я хачу сказаць, што амбасада Беларусі ў Кітаі і іншыя арганізацыі ўжо паклапаціліся пра тое, каб у выпадку прыезду прэзыдэнт і іншыя службовыя асобы мелі ўсе неабходныя ўмовы для знаходжаньня ў Кітаі” – заявіў Грыгараў.
Міністар таксама паведаміў, што гэтым разам перад беларускімі алімпійцамі ня ставіцца задача здабыць пэўную колькасьць мэдалёў. Задача патрапіць у 20 наймацнейшых спартовых дзяржаваў сьвету, і па магчымасьці пераўзыйсьці вынік нашага самага лепшага выступу ў Сыднэі, калі беларускія Алімпійцы завайвалі 17 мэдалёў – паведаміў міністар
Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.