Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
23.04.2008
“Чарнобыльскі шлях” без улётак
аўтар Радыё Свабода
Паводле зьвестак газэты “Наша ніва”, сёлета КДБ сканфіскаваў усе да адной улёткі і абвесткі да шэсьця: і тыя, што рыхтаваў БНФ, і тыя, што зрабілі АДС альбо рух “За Свабоду”.
Наклады канфіскоўваліся яшчэ на дарозе да партыйных офісаў. З порцыямі налепак былі затрыманыя, у прыватнасьці, грамадзкія актывісты Ўдавічэнка, Кішкурна, Жучкоў.
Ператрусы ў пошуку ўлётак ажыцьцяўляліся ва ўсіх падазроных офісах. Некалькі друкарняў, якія падазраваліся ў друку ўлётак, былі апячатаныя напярэдадні дэманстрацыі.
Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.