Прызначаны ў сакавіку намесьнік Дзяржсакратара ЗША у пытаньнях Эўропы і Эўразіі Дэйвід Меркель распавёў
Еўрарадыё, што ЗША не зьбіраюцца далей скарачаць штат амбасады ў Беларусі і па-ранейшаму чакаюць ад беларускіх уладаў вызваленьня Аляксандра Казуліна. На думку палітыка, нічога ня можа ізаляваць Беларусь болей, чым працяг палітычных перасьледаў у краіне.