Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
23.04.2008
МЗС Беларусі зноў патрабуе скараціць штат амбасады ЗША
аўтар Радыё Свабода
Беларускі МЗС зноў выклікаў Часовага паверанага у справах ЗША ў Беларусі Джонатана Мура.
Як паведамляе прэсавая служба беларускага зьнешнепалітычнага ведамства, ад амэрыканскага прадстаўніка запатрабавалі «на парытэтнай аснове» скараціць амэрыканскую дыпляматычную прысутнасьць у Менску і беларускую -- у Вашынгтоне.
Пры гэтым МЗС спасылаецца на тое, што ЗША зьберагаюць санкцыі супраць «Белнафтахіму», уведзеныя ЗША за парушэньні правоў чалавека ў Беларусі.
Беларускі бок хоча пакінуць па 7 дыпляматаў у кожнай амбасадзе. Раней амэрыканская дыпмісія пад ціскам Менску скараціла свой штат да 17 чалавек.
Радыё Свабода © 2009 РС | Усе правы захаваныя.