Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
20.04.2008
Анатоля Лябедзьку пераабралі старшынём АГП
аўтар Радыё Свабода (Менск)
У Менску прайшоў справаздачна-выбарчы сход Аб’яднанай грамадзянскай партыі Беларусі.
15.30
Намесьнікамі старшыні партыі абраныя Леў
Марголін
і Яраслаў
Раманчук
.
14.05 "З
а"
Анатоля
Лябедзьку
прагаласавала
83%
дэлегатаў. У галасаваньні ўдзельнічала 156 чалавек.
13.15
Анатоль
Лябедзька
адмовіўся выступаць з праграмай дзеяньняў. Ён патлумачыў: усё сказаў у дакладзе і заключным слове.
М.Гаўрыленка і А.Лябедзька
Мікалай
Гаўрыленка
ў сваім выступе прапанаваў
палепшыць імідж
партыі праз рэклямную кампанію, пачаць
выдаваць партыйную газэту
. “Такім чынам можна павялічыць колькасьць сяброў партыі на 20-30%”, - дадаў ён.
Спадар Гаўрыленка перакананы, што будучы кіраўнік АГП павінен удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах 2011 году.
“Ідзе зьмена пакаленьняў… Аляксандар Лукашэнка ўжо 14 год ня хоча саступаць пасаду.
Вы ж не такі як Лукашэнка, Анатоль Уладзіміравіч.
Пакажыце прыклад”, - заклікаў спадара Лябедзьку М.Гаўрыленка.
12.55
За пасаду старшыні будуць змагацца Мікалай
Гаўрыленка
і Анатоль
Лябедзька
. Дэлегаты таксама вылучалі кандыдатуры Людмілы
Гразновай
, Генадзя
Ананьева
і Льва
Марголіна
. Аднак гэтыя асобы ўзялі самаадвод.
12.00
Дэлегаты зьезду АГП абмяркоўваюць даклад Антоля Лябедзькі:
Людміла Гразнова
Сябра Палітрады Людміла
Гразнова
: “Я заўважаю адну тэндэнцыю:
мы не становімся мацней, як па колькасьці, так і паводле якасьці
. Мы маглі б за гэты час набыць шмат новых прыхільнікаў, але гэтага не адбылося. Справа ня толькі ў дзейнымі рэжыме. Нам не хапае кадравай працы, не хапае дакладнага падзелу абавязкаў.
Часта можна бачыць, як Лябедзька хапаецца за ўсё
”.
Дэлегат з Жодзіна Аляксандар
Ваўчанін
: “Скажу адкрыта: на выбарах я буду галасаваць за Лябедзьку. Гэты чалавек шмат робіць для партыі. Магчы , нам трэба болей прыцягваць да працы ягоных намесьнікаў, але
жаданьня і ўменьня працаваць у Лябедзькі не адняць
”.
Сябра Палітрады АГП Сяргей
Альфер
: “Анатоль
Лябедзька
ня мае цяпер магчымасьці выяжджаць да межы Беларусі. Значыць
болей будзе езьдзіць па краіне
”.
11.00
Старшыня Лельчыцкай раённай арганізацыі, кандыдат на пасаду кіраўніка партыі Мікалай
Гаўрыленка
, заявіў: “АГП пераўтварылася ў элітны палітычны клюб”.
Мікалай Гаўрыленка
“Мы зьбіраемся ад выбараў да выбараў, д зьезду да зьезду. Вярхі партыя жывуць самі па сабе, рэгіёны - самі па сабе”, - патлумачыў спадар Гаўрыленка.
“
Няма прыросту людзей у рэгіёнах
. У барацьбе за людзей АГП прайграе Партыі камуністаў беларускай”, - падкрэсьліў кандыдат на старшыню.
Ён заявіў, што актывісты “
павінныя пераўтварыць АГП у партыю для чалавека
, а не задавальняцца цяперашнім становішчам, калі чалавек служыць для партыі”.
Мікалай Гаўрыленка, 48 год. Старшыня Лельчыцай раённай арганізацыі АГП. Фэрмэр.
Мае дзьве вышэйшыя адукацыі – зоаінжэнэр і мэнэджэр-эканаміст. Уваходзіць у Адзіны сьпіс кандыдатаў Аб'яднаных дэмакратычных сілаў на восеньскія выбары. У 2004 ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, але быў зьняты Цэнтарвыбаркамам. Ліквідатар аварыі ЧАЭС.
10.45
У сваім выступе старшыня АГП Анатоль
Лябедзька
зрабіш 3 прапановы.
Анатоль Лябедзька
1. Зьвярнуцца да лідэраў апазыцыі Аляксандра
Казуліна
, Аляксандра
Мілінкевіча
, Мікалая
Статкевіча
і Станіслава
Шушкевіча
з прапановай
далучыцца да выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў
, узначаліць сьпіс кандыдатаў ад Ад’яднаных дэмакратычных сілаў. “Канешне, Казулін у турме і яго не зарэгіструюць кандыдатам у палату прадстаўнікоў, але калі людзі будуць ведаць, што Казулін далучаецца да гэтай справы, можна спадзявацца на посьпехі ў выбарчай кампаніі”, - заявіў А.Лябедзька.
2.
Пачаць дыскусію і перамовы пра адзінага кандыдата
ад дэмакратычнай апазыцыі на выбарах прэзыдэнта ў 2011 годзе “І зрабіць гэты працэс адкрытым”, - падкрэсьліў старшыня АГП.
3. Напярэдадні пачатку кампаніі выбараў у Палату прадстаўнікоў
правесьці Кангрэс дэмакратычных сілаў
27 ліпеня.
Анатоль Лябедзька. Нарадзіўся 27 чэрвеня 1961 года ў вёсцы Трылес Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласьці. Скончыў факультэт гісторыі і францускай мовы Мінскага пэдагагічнага інстытута (1985), юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта (1993). Служыў у Савецкай Арміі (1985-1987). Працаваў мэханізатарам калгаса імя Суворава Стаўбцоўскага раёна (1979-1980), намесьнікам дырэктара Ашмянскай школы-інтэрната Гарадзенскай вобласьці (1987-1990). Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі (1990-1995), намесьнік старшыні Камісіі па справах моладзі, сябра Камісіі па адукацыі, культуры і захаваньню гістарычнай спадчыны; дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1995—2000), старшыня Камісіі па міжнародных справах, намесьнік старшыні Вярхоўнага Савета. Член Парлямэнцкай асамблеі Савета Эўропы (1995-1997), Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ (1995-2000). Старшыня Беларускай Эўраатлянтычнай асацыяцыі (1997-2000), прэзыдэнт Беларускай асацыяцыі маладых палітыкаў(1992-2000). Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі (з 2000).
(Паводле даведніка “Хто ёсьць хто ў Беларусі ‘07”)
10.15
Зьезд пачаў працу. На сходзе прысутнічае 130 з 223 дэлегатаў. Гэта 11-ты па ліку зьезд АГП. Папярэдні быў у траўні 2006 году.
Зьезд праходзіць на сядзібе Партыі БНФ, бо іншага памяшканьня для сходу кіраўніцтву АГП знайсьці не ўдалося. Цягам месяца ў арэндзе памяшканьня АГП адмовілі 23 установы Менску, зазначае
БелаПАН
.
Радыё Свабода © 2009 РС | Усе правы захаваныя.