Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
17.04.2008
МЗС Беларусі: дачыненьні з ЗША – бяз зьменаў
аўтар Уладзімер Глод
У МЗС Беларусі няма ніякіх дадатковых зьвестак наконт сытуацыі, якая склалася ў дачыненьнях паміж ЗША і Беларусьсю. Пра гэта заявіў сёньня на брыфінгу прэсавы сакратар МЗС Андрэй Папоў.
Ці ёсьць у беларускага боку плян дзеяньня на той выпадак, калі ЗША не адменяць свае санкцыі? На гэтае пытаньне А.
Папоў
адказаў: “Я не хацеў бы расьпісваць, так бы мовіць, дэклярацыю аб намерах. Мы ўжо выказалі сваю пазыцыю, і яна даволі вычарпальная”.
Спадар Папоў адмовіўся адказваць на пытаньне, ці пакінулі тэрыторыю ЗША супрацоўнікі амбасады Беларусі ў Вашынгтоне, якія падпадаюць пад скарачэньне.
Радыё Свабода © 2009 РС | Усе правы захаваныя.