Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
07.04.2008
Начная аБЛОГа 7 красавіка
аўтар Севярын Квяткоўскі
Агляд форумаў і блогаў Белнэту.
На форумах сайту
"Хартыя'97"
камэнтуюць рашэньне Рады Эўропы працягнуць яшчэ на год абмежаваньне ўезду на тэрыторыю Эўразьвязу для Аляксандра Лукашэнкі і шэрагу беларускіх чыноўнікаў высокага рангу. Санкцыі зьвязаныя з абвінавачваньнямі Аляксандра Лукашэнкі ды іншых высокіх дзяржаўных чыноўнікаў у фальшаваньні вынікаў выбараў, парушэньні правоў чалавека. А такіх дзяржаўных службоўцаў як Віктар Шэйман, Юры Сівакоў і Дзьмітры Паўлючэнка падазраюць у датычнасьці да зьнікненьня палітыкаў у 1999-2000 гадах. Камэнтары:
"
А тым, хто не ўвайшоў у сьпіс, але датычныя да супрацоўніцтва з тыраніяй -- не выдаваць тапчаны на Рыўеры, і не сяліць у нумары "люкс
"!;
"
Само абмеркаваньне -- ганьба для Эўразьвязу. На год... А праз год што -- здымем зь іх адказнасьць за злачынствы толькі за тое, што яны сталіся белымі і пухнатымі? Пажыцьцёвы бан -- гэта выйсьце!
";
"
Трэба абавязкова расшырыць гэты сьпіс і дабавіць туды дэпутатаў, якія прымалі законы, па якіх зараз судзяць моладзь, закон аб мітынгах і інш. Трэба усіх ілжэміліцыянтаў-амапаўцаў, якія зьбівалі, якія ілжэсведчылі таксама зрабіць невыязднымі. Ды ўсе гэта гульні. Пакуль не будзе эканамічных санкцый -- нічога не атрымаецца
".
На форумах парталу
Tut.by
абмяркоўваюцть інфармацыю зарэгістраванага ў Літве Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічным і палітычных дасьледваньняў. Згодна новых дадзеных сацыёлягаў, за Аляксандра Лукашэнку гатовыя прагаласаваць 42 працэнты выбарнікаў, 35 ня ведаюць за каго галасаваць, а кожны восьмы беларус упэўнены, што Аляксандар Лукашэнка будзе займаць пасаду менш за год (наступныя прэзыдэнцкія выбары маюць адбыцца ў 2011). Камэнтары:
"
Я не зразумеў, а дзе 83 працэнты?
";
"
Пра зьмену прэзыдэнта нам лепей забыцца. Нездарма у нармальных краінах тэрміны прэзыдэнцтва абмежаваны двума тэрмінамі. І безініцыятыўнасьць беларусаў тут не да рэчы. Гэта чалавечая псыхалёгія
";
"
Лукашэнкаўскія працэнты будуць расьці дзеля адной простай прычыны. незадаволеныя зьяжджаюць, застаюцца памяркоўныя
";
У суполцы
minsk_by
абмяркоўваюць пляны падубаваць у Пухавіцкім раёне блізу пасёлкаў Сьвіслач і Рудзенск завода па вырабе пэстыцыдаў. Камэнтары:
"
Не па вытворчасьці, а па расфасоўцы. Праект прайшоў экалягічную экспэртызу. Пасьля запуску заводу будзе найстражайшы кантроль за выкананьнем тэхналёгіі
";
"
Няхай яго тады ў Драздах будуюць, калі ён такі станоўчы
";
"
А кім будзе арганізаваны кантроль? Калі ў справе завязаныя аграмадныя грошы на здароўе і жыцьці звычайных грамадзянаў уладам пляваць!
".
Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.