Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
31.03.2008
Сhicago Тribune : “Беларусь засталася звонку”
аўтар Алена Струвэ
“Новая жалезная заслона Эўропы”. Так называецца артыкул журналіста Тома Хандлі, надрукаваны ў амэрыканскім выданьні Сhicago Тribune. Журналіст піша пра наступствы канцэпцыі аб’яднанай Эўропы для Беларусі і Ўкраіны. У гэтай сувязі ён прыводзіць меркаваньні вядомых заходніх экспэртаў ды жыхароў краін - суседзяў Эўразьвязу.
Карэспандэнт
Сhicago Тribune
пачынае свой артыкул з карцінкі на памежнай польскай чыгуначнай станцыі Тэрэспаль.У старым будынку чыгуначнага вакзалу грэецца групка жанчын з залатымі зубамі…Ні для каго не сакрэт, што гэта кантрабандысткі з суседняй Беларусі. Рыхтуючыся да чарговага штодзённага змаганьня з мытнікамі, жанчыны апранаюць на сябе слой за слоем набытыя ў Польшчы новыя шмоткі.
Знайсьці працу дома не складана, але за яе будуць плаціць не болей за 100 даляраў у месяц
”Знайсьці працу дома не складана, але за яе будуць плаціць не болей за 100 даляраў у месяц. Нават у Беларусі гэтага недастаткова, каб пражыць”, кажа журналісту адна з жанчын на чыгуначнай станцыі Людміла.
Падобна іншым яна зарабляе на жыцьцё памежным гандлем. Штодня напаўняе валізкі і плястыкавыя торбы танным адзеньнем ды іншымі таварамі з польскіх супэрмаркетаў, а потым вязе іх кантрабандай у Беларусь на продаж. Згодна зь беларускімі правіламі, за адну паездку ў краіну шмат тавараў не ўвязеш. Некаторыя жанчыны вымушаныя рабіць па тры паездкі на дзень.
”Наш прэзыдэнт, ад якога мы ня можам пазбавіцца, а таксама яго сын, які будзе яго замяшаць яшчэ гадоў 60, жадае, каб у Беларусі ўсе былі беднымі”, кажа Людміла.
Пакуль жанчыны карыстаюцца шматразовымі польскімі візамі, піша Сhicago Тribune. Аднак хутка яны сутыкнуцца зь неабходнасьцю набываць візы шэнгенскія. Яны значна даражэйшыя. Адна візавая адзнака ў пашпарце каштуе каля 100 даляраў (60 эўра). "Для нас гэта - гамон”, кажа жанчына.
"Цяпер мы адчуваем сябе адрэзанымі ад Польшчы ды ад астатняй Эўропы”, кажа другая беларуска, 24-хгадовая Аня, дарэчы, полька паводле нацыянальнасьці. Пасьля сканчэньня польскага каледжу дзяўчына працуе бухгальтэркай у невялікім гарадку Седліцэ на ўсходзе Польшчы. Для яе не існуе праблемаў прыяжджаць дамоў у Беларусь, аднак Анінай сям’і наведваць Польшчу будзе значна цяжэй.
Гэта не было жаданьнем Шэнгену, але сталася адным з найбуйнейшых яго наступстваў
Як піша амэрыканскае выданьне Сhicago Тribune, новыя эўрапейскія межы выклікаюць праблемы ня толькі на чалавечым, але і на больш высокім геапалітычным узроўні. Яны дзеляць кантынэнт на каталіцкі ды пратэстанцкі Захад і на праваслаўны Ўсход. Нягледзячы на тое, што Брусэль хоча, каб Беларусь і Ўкраіна крочылі ў празаходнім накірунку, ягоная палітыка можа мець зваротны эфэкт.
Паводле гісторыка зь Йельскага унівэрсытэту
Цімаці Снайдэра
, Шэнгенская зона зь яе вольным перамяшчэньнем “вымушае Эўразьвяз стварыць умацаваную вонкавую мяжу, каб аддзяліцца ад больш бедных суседзяў.
“Гэта не было жаданьнем Шэнгену, але сталася адным з найбуйнейшых яго наступстваў”, зазначае Цімаці Снайдэр.
Добра, калі вы ў Эўразьвязе, але эўрапейскія краіны з найбольшымі праблемамі - Беларусь - зараз бачаць перад сабой высокую эўрапейскую заслону
Навуковы супрацоўнік брытанскага стратэгічнага цэнтру "Чатэм-Хаус"
Робін Шэфэрд
кажа:
“Асноўнай ідэяй, якая стаяла перад Эўразьвязам, было стварэньне Эўропы, адзінай і вольнай…Добра, калі вы знаходзіцеся ў Эўразьвязе, але эўрапейскія краіны з найбольшымі праблемамі - Беларусь - або тыя, якія спрабуюць вырвацца з кола гэтых праблем - Украіна - зараз бачаць перад сабой высокую эўрапейскую заслону і застаюцца звонку”
Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.