Зьмяніць памер шрыфту   |  Выдрукаваць

30.03.2008

А.Лябедзька: “Мы адваявалі пляц”

аўтар Алесь Дашчынскі

Сёньня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску а 18-й гадзіне адбылася несанкцыянаваная акцыя салідарнасьці.

 
Ініцыятыву аб  правядзеньні акцыі падтрымаў прэзыдыюм Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. 
А 18.10 каля трыццаці грамадзянаў утварылі ланцуг у цэнтры Кастрычніцкай плошчы ўздоўж праспэкту Незалежнасьці. Яны трымалі ў руках партрэты палітвязьня Аляксандра Казуліна, прадпрымальніка Віктара Калея і моладзевага актывіста Андрэя Кіма. Акцыя працягвалася прыкладна 20 хвілінаў.
У двары Палацу рэспублікі стаялі тры аўтазакі і некалькі міліцэйскіх машынаў. Міліцыянты сачылі за пікетоўцамі і вялі апэратыўныя відэаздымкі. Аднак удзельнікаў акцыі не чапалі. 



З палітыкаў на плошчы быў старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Ён сказаў:
“Самая галоўная мэта – гэта салідарнасьць. Я думаю, толькі салідарнасьцю мы можам змагацца з гэтым рэжымам, зь яго брутальным стаўленьнем да сваіх грамадзянаў. Прыйшлі тыя, хто хацеў, тыя хто мог і хто валодаў інфармацыяй. Сёньня тыя 30-40 чалавек зрабілі вялікую справу: мы адваявалі пляц. Было важна псыхалягічна, калі ўлада, фактычна, патапіла ў крыві акцыю 25 сакавіка, усё ж прыйсьці і сказаць, што ёсьць людзі, якія ня зломленыя”.

Радыё Свабода © 2009 РС | Усе правы захаваныя.