Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
29.03.2008
Беларуска пакінула пячору ў Пензенскай вобласьці
аўтар Радыё Свабода
28 сакавіка зь пячоры ў Пензенскай вобласьці, дзе хаваецца група сэктантаў, выйшлі сем жанчын, сярод іх адна беларуска, паведамляе БелаПАН.
Стан здароўя жанчын не выклікае трывогі. Віцэ-губэрнатар Пензы А.Мельнічэнка паведаміў, што ў выніку паводкі траціна скляпеньняў зямлянкі абвалілася і што неўзабаве яна можа абрынуцца цалкам.
Перамовы з рэштай людзей пад зямлёй працягваюцца. Паводле пракуратуры Пензенскай вобласьці, пад зямлёй застаюцца 28 чалавек (зь іх 10 беларусаў), у тым ліку і чацьвёра дзяцей (двое зь іх – зь Беларусі).
Радыё Свабода © 2009 РС | Усе правы захаваныя.