Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
27.03.2008
Цана газу для Беларусі перавысіць 200 даляраў
аўтар Уладзімер Глод
Калі дзейная цяпер формула разьлікаў паміж Беларусьсю і расейскім канцэрнам “Газпром” ня будзе перагледжана, дык ужо ў наступным годзе цана адной тысячы кубамэтраў газу для Беларусі перавысіць 200 даляраў.
Пра гэта сёньня заявіў на відэканфэрэнцыі “Масква — Менск” намесьнік дзяржсакратара так званай саюзнай дзяржавы Васіль
Хрол
.
Ён таксама заўважыў, што ўвядзеньне расейскага мыта на нафту, якая паступае ў Беларусь, а таксама абмежаваньне на пастаўкі беларускага цукру ў Расею “ня ўпісваюцца ў пабудову саюзнай дзяржавы”.
Аднак дзяржсакратар Павал
Барадзін
і амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар
Сурыкаў
, якія таксама ўдзельнічалі ў канфэрэнцыі, зьвярнулі ўвагу на тое, што абедзьве краіны ў сваіх эканамічных дачыненьнях павінны пераходзіць на рынкавыя прынцыпы.
Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.