Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
26.03.2008
Баранавічы: суд аштрафаваў удзельнікаў Дня Волі
аўтар Вячаслаў Кулік
12 чалавек аштрафаваныя ў памеры ад 7 да 15 базавых велічыняў (245 – 525 тысячаў рублёў.
Сёньня раніцай у Баранавіцкі суд міліцыянты даставілі 14 чалавек. Усе яны напярэдадні былі затрыманыя на вулічным шэсьці, прысьвечаным 90-годзьдзю Беларускай Народнай Рэспублікі. Міліцэйскія пратаколы на непаўналетніх Вадзіма
Бягеню
і Аляксея
Буруцкага
перададзеныя ў камісію ў справах непаўналетніх пры гарвыканкаме.
Яўгенія
Лойка
— сябра руху “За свабоду”, Вячаслаў
Болбат
— сябра БСДП (Грамада), Алесь
Краўчэня
— сябра руху “За свабоду”, Сяргей
Гоўша
— праваабаронца, Уладзімер
Гоўша
— сябра партыі БНФ, Алесь
Грыцавец
— сябра партыі БНФ, сьвятар грэка-каталіцкай царквы Яўген
Маліноўскі
, Карней
Пятровіч
— сябра партыі БСДГ , Віктар
Мязяк
— сябра партыі БНФ, Аляксандар
Слабадзян
— сябра партыі БСДП (Грамада), Віктар
Сырыца
— сябра руху “За свабоду”.
Яшчэ адзін затрыманы, Аляксей
Шчарбакоў
, быў учора шпіталізаваны ў баранавіцкую лякарню.
Падрабязнасьці — пазьней у эфіры Радыё Свабода.
Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.