Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
25.03.2008
Віцебск: яшчэ адна акцыя да ўгодкаў БНР
аўтар Радыё Свабода (Віцебск)
А 18-й вечара каля помніка Уладзімеру Караткевічу сабраліся прадстаўнікі розных палітычных партыяў і стваранага руху "За Свабоду!"
Вакол стаяла некалькі міліцыйскіх машын, праз вокны якіх міліцыянты назіралі за актывістамі.
Партыйцы ўсклалі кветкі да помніка ды прасьпявалі гімн БНР "Мы выйдзем шчыльнымі радамі". Усё гэта супрацоўнікі міліцыі здымалі на відэакамеры. Але нікога з прысутных дэмакратычных актывістаў не затрымалі, хаця міліцэйскія машыны не разьяжджаліся аж да таго часу, пакуль усе ад помніку Караткевічу не разышліся.
Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.