Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
25.03.2008
Дзень Волі ў Бэльгіі
У Бэльгіі Дзень Волі пачаўся з ранішняй малітвы за Беларусь у грэка-каталіцкай царкве ў Антвэрпэне.
Пазьней у Лювэне беларусы зь Беларуска-эўрапейскага задзіночаньня ўсклалі кветкі да магілы выбітнага беларускага кампазытара Міколы Равенскага, а ў Брусэлі – да помніка Невядомаму жаўнеру і ўсім загіблым за свабоду сваіх краінаў.
Cябры Беларуска-эўрапейскага задзіночаньня наведалі таксама хворага дзеяча беларускай эміграцыі Янку Жучку і павіншавалі яго з Днём Волі.
Радыё Свабода © 2009 РС | Усе правы захаваныя.