Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
25.03.2008
І.Рынкевіч выклікаў на тэледэбаты Ўл.Навумава
аўтар Алег Грузьдзіловіч
Былы адвакат Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч накіраваў міністру ўнутраных спраў Уладзімеру Навумаву прапанову правесьці дэбаты ў наўпроставым тэлеэфіры адносна справы Аляксандра Казуліна.
“Копію прапановы я накіраваў старшыні Белтэлерадыёкампаніі
Аляксандру Зімоўскаму
і кіраўніку Нацыянальнага прэс-цэнтру
Івану Сакалоўскаму
. Мне падаецца, там — найбольш зручнае месца для такіх дэбатаў. А нагода для іх — сёньня споўнілася два гады, як былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна арыштавалі і зьмясьцілі ў турму. Мы дагэтуль лічым, што гэта быў незаконны арышт і незаконны прысуд”.
Нагадаем, улетку 2006 году Аляксандар Казулін быў асуджаны на 5,5 гадоў зьняволеньня за хуліганства і арганізацыю вулічных беспарадкаў. Сваёй віны палітык ніколі не прызнаваў. У Беларусі і сьвеце дамагаюцца вызваленьня Аляксандра Казуліна, якога лічаць вязьнем сумленьня.
Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.