Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
17.03.2008
Бел-чырвона-белы сьцяг у гонар Палуты Бадуновай
аўтар Радыё Свабода (Віцебск)
Нацыянальны сьцяг зьявіўся каля восьмай вечара 16 сакавіка на адным з жылых дамоў па вуліцы Герцэна ў Віцебску.
Да сьцяга прымацавана цыдулка са словамі: “Гонар і пашана мужнай палітычнай дзяячцы Беларускай Народнай Рэспублікі Палуце Бадуновай: менавіта ейны подпіс стаіць пад 2-й і 3-й Устаўнымі граматамі БНР. Слава героям БНР! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон”. Пра гэта паведаміў апазыцыйны актывіст Барыс
Хамайда
.
Спадар Хамайда патлумачыў, што зьмест цыдулкі яму вядомы з вартых даверу крыніц.
Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.