Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
13.03.2008
Начная аБЛОГа 13 сакавіка
аўтар Зьміцер Падбярэскі
Агляд сеціва
Са спасылкай на Свабоду блогер czalex у суполцы
Жывога журналу
піша пра тое, што ў Курапатах невядомыя зламалі 35 крыжоў, а яшчэ дзесяткі крыжоў былі выцягнутыя зь зямлі. «Гэта паскудзтва нават большае, чым рабіць зь людзей жывы шчыт на аўтадарозе», — кажа блогер.
Допіс выклікаў сапраўдную палеміку. «Цікава, вы думаеце галавой, калі пішаце, ці як? Што на вашую думку горшае: калі вашаму сваяку нагу адрэжуць (ня дай Божа, зразумела) ці скінуць крыж на магіле вашага прадзеда? Эмоцыі і патас вядуць да дэвальвацыі сэнсу»
“Ня большае. Павага да мёртвых ніколі не павінна быць большай за павагу да жывых».
“Нялюдзкі ўчынак. Але ня варта параўноваць з той ДАІшнай гісторыяй...»
А вось камэнтары з сайту газэты
«Наша Ніва» .“
Трэба падзячыць Беларускай рэспубліканскай навукова-мэтадычнай радзе па пытаньнях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Беларусі (ёсьць і такая кантора ў нашай краіне), што вызначыла статус Курапатаў...»
“У пракуратуру зьвяртацца ўжо няма сэнсу. У Беларусi няма пракуратуры. Трэба ладзiць штодзённае дзяжурства ва ўрочышчы i самым ахоўваць нацыянальную Сьвятыню. Няўжо ў Менску ня знойдзецца 500 чалавек, кожны зь якiх мог бы адзiн раз у год ахвяраваць 8 гадзiнамi свайго сна? Злодзеяў трэба самым патрыётам высьледзiць, схапiць ды высьветлiць, хто заказчык. Трэба абаранiць нашую годнасьць i гонар».
У гэтай жа суполцы minsk_by блогер
trauch
даў спасылку на сюжэт, прысьвечаны здарэньню на шашы Слуцк-Менск, які быў учора паказаны па тэлеканалу АНТ.
Камэнтары: “Рэпартаж у стылі былых "як зьбілі і збэсьцілі нашых амапаўцаў".
“Проста на ўзроўні ледзь вышэй вырашылі зьліць кіраўніцтва ДАІ (ці пакінуць, калі выкруціцца здолеюць), а грамадзкасьць ужо і радая была разьвесіць сэнтымэнтальныя соплі: "Ах, АНТ адважылася, ох, якое мэгарэспэкцішча за праўду!" Увогуле, усё тая ж гульня ў дрэнных баяраў і добрага цара, толькі крыху таньчэй, чым падачка да пэнсіяў напярэдадні выбараў».
chris_gomel: “Відэа супэрскае! Ніякіх пэўных камэнтароў з боку журналістаў, нэўтральная падача інфармацыі, няўжо там нарэшце завяліся прыстойныя журналісты і рэдактары?! Я ў прыемным шоку. Але вынік гэтага рэпартажу відавочны: ён кажа толькі аб тым, што знойдуць крайніх і навесяць на іх усю віну, бо, па-добраму, у нармалёвай краіне пасьля такога Навумаў бы склаў паўнамоцтвы без лішніх эмоцый”.
Сёньня некаторыя аўтааматары выехалі ў горад з чорнымі стужкамі на антэнах і налепкамі са словамі “Жывы шчыт”, тым самым пратэстуючы супраць дзеяньняў супрацоўнікаў ДАІ.
Супрацоўнікі ДАІ, каб затрымаць нецьвярозага кіроўцу, які ехаў у Менск на вялікай хуткасьці, спынілі на дарозе некалькі аўтамабіляў. Кіроўцам і пасажырам нічога не патлумачылі, не дазволілі ім выйсьці з аўтамабіляў. У выніку аварыі адзін з аўтамабіляў загарэўся, узьнікла пагроза жыцьцю некалькіх чалавек, у тым ліку дзіцяці. 12 сакавіка кіраўніцтва ДАІ заявіла, што кіроўцы спыненых аўтамабіляў “недакладна зразумелі” жэсты супрацоўнікаў ДАІ, якія не спынялі іх, а паказвалі, каб тыя “ праяжджалі ў напрамку Менску”.
На форуме сайту
ПОРШивец
адзначыў: “Зараз праехаў са "шчытом" з Уручча ў Курасоўшчыну па праспэкту. Налічыў дзьве машыны са стужкамі на антэне і 4 са “шчытом”. Гаевы спыніў для праверкі дакумэнтаў, паглядзеў на "шчыт", аддаў дакумэнты (я нічога не парушыў і з дакумэнтамі норма), пажадаў шчасьлівай дарогі».
Згадка
silverrebel
у суполцы пра тое, што адзін з удзельнікаў сёньняшняй акцыі, які меў на аўтамабілі чорную стужку і згаданую налепку “Жывы шчыт”, быў аштрафаваны патрулём ДАІ, выклікала такія водгукі. “Ніякіх налепак, акрамя агавораных у правілах дарожнага руху, на машыне быць не павінна. Так што кожны удзельнік акцыі пратэсту фармальна парушае правілы дарожнага руху і можа быць аштрафаваны».
“І дзе тут пра стужкі? Унутры салёну я магу хоць голую задніцу вывешваць».
На сайце інфармацыйнай кампаніі “
БелаПАН”
сёньня зьявілася відэа, зробленае на месцы аварыі неўзабаве пасьля здарэньня. Можна ўбачыць разьбітыя машыны, супрацоўнікаў ДПС, карэткі хуткай дапамогі. Галасоў пацярпелых альбо камэнтароў супрацоўнікаў ДАІ няма.
На сайце “
Агенцтва фінансавых навінаў
” прыводзяцца выказваньні намесьніка начальніка антытэрарыстычнага цэнтру КДБ Беларусі Вячаслава Ліненка пра тое, што ў Беларусі праводзяцца працы па фільтрацыі доступу насельніцтва да сайтаў. «Магчымыя бар'еры і фільтрацыя. У Беларусі гэтыя працы праводзяцца», — заявіў ён на прэс-канфэрэнцыі ў Менску. — «Белтэлекам мае паліцэйскі варыянт, які дазваляе кантраляваць атрыманьне такой інфармацыі (доступ да некаторых рэсурсаў ў сетцы Інтэрнэт)». Праўда, такую заяву В.Ліненка зрабіў, маючы на ўвазе сайты, якія могуць утрымліваць інфармацыю аб зьдзяйсьненьні тэрарыстычных актаў ці правакаваць іх. Аднак Беларусь, адзначае “Агенцтва фінансавых навінаў”, ужо сутыкнулася, і далёка неаднойчы, з тым, што беларускія ўлады падчас палітычных і грамадзкіх акцыяў, а таксама цягам выбарчых кампаній фільтруюць доступ да незалежных інфармацыйных Інтэрнэт-рэсурсаў, выкарыстоўваючы «паліцэйскі варыянт» Белтэлекаму.
Музыка і вядучы радыёпраграмы “Новая зямля” на радыё “Юністар” Віктар Сямашка ва ўласным
дзёньніку
паведаміў: “Гатовы дэманстрацыйны (падарункавы) CD-ROM, на якім зьмешчаны ўвесь радыёцыкл пра беларускі андэрграўнд 1960-1970-ых г.г. Фармат mp3, добрая якасьць. Вокладка з фатаздымкамі. Гэта самвыдат. Але магчыма, што зьявіцца й афіцыйны рэліз».
Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.