Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
07.03.2008
Аўстрыйскія топ-мэнэджэры бачаць у Беларусі рынак будучыні
аўтар Алена Струвэ
Каля 31% аўстрыйскіх прадпрымальнікаў цягам бліжэйшых гадоў хочуць інвэставаць свае грошы ў Расею, Беларусь ды Ўкраіну.
Гэта дадзеныя апошняга апытаньня групы мэнэджмэнту і кансалтынгу
A.T. Kearney
і Інстытуту бізнэсовага кіраўніцтва Венскага эканамічнага ўнівэрсытэту.
Паводле Курта
Освальда
, экспэрта-кансультанта групы A.T. Kearney ў галіне кіраваньня бізнэсам, значная частка апытаных аўстрыйскіх топ-мэнэджэраў называе “Расею, Беларусь ды Ўкраіну рынкамі будучыні”.
Амаль кожны другі з апытаных прадпрымальнікаў дасягнуў за апошнія пяць гадоў на рынках Усходняй Эўропы 10% росту гандлёвага абароту.
Паводле прагнозаў да 2012 г. рост абароту аўстрыйскага бізнэсу ў замежжы ўздымецца на пяць пунктаў — да 76%.
Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.