Вацлаў Гавал -- гэта своеасаблівы ўзор эўрапейскага прэзыдэнта, які прыйшоў да ўлады праз народны пратэст
Вацлаў Гавэл – адзін з прыкладаў таго варыянту разьвіцьця падзеяў, калі дысыдэнт прыходзіць да ўлады. У пару камунізму ў ЧССР драматург Гавэл быў адным з ініцыятараў “Хартыі-77”, за што адседзеў каля чатырох гадоў у турме. У выніку аксамітнай рэвалюцыі 1989 году Гавэл стаў прэзыдэнтам Чэхаславаччыны, а пазьней два тэрміны быў прэзыдэнтам Чэхіі. Гавэл нязьменна выказвае сваю салідарнасьць з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, уздымае пытаньне Беларусі ў сваіх публікацыях і выступах. Артур, як вы ўспрымаеце Вацлава Гаўла?