Зьмяніць памер шрыфту   |  Выдрукаваць

28.02.2008

Кацярыне Салаўёвай прад’явілі абвінавачаньне

аўтар Любоў Лунёва

Актывістцы Кацярыне Салаўёвай прад’явілі абвінавачаньне паводле 193-га артыкула крымінальнага кодэксу – удзел у незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.


Кацярына стала дзясятай актывісткай Маладога фронту абвінавачанай па гэтым артыкуле.

Раней за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства” асудзілі чатырох актывістаў.

З маладафронтаўцаў Зьміцер Дашкевіч адбыў амаль паўтары гады зьняволеньня, а пяцёх актывістаў пакаралі штрафамі. Яшчэ супраць трох актывістаў на Гомельшчыне распачаты крымінальная справы паводле гэтага ж артыкулу.

Радыё Свабода © 2009 РС | Усе правы захаваныя.