Час зьменіцца, зьменіцца ўлада, і калісьці будуць над імі такія самыя камісіі, а магчыма, будуць і суды над некаторымі. І ўсе атрымаюць па заслугах...
Віктар Іванавіч Іўчанкаў вядомы як стваральнік аднаго з правапісаў, а таксама ініцыятар шэрагу адлічэньняў з БДУ. Ён зьяўляецца дарадцам міністра Радзькова. І менавіта ён удзельнічаў у шэрагу кампаній па адлічэньні студэнтаў паводле палітычных матываў. Магчыма, ён быў адным з ініцыятараў ліквідацыі Беларускага гуманітарнага ліцэю. Я думаю, гэтыя факты гавораць самі за сябе.