“Віка Мароз вам нічога не павінна і вяртацца ў Беларусь не абавязаная”
29.09.2006 08:16
(Спадар: ) “Я наконт Вікі. Сам выхоўваўся некалі ў інтэрнаце, і “інтэрнатаўскія” заўжды марылі пра тое, каб нехта іх усё-ткі забраў, нейкая сям’я і каб ім нармальна жылося. Мы вырасьлі і бачым, што робіцца ў Беларусі. Гэта зразумела, што лепш для Вікі застацца там, яна вырасьце і сама паглядзіць, як тут усё будзе далей”.
(Спадарыня, Магілёў: ) “Зьвяртаюся да прэсавага сакратара Андрэя Папова, які сьцьвярджае, што Віка Мароз павінна вярнуцца ў Беларусь. Паважаны прэсавы сакратар Папоў, калі тое, што Вы сьцьвярджаеце ідзе ад Вашага імя, то запэўніваю Вас, Віка Мароз Вам нічога не павінна і вяртацца па Вашай волі ў Беларусь не абавязана, калі Віка гэтага ня хоча. У свае 10 год яна мае права жыць там, дзе ёй лепш, дзе адчувае сябе нармальным дзіцём. Не ганьбіце перад усім сьветам сваё імя, і як нармальны чалавек, калі Вы сябе такім лічыце, прыміце, калі ласка, бок дзіцяці і дапамажыце “прыёмным бацькам” аформіць, як мага хутчэй, усе дакумэнты на ўдачарэньне Вікі Мароз. Выйдзіце з гэтай сытуацыі як высакародны прыстойны чалавек”.
(Уладзімер: ) “Наконт сытуацыі з Вікай Мароз. Калі глянуць на гэтыя падзеі зь іншага боку, то, калі б наша беларускае грамадзтва было сьпелым, то ўжо хуценька б найшлі добрую сям’ю і ўсынавілі яе. І потым бы гэтыя сем’і маглі б падтрымліваць адносіны адно з адным. Але, напрыклад, што робяць нашыя жаночыя арганізацыі, якія так шмат разважаюць, што ўсе мужчыны сьпіліся і нічога ня робяць. Вось такі выпадак, але няма ніякага канкрэтнага дзеяньня, таму гэта зноў-такі характарызуе стан нашага грамадзтва, які, на жаль, ня вельмі добры”.
- “Віка Мароз вам нічога не павінна і вяртацца ў Беларусь не абавязаная”
- "Мы з мужам круглыя сіраты, былыя выхаванцы спэцыяльнага дзіцячага дому..."
- "Бог даў Віцы Мароз шанец жыць у краіне, дзе паважаецца чалавек, яго чалавечая годнасьць"
- "Гэтых дзетак, якія выхоўваюцца ў дзіцячых дамах і інтэрнатах, нічога добрага не чакае..."
- "У нас зараз людзі адмаўляюцца ад так званых “прэзыдэнцкіх домікаў”, якія па загаду прэзыдэнта былі пабудаваныя па прынцыпу "чым таньней"
- "Даць рэжыму Лукашэнкі тэрмін, напрыклад, у месяц..."
- "Калі сям’я зь іншай краіны выказвае жаданьне забраць дзіця зь інтэрнату і забясьпечыць яму лепшыя ўмовы, для дзяржавы гэта павінна быць выгадна"
- "Чалавек, які зашмат кажа пра шматпалярнасьць, у сябе дома зрабіў аднапалярнасьць"
- “Пагроза незалежнасьці Беларусі сыходзіць ад беларускага народу”
- “Незалежнасьць мы ўжо згубілі ў 94-м годзе з дапамогай камуністаў-бальшавікоў”
- “Пагроза незалежнасьці Беларусі зьяўляецца рэальнасьцю”
- "Няўжо Ніязаў са сваім кіраваньнем у Туркмэніі дэмакрат?"
- “Шаноўная “Свабода”, не падпускайце сюды размовы беларускіх і маскоўскіх уладаў наконт рэфэрэндуму, бо гэта для нас усіх пагібель”
- "Не сакрэт, што за мяжой нас ніхто не чакае, і там мы нікому не патрэбныя. Але хто зь беларусаў можа сказаць, што мы тут некаму патрэбныя?"
- "Ня слухаць падбухторшчыкаў ад КДБ і хаўрусьнікаў Лукашэнкі пра ігнараваньне выбараў..."
- “Што мне рабіць, людзі добрыя?! У мяне хочуць забраць маіх дзяцей!”
- "Вы вельмі добра ведаеце, дзе “закапаная” фальсыфікацыя выбраў – гэта датэрміновае галасаваньне і склад усіх камісій, ад участковых да Цэнтравыбаркама"