"Зьвяртаюся да прызначанай прэзыдэнтам улады. Тэрмінова прыміце меры па спыненьню бясконцых гулянак, так званых сьвятаў тыпу "Дня гораду", "Сталінская лінія", "парадаў Перамогі"..."
30.06.2006 09:44
(Яблонскі, Маладэчна: ) “Прайшло сто дзён з таго часу, як на плошчы Каліноўскага стаяў намётавы гарадок, з таго часу, як наша моладзь, лепшая моладзь, паказала ўсяму сьвету, што яны хочуць жыць у краіне, дзе няма хлусьні, вар’яцтва, дзе пануе закон і свабода. Але я яшчэ і пра другое думаю. Як магло адбыцца тое, што адной моладзі, якія на ўсіх пляцоўках Беларусі крычалі “За Белую Русь!”, – падарункі, ордэны вялікага Скарыны і ўсялякія віншаваньні, а другой моладзі, якая была на плошчы і казала “Жыве Беларусь!” і “Мы ня згодны з хлусьнёй!”, ім па іх узьнёслых тварах і ня згорбленых плячах віншавалі дубінамі, за ногі, за валасы, як жывёлу, цягнулі ды кідалі іх у вар’яцкія машыны, везьлі ў турмы. Чаму ні ў каго з гэтых “стражаў парадку” не скаланулася сэрца, не прыйшла такая думка, што яго таксама маці-беларуска нарадзіла? Але за грошы яны перастаюць быць падобнымі на людзей. Зноў жыцьцё, як шмат год таму па жаданьні нашага ўсенародна выбранага, падзяліла нас на “сваіх” і “чужых”, на людзей ды адмарозкаў. Хто мне адкажа на гэта пытаньне, чаму так адбылося? Чаму тыя людзі, якія хочуць ісьці побач з усім сьветам у адзін бок ды каторыя выказваюць сваю думку адкрыта, лічацца вар’ятамі ды адмарозкамі? Ёсьць такая даўняя прымаўка: ня бойся тых, хто табе ў вочы праўду гаворыць, а бойся тых, хто мякка сьцеле”.
(Алена Канстанцінаўна: ) “Я – вэтэран пэдагагічнай працы з 45-ці гадовым стажам, зьвяртаюся да прызначанай прэзыдэнтам улады. Тэрмінова прыміце меры па спыненьню бясконцых гулянак, так званых сьвятаў тыпу “Дня гораду”, “Сталінская лінія”, “парадаў Перамогі” па касьмічных цэнах на прадукты, будаўніцтву гіганцкіх аб’ектаў. Галоўны беларускі начальнік вельмі любіць гуляць у салдацікі ды катацца летам на лыжах, і навязвае гэтыя хобі беларусам. Тым часам у краіне пэнсіянэры даўно ўжо жабракі, бо палова пэнсіі ідзе на аплату кватэры. Лячыцца няма за што, як і харчавацца. Хворыя дзеці, моладзь, а за некалькі дзён да чарговага сьвята Дня незалежнасьці ці гораду паўсюль разьвешваюць рознакаляровыя сьцягі ды рэклямныя шчыты “За новую Беларусь!”, “Квітней Беларусь!” Гэта ж які цынізм! Як трэба ненавідзець людзей, каб такое адбывалася. Пір у час чумы, інакш ня скажаш. Лепшыя людзі, патрыёты сядзяць у турмах ці зьяжджаюць з краіны, тыя, кім будуць ганарыцца нашчадкі, іншыя чакаюць прысуду, а лукашэнкаўскае атачэньне, прыкормленае за народныя грошы, міністры і іншыя чыноўнікі, быццам ня бачаць, што адбываецца. Ці не разумееце вы, што калі ўсё гэта робіцца з вашай маўклівай згоды, дык вы зьяўляецеся саўдзельнікамі гэтых дзеяньняў злачынных і дзеяньня вашага начальніка? І прыйдзе час, калі трэба будзе трымаць адказ ня толькі перад людзьмі, але і перад Богам. Прачніцеся ад рабства! Зараз вам страшна пазбавіцца высокіх пасадаў і заробкаў, а потым будзеце дрыжаць усё астатняе жыцьцё за праклён вашых унукаў і за цяперашняе маўчаньне!”
(Спадарыня: ) “Пачалася гаворка на розных узроўнях аб тым, што ў 2007 годзе бузе падвышаны кошт на энэрганосьбіты. Але ж гэта яшчэ ў будучым. А пакуль падвышаюцца кошты на прадукты харчаваньня. Гэтыя цэны растуць, як грыбы пасьля дажджу ў лесе. Аб гэтым няма ніякага тлумачэньня. Вось ужо і цукар каштуе амаль 2 тысячы! І наогул на ўсе прадукты цэны значна ўзрасьлі. Тыя, хто атрымлівае добрую пэнсію, гэтае падвышэньне цэнаў наогул не адчувае. А тыя, хто атрымлівае звычайную пэнсію, вельмі адчувае. Пэнсію за тры-чатыры месяцы падвышаюць на 15-20 тысячаў, а за гэты тэрмін яны ўжо даўно абясцэненыя. І тыя людзі, якія падымаюць пытаньне перад уладай, вымушаны атрымліваць нейкую “хімію”. Прашу адказаць на маё пытаньне: што такое “хімія” у жыцьці асуджаных людзей?”
(Спадар: ) “Я наконт таго, ці могуць людзі выказвацца ці не. І які толк? Вось я выказваюся, ну, і што? Напрыклад, што ў нашых паліклініках адбываецца, якое мэдычнае абслугоўваньне. Аляксандар Рыгоравіч выступаў, казаў, што людзі ня хочуць лячыцца. Але справа ў тым, што ня лечаць, а калечаць, таму ня вельмі і імкнуцца туды ісьці, шукаюць нейкія іншыя шляхі. Па-другое, а што робіцца ў ЖЭСах – гэта розуму недасягальна!
А што тычыцца Мілінкевіча, які зноў на Захад паехаў, дык я б на месцы Лукашэнкі не пусьціў бы яго назад у краіну, бо ён жа абражае нашу рэспубліку! Як толькі церпіць яго Лукашэнка, яго ж пасадзіць трэба!”
(Анастас Семяновіч: ) “Пытаньне. Ці мае права апазыцыя агітаваць людзей за байкот мясцовым лукашысцкім выбарам? Нядаўна на паседжаньні Нацыянальнага камітэту аб’яднаных дэмакратычных сілаў было прынятае прынцыповае рашэньне аб удзеле апазыцыі ў выбарах у мясцовыя саветы. Я гарантую, 98 адсоткаў, што лукашысты перамогуць на выбарах. Апазыцыю я абсалютна не разумею, чым яны думаюць”.
(Віктар Бутто: ) “Для Аляксандра Мілінкевіча. Паважаны спадар Мілінкевіч! Прашу быць палітыкам і пазбавіцца палітыканства, і ня трэба дэмагогіі, то бок, сур’ёзнай хваробы, якой вельмі хварэюць лідэры апазыцыі. Вам неабходна дамагчыся, каб у грамадзяніна Беларусі была магчымасьць зьвяртацца па абарону ў эўрапейскія міжнародныя суды па правам чалавека, што не жадаюць рабіць чыноўнікі, дэпутаты і другія з 1991 году, хто знаходзіцца на дзяржаўнай службе і ўяўляе сабой лідэраў апазыцыі. Неабходна выкарыстоўваць усіх, хто можа гэта рабіць і зрабіць”.
(Спадарыня: ) “Трэба цьвяроза зірнуць на аблічча рэальнасьці. Імклівае звужэньне сфэры ўжываньня беларускай мовы нясе ў сабе пагрозу самаму існаваньню беларусаў як нацыі. Таму зараз востра паўстае пытаньне наконт адраджэньня ўжываньня беларускай мовы. І многія імкнуцца яе вывучаць – гэта ўжо станоўча. Асабліва гэта адчуваецца сярод моладзі.
Я сама рускамоўная беларуска, скончыла рускую школу, у вышэйшай навучальнай установе таксама гучала толькі руская мова. Нават тыя студэнты, якія былі родам зь сельскай мясцовасьці, саромеліся размаўляць на беларускай мове. Калі я пачала слухаць Радыё Свабода, прыемна слухаць усіх тых, якія выказваюцца на беларускай мове. А як бы прыемна было пачуць выступ нашага прэзыдэнта на беларускай мове, а побач бы зь ім стаяў бы перакладчык на любую другую мову – павялічыўся бы прэстыж нашай дзяржавы”.
(Спадар: ) “Я ж ня буду з вашым аўтаматам размаўляць! Давайце мне карэспандэнта, дам інтэрвію, якое заўгодна”.
(Уладзімер Мікалаевіч, Магілёў: ) “Я яшчэ раз паўтараю, што ўладу значна прасьцей узяць, чым эфэктыўна кіраваць. Хаця, у прынцыпе, гэта тое самае. Наколькі я зразумеў, апазыцыя на сёньняшні дзень ня здольная ні на першае, ні на другое. Хаця няма нічога больш простага тым, хто працуе эфэктыўна над гэтым, хутчэй упарадкаваць балянс унутраны. А сытуацыя простая, яе можна параўнаць з міжпляменнымі канфліктамі і "вождизмом". Менавіта на гэтым узроўні знаходзіцца апазыцыя, і яна яшчэ хоча узяць уладу ў дзяржаве, якая знаходзіцца на дадзеным узроўні разьвіцьця? Адчуваеце, якая бездань? Можна выкарыстоўваць іншыя высокаразьвітыя дзяржавы, але як прыйдзеш да ўлады, так і кіраваць будзеш. Пытаньне. Ці можа апазыцыя сама ўзяць уладу і што для гэтага трэба?”
- "Зьвяртаюся да прызначанай прэзыдэнтам улады. Тэрмінова прыміце меры па спыненьню бясконцых гулянак, так званых сьвятаў тыпу "Дня гораду", "Сталінская лінія", "парадаў Перамогі"..."
- “Сьмела выказвацца трэба, калі ты ўпэўнены ў сваёй слушнасьці, тады для зьдзяйсьненьня сваёй мэты трэба ісьці да канца…”
- "Ганьба! Напісаць бы ў Страсбург, каб там падумалі, які заробак на “Фандоку” і на буйных прадпрыемствах. Узровень жыцьця ўсё зьніжаецца і зьніжаецца..."
- "Нас, удзельнікаў вайны 1941-45 гг., абурае зьнішчэньне бібліятэкі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Ведаем, што ў адной краіне кнігі палілі. Гэта варварства, дзікунства..."
- "Ужо больш за 60 год, як скончылася вайна, а беларусы ўсё зямлянкі і акопы рыюць.."
- "Я Лукашэнку не адхіляю, але ён бы сказаў, што будзе ўсё жыцьцё ўладарыць, ня трэба новых кандыдатаў. На што рэпрэсіі ўстройваць? Сказаў бы праўду. А так, навошта нам гэтыя выбары?"
- "Дакіраваўся, што называецца. Столькі гадоў гандляваў сінявокай Беларусьсю, а ў выніку атрымаў дарагі газ і нерэфармаваную эканоміку"
- "Вельмі сьмешна было чуць, што Ярмошына – самая-самая бедная..."
- "У спадчыне Васіля Быкава самае дарагое – гэта ягоная грамадзянская пазыцыя"
- "Вялікі жаль, што Быкаў не дажыў да сакавіцкіх падзеяў і ня бачыў, колькі беларусаў было на плошчы Кастуся Каліноўскага"
- "У Чарнобыльскай зоне некаторыя дзеткі ня толькі добра ня ведаюць родную мову ці замежную, але нават яны ня бачылі кампутара; там працуюць выкладчыкі, якія не валодаюць роднай мовай, дый іншымі мовамі дрэнна".
- "Езьдзіў у Менск здаваць тэставаньне па беларускай мове. І што вы думаеце: яно праводзілася выключна на рускай мове, усе блянкі адказаў – на рускай мове..."
- “Калякін так і не пакаяўся за злачынствы камуністычнага рэжыму!..”
- “Вось як пазбавіцца рускай мовы? Будзе беларуская мова, будзе лягчэй усім...”
- "У вёсках, сёлах людзі даведзеныя да адчаю. Але ўражвае сталіца сваім ціхамірным спакоем. Два-тры дзясяткі пратэстуючай моладзі няма каму падтрымаць!"
- “Лукашэнкі ў нас няма! Да яго не дастукаесься, не дапішасься”
- “Як зьмяніць заканадаўства, каб выбары ў Беларусі ішлі па законе, без фальшаваньня?..”
- "Ганьба такой уладзе, якая вымушае галадаць дзяцей!"
- “З мужчынаў улада можа рабіць усё, што пажадае”
- "Дарагія дзецюкі, я захапляюся вамі, кланяюся вам за ваш гераічны подзьвіг... У асяродзьдзі Лукашэнкі няма ніводнага такога сьмелага чалавека, як вы"
- "Каб хаця б па 800 даляраў бацькі атрымлівалі, тады можна і дваіх, і траіх, і нават чацьвярых дзяцей мець. Але ж такая сума для большасьці беларусаў амаль недасягальная"