19:05 - 19:32 нядзеля 26 снж 2010
Праскі акцэнт
Тэма выпуску – вынікі 2010 году. Прэзыдэнцкія выбары і грамадзянская салідарнасьць, войны і замірэньні з Расеяй, беларуская галаваломка для Эўропы – галоўныя сюжэты году, які менш чым праз тыдзень сыходзіць у гісторыю.
Над вынікамі і ўрокамі 2010 году ў “Праскім акцэнце” разважаюць аглядальнік газэты “Белорусы и рынок” Паўлюк Быкоўскі і палітоляг, экспэрт Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Дзяніс Мельянцоў.
18:04 - 18:31 нядзеля 26 снж 2010

18:32 - 18:59 панядзелак 20 снж 2010
Праскі акцэнт
18:04 - 18:29 нядзеля 19 снж 2010
Праскі акцэнт
Круглы стол аналітыкаў, абмеркаваньне галоўных падзеяў тыдня
18:32 - 18:59 нядзеля 12 снж 2010
Праскі акцэнт
Ці стала сустрэча ў Маскве прэзыдэнтаў Беларусі і Расеі знакам нармалізацыі стасункаў Менску і Масквы?
18:04 - 18:31 нядзеля 12 снж 2010
Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету
Паведамленьні нашых карэспандэнтаў, званкі слухачоў, апытаньні ў гарадах і мястэчках Беларусі.
18:04 - 18:29 нядзеля 5 снж 2010
Праскі акцэнт
Круглы стол аналітыкаў, абмеркаваньне галоўных падзеяў тыдня
20:32 - 20:59 нядзеля 28 ліс 2010
Праскі акцэнт
Чым вызначаецца цяперашні этап агітацыйнай перадвыбарчай кампаніі? У якой ступені кандыдаты ў прэзыдэнты выкарыстоўваюць нават тыя магчымасьці, якія дае ім ўлада? Паўпустыя залі на сустрэчах з кандыдатамі ў рэгіёнах – гэта вынік палітычнай апатыі альбо няздольнасьці кандыдатаў зацікавіць патэнцыйных выбаршчыкаў? Што можа чакаць апазыцыю пасьля 19-га сьнежня? Гэтыя і іншыя тэмы абмяркоўваюць палітолягі Валер Карбалевіч і Юры Чавусаў.
18:32 - 18:58 нядзеля 28 ліс 2010
Праскі акцэнт
Круглы стол аналітыкаў, абмеркаваньне галоўных падзеяў тыдня
18:32 - 18:59 панядзелак 22 ліс 2010
Праскі акцэнт
Ці чакае Беларусь пераменаў? Каго бачаць беларускія выбарцы ў натоўпе кандыдатаў? Як на перадвыбарчых настроях адбіваецца канфлікт афіцыйнага Менску з Масквой?
Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць: з Горадні – карэспандэнт "Свабоды" Сяргей Астраўцоў, з Гомелю – палітык Юры Варонежцаў, зь Віцебску – кіраўніца грамадзянскай кампаніі “Наш дом” Вольга Карач.
18:04 - 18:29 нядзеля 21 ліс 2010

18:32 - 18:59 панядзелак 15 ліс 2010
Праскі акцэнт
У чым сакрэт палітычнай жывучасьці Аляксандра Лукашэнкі і створанай ім сыстэмы? Як ён эвалюцыянаваў на працягу свайго жыцьця? Што ў беларускай сыстэме – ад прэзыдэнта, а што – ад агульных палітычных тэндэнцый постсавецкай прасторы? Як сыйдзе Лукашэнка?
Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць аўтар кнігі “Аляксандар Лукашэнка: палітычны партрэт” Валер Карбалевіч, кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі і аглядальнік расейскай газэты “Коммерсант” Павал Шарамет.
18:04 - 18:30 нядзеля 14 ліс 2010

18:04 - 18:29 нядзеля 7 ліс 2010
Праскі акцэнт
Якія пэрспэктывы сёлетняй Плошчы? Наколькі зьяўленьне Плошчы залежыць ад сапраўднага ліку галасоў на выбарах? Ці толькі нацыянальная ідэя можа змабілізаваць людзей на Плошчу? Над гэтымі тэмамі разважаюць старшыня "Маладога Фронту" Зьміцер Дашкевіч, кіраўнік выбарчага штабу Ўладзімера Някляева Андрэй Дзьмітрыеў і сябра сойму Партыі БНФ, палітоляг Юры Чавусаў.
18:32 - 18:59 панядзелак 1 ліс 2010
Праскі акцэнт
З чым і навошта едуць у Менск міністры замежных справаў Нямеччыны і Польшчы Вэстэрвэле і Сікорскі? Ці азначаюць заявы кіраўнікоў МЗС Польшчы і Расеі Сікорскага і Лаўрова, што Варшава і Масква дамовіліся наконт Беларусі? На што спадзяецца Эўропа на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі? Над гэтымі тэмамі разважаюць зь Менску сябра выбарчага штабу Някляева Аляксандар Фядута, з Варшавы экспэрт Цэнтру міжнародных дачыненьняў Войцех Бародзіч-Смаліньскі, з Бэрліну сацыёляг Марцін Шон.
18:13 - 18:38 нядзеля 31 кас 2010

18:05 - 18:29 нядзеля 24 кас 2010
Праскі акцэнт
У чым былі мэты візыту ў Беларусь прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайце? Ці ня стаў гэты візыт знакам падтрымкі Аляксандра Лукашэнкі з боку Літвы і Эўразьвязу? Ці меў рацыю Ўладзімер Някляеў, які пасьля сустрэчы з Грыбаўскайце сказаў, што апазыцыі ня варта спадзявацца на падтрымку Эўразьвязу? Як ацаніла Масква візыт літоўскага прэзыдэнта ў Менск? Гэтыя тэмы абмяркоўваюць дарадца папярэдняга прэзыдэнта Літвы Валдаса Адамкуса палітоляг Лаўрас Бялініс, шэф-рэдактар газэты “Народная воля” Сьвятлана Калінкіна і экспэрт Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў, палітоляг Дзяніс Мельянцоў.
18:32 - 18:59 панядзелак 18 кас 2010
Праскі акцэнт
Якія зьмены ў настроях грамадзтва выявіла выбарчая кампанія? Ці можна сказаць, што падчас сёлетняй кампаніі ідэалягічныя пазыцыі саступаюць месца паліттэхналёгіям? Якую ролю адыгрывае інтэрнэт у палітычнай мабілізацыі і распаўсюджваньні палітычнай інфармацыі?
Над гэтымі пытаньнямі разважаюць блогер Віктар Малішэўскі, палітоляг Уладзімер Падгол і сябра сойму Партыі БНФ, палітоляг Юры Чавусаў.
18:04 - 18:28 нядзеля 17 кас 2010
Праскі акцэнт
18:04 - 18:29 нядзеля 10 кас 2010
Праскі акцэнт
Круглы стол аналітыкаў, абмеркаваньне галоўных падзеяў тыдня.
Чаму беларуска-расейскія дачыненьні дасягнулі на гэтым тыдні піку вастрыні? Якія мэты ставіць перад сабой Расея адносна Беларусі? Які ўплыў робіць канфлікт паміж Менскам і Масквой на выбарчую сытуацыю ў Беларусі? Па гэтых тэмах вядуць спрэчку: зь Менску – кіраўнік аналітычных праектаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі і галоўны рэдактар газэты “Советская Белоруссия – Беларусь сегодня” Павал Якубовіч, з Масквы – дырэктар Міжнароднага інстытуту палітычнай экспэртызы Яўген Мінчанка.
18:32 - 18:59 панядзелак 4 кас 2010
Праскі акцэнт
Прэсавая канфэрэнцыя Аляксандра Лукашэнкі для расейскіх журналістаў – наступ, абарона ці перамір’е ў інфармацыйнай вайне? Ці стануць стасункі з Расеяй камэртонам выбарчай кампаніі? У дыскусіі бяруць удзел кіраўнік ініцыятыўнай групы Ўладзімера Някляева Андрэй Дзьмітрыеў, аглядальнік расейскага выданьня «Русский репортер» Віктар Дзятліковіч і дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Віталь Сіліцкі.
18:04 - 18:29 нядзеля 3 кас 2010

18:04 - 18:29 нядзеля 26 вер 2010
Праскі акцэнт
Вынікі першага этапу выбарчай кампаніі: падачы дакумэнтаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп кандыдатаў у прэзыдэнты.
Удзельнікі: галоўны рэдактар часопіса "Архэ" Валер Булгакаў, аналітык Валер Карбалевіч, намесьнік галоўнага рэдактара «Белгазеты» Віктар Марціновіч.
18:04 - 18:28 нядзеля 19 вер 2010
Праскі акцэнт
З чым ідзе на выбары Аляксандар Лукашэнка? Якія наступствы для нацыянальна-дэмакратычнага флянгу апазыцыі будзе мець адмова Аляксандра Мілінкевіча балятавацца на прэзыдэнта? На каго разьлічвае Ўладзімер Някляеў?
Па гэтых пытаньнях у “Праскім акцэнце” вядуць спрэчку сябра выбарчага штабу Някляева Аляксандар Фядута, старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч і аналітык Сяргей Чалы.
18:04 - 18:29 нядзеля 12 вер 2010
Праскі акцэнт
18:32 - 18:58 панядзелак 6 вер 2010
Праскі Акцэнт
Якім будзе палітычнае рэха выбухаў ля расейскай амбасады ў Менску? Якімі будуць наступствы магчымага няўдзелу ў выбарчай кампаніі Аляксандра Мілінкевіча? Прарасейскі кандыдат – гэта пусты брэнд ці рэальнасьць? Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць: сябра Сойму партыі БНФ, палітоляг Юры Чавусаў, аглядальнік газэты “Коммерсантъ» Павал Шарамет і аглядальнік нашага радыё Віталь Цыганкоў.
18:04 - 18:24 нядзеля 5 вер 2010

18:04 - 18:27 нядзеля 29 жні 2010
Праскі акцэнт
Ці выканае ўрад абяцаньне забясьпечыць напрыканцы году сярэдні заробак у 500 даляраў? Як выглядае беларуская якасьць жыцьця ў параўнаньні зь іншымі краінамі? Якую ролю адыгрывае беларуская сацыяльная роўнасьць?
Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць: эканаміст Міхась Залескі, аглядальнік газэты “Беларусы і рынак” Канстанцін Скуратовіч і выкладчык Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Аляксей Пікулік.
18:32 - 18:57 панядзелак 23 жні 2010
Праскі акцэнт
Ці пойдзе Эўразьвяз на альянс з Расеяй супраць Лукашэнкі? Ці ёсьць імавернасьць новага збліжэньня паміж Менскам і Брусэлем? Якім будзе лёс эўрапейскіх санкцыяў? Над гэтымі тэмамі разважаюць палітоляг Сяргей Богдан, экспэрт Цэнтру міжнародных дачыненьняў у Варшаве Войцех Бародзіч-Смалінскі і кіраўнік праграмаў Расеі і СНД Нямецкай рады зьнешняй палітыкі Аляксандар Рар. (паўтор ад 22 жніўня)
18:04 - 18:28 нядзеля 22 жні 2010
Праскі акцэнт
Ці пойдзе Эўразьвяз на альянс з Расеяй супраць Лукашэнкі? Ці ёсьць імавернасьць новага збліжэньня паміж Менскам і Брусэлем? Якім будзе лёс эўрапейскіх санкцыяў? Над гэтымі тэмамі разважаюць палітоляг Сяргей Богдан, экспэрт Цэнтру міжнародных дачыненьняў у Варшаве Войцех Бародзіч-Смалінскі і кіраўнік праграмаў Расеі і СНД Нямецкай рады зьнешняй палітыкі Аляксандар Рар.
18:04 - 18:29 нядзеля 15 жні 2010
Праскі акцэнт
Адкрыты ліст палітыка Аляксандра Ярашука з абвінавачваньнямі на адрас незалежных СМІ – нагода паразважаць пра стан і якасьць айчынных мэдыяў? Ці сапраўды назіраецца дэградацыя айчыннай журналістыкі, і незалежнай у тым ліку? Хто каму вінны – журналісты палітыкам ці наадварот? Ці павінны СМІ быць палітычна неангажаванымі? Па гэтых тэмах у “Праскім акцэнце” вядуць дыскусію кіраўнік аналітычных праграмаў кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі, журналіст і блогер Віктар Малішэўскі і старшыня Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук.
18:04 - 18:28 нядзеля 8 жні 2010
Праскі акцэнт
Якія мэты мае Расея ў інфармацыйнай вайне супраць Аляксандра Лукашэнкі? Як павінны адказаць на выклік новай палітыкі Масквы незалежнае грамадзтва і апазыцыя? Як ставіцца да палітыкаў, падтрыманых Масквой, беларускае грамадзтва? Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць ўладальнік выданьня БДГ Пётар Марцаў, намесьнік рэдактара “Белгазеты” Віктар Марціновіч і аглядальнік газэты “Наша ніва” Зьміцер Панкавец
18:31 - 18:59 панядзелак 2 жні 2010
Праскі акцэнт
Праз 20 гадоў пасьля Дэклярацыі аб сувэрэнітэце ці стала незваротнай беларуская незалежнасьць? Ці дабудавалася беларуская нацыя? Удзельнікі: філёзаф Валянцін Акудовіч, палітоляг Андрэй Казакевіч і культуроляг Юлія Чарняўская.
18:04 - 18:28 нядзеля 1 жні 2010
Праскі акцэнт
Праз 20 гадоў пасьля Дэклярацыі аб сувэрэнітэце ці стала незваротнай беларуская незалежнасьць? Ці дабудавалася беларуская нацыя? Удзельнікі: філёзаф Валянцін Акудовіч, палітоляг Андрэй Казакевіч і культуроляг Юлія Чарняўская.
18:04 - 18:28 нядзеля 25 ліп 2010
Праскі акцэнт
Інфармацыйная вайна паміж афіцыйным Менскам і Масквой: якія магчымасьці для беларускай апазыцыі яна адкрывае, якія пасткі тоіць? Што можа прапанаваць апазыцыя Маскве? Ці мае ўжо Расея сваю стаўку на беларускіх прэзыдэнцкіх выбарах?
Па гэтых тэмах у “Праскім акцэнце” вядуць спрэчку Віктар Івашкевіч, Алесь Лагвінец і Аляксандар Фядута.
18:04 - 18:30 нядзеля 18 ліп 2010
Праскі акцэнт
Два фільмы на расейскім канале за месяц з рэзкай крытыкай Лукашэнкі – што стаіць за гэтым? На каго ў большай ступені яны разьлічаныя – на беларускага ці расейскага гледача? Ці можна чакаць наступных крокаў з боку Масквы?
Удзельнічаюць: зь Менску – галоўны рэдактар газэты “Наша Ніва” Андрэй Дынько, з Масквы – аглядальнік газэты “Коммерсантъ» Павал Шарамет.
18:04 - 18:25 нядзеля 11 ліп 2010
Праскі акцэнт
Ці застанецца Масква саюзьнікам Лукашэнкі на будучых прэзыдэнцкіх выбарах? У тым выпадку, калі Расея усё ж адмовіцца падтрымаць Лукашэнку – наколькі ў яе хопіць рэсурсаў, у тым ліку і інфармацыйных, кардынальна паўплываць на вынік выбараў? Як паўплывае расейскі фактар на паводзіны патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты? Гэтыя тэмы абмяркоўваюць сустаршыня аргкамітэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец і галоўны рэдактар інтэрнэт-выданьня “Салідарнасьць” Аляксандар Старыкевіч.
18:04 - 18:30 нядзеля 4 ліп 2010
Праскі акцэнт
Круглы стол аналітыкаў, абмеркаваньне галоўных падзеяў тыдня.
Што губляюць і што выйграюць Беларусь і Расея ад Мытнага саюзу? Паўнавартасная мытная мяжа на ўсходзе Беларусі – крок да катастрофы ці да эўрапейскай пэрспэктывы? Над гэтымі тэмамі разважаюць шэф-рэдактар газэты “Наша ніва” Андрэй Дынько, аглядальнік расейскай газэты “Коммерсант” Павал Шарамет і эканамічны аглядальнік нашага радыё Стась Івашкевіч.
18:04 - 18:30 нядзеля 27 чэр 2010
Праскі акцэнт
Круглы стол аналітыкаў, абмеркаваньне галоўных падзеяў тыдня.
Як рэагавалі на газавы канфлікт грамадзтва і эліты Беларусі і Расеі? Якія альтэрнатывы прапаноўвала беларуская апазыцыя? Наколькі справядлівыя прагнозы, што беларускай эканоміцы і, шырэй, беларускай дзяржаўнасьці пагражае крах? Над гэтымі тэмамі разважаюць галоўны рэдактар часопісу “Архэ” Валер Булгакаў, кіраўнік дэпартамэнту паліталёгіі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Віктар Марціновіч і палітычны аглядальнік рускай службы нашага радыё Вадзім Дубноў.
18:32 - 18:59 панядзелак 21 чэр 2010
Праскі акцэнт
Хто мае рацыю ў цяперашнім газавым канфлікце паміж Беларусьсю і Расеяй? Чаму ён дайшоў да такой вострай формы? Якім будзе яго вырашэньне і яго наступствы?
Па гэтых пытаньнях у «Праскім акцэнце» вядуць спрэчку: супрацоўнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру пры адміністрацыі прэзыдэнта Аляксей Васількоў, палітычны аглядальнік нашага радыё Валер Карбалевіч і намесьнік дэкана факультэта расейскай Вышэйшай школы эканомікі Андрэй Суздальцаў. (паўтор ад 20 чэрвеня)
18:04 - 18:29 нядзеля 20 чэр 2010
Праскі акцэнт
Круглы стол аналітыкаў, абмеркаваньне галоўных падзеяў тыдня
18:05 - 18:31 нядзеля 13 чэр 2010
Праскі акцэнт
Адмысловы выпуск “Праскага акцэнту” – радыёмост Вашынгтон-Прага. На гэтым тыдні Канаду і ЗША наведвала дэлегацыя беларускіх палітыкаў і грамадзкіх дзеячоў. У складзе дэлегацыі – лідэр АГП Анатоль Лябедзька, ягоны намесьнік Яраслаў Раманчук, а таксама лідэр грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" Ўладзімер Някляеў. У Вашынгтонскай студыі радыё "Свабода" яны адказалі на пытаньні слухачоў.
18:04 - 18:30 нядзеля 6 чэр 2010
Праскі акцэнт
Чаму ў ідэалягічна аднародным Беларускім незалежніцкім блёку канфлікты такія ж жорсткія, як і ў былых Аб’яднаных дэмакратычных сілах? Ці прыйшлі арганізацыі, што ўваходзяць у БНБ, да згоды наконт працэдуры вылучэньня адзінага кандыдата на прэзыдэнцкія выбары? Пра што сьведчыць вялікая колькасьць палітыкаў, якія сёлета заявілі аб намеры балятавацца на прэзыдэнта? Па гэтых пытаньнях вядуць палеміку намесьнік старшыні Руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч, сустаршыня незарэгістраванай партыі Беларуская Хрысьціянская дэмакратыя Павал Севярынец і старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
18:04 - 18:30 нядзеля 30 тра 2010
Праскі акцэнт
Што азначае прапанова Аляксандра Лукашэнкі аб продажы кантрольных пакетаў акцый “Белтрансгазу” і НПЗ у абмен на ўнутрырасейскія цэны на газ і нафту – гэта выгадная зьдзелка, капітуляцыя ці піяр? У чым прычыны чарговага канфлікту наконт аплаты расейскага газу? Які далейшы лёс мытнага саюзу? Над гэтымі пытаньнямі разважаюць аглядальнік газэты “Беларусы і рынак” Тацьцяна Манёнак, выдавеу БДГ Пётар Марцаў і экпэрт Інстытуту мэнэджмэнту і прыватызацыі Алена Ракава.
18:32 - 18:59 панядзелак 24 тра 2010
Праскі акцэнт
Ці працягваецца ў Беларусі эканамічны крызіс? Якім будзе эканамічнае становішча ў краіне падчас прэзыдэнцкіх выбараў? Як можа адбіцца на Беларусі крызіс эўра?
Над гэтымі пытаньнямі ў «Праскім акцэнце» разважаюць: намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук, дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Віталь Сіліцкі і эканамічны аналітык Сяргей Чалы.
18:04 - 18:30 нядзеля 23 тра 2010

18:32 - 18:59 панядзелак 17 тра 2010
Праскі акцэнт
Якія наступствы меў рэфэрэндум 1995 году па мове і сымболіцы? Якім чынам працягвалася фармаваньне нацыянальнай ідэнтычнасьці беларусаў ва ўмовах двухмоўя і падноўленай савецкай дзяржаўнай сымболікі? Якімі будуць статус моваў і дзяржаўная сымболіка ў будучыні? Над гэтымі пытаньнямі разважаюць кіраўнік вэб-рэсурсу Іmperiya.by Юры Баранчык, кіраўнік дэпартамэнту паліталёгіі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Віктар Марціновіч і старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў.
18:04 - 18:29 нядзеля 16 тра 2010

18:05 - 18:31 нядзеля 9 тра 2010
Праскі акцэнт
Аляксандар Мілінкевіч абвясьціў, што будзе ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах. Віталь Рымашэўскі і Рада інтэлігенцыі прапанавалі формулы вызначэньня адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў. Ці будзе на гэтых выбарах адзіны кандыдат ад апазыцыі? На што разьлічваюць кандыдаты ў прэзыдэнты? Як лёс чакае Беларускі незалежніцкі блёк, які зараз перажывае сур’ёзныя ўнутраныя канфлікты?
Гэтыя пытаньні ў “Праскім акцэнце” абмяркоўваюць: аглядальнік інтэрнэт-выданьня Беларускія навіны Аляксандар Зайцаў, палітоляг Уладзімер Роўда і аглядальнік Радыё Свабода Віталь Цыганкоў.
18:32 - 18:58 панядзелак 3 тра 2010
Праскі акцэнт
Знаходжаньне зрынутага кіргіскага прэзыдэнта ў Беларусі – нагода ці прычына новага канфлікту паміж афіцыйным Менскам і Масквой? Як мяняюцца стасункі ў трохкутніку Менск-Масква-Кіеў? Як будзе дзеяць Расея падчас прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі? Гэтыя тэмы ў “Праскім акцэнце” абмяркоўваюць: шэф-рэдактар газэты “Наша ніва” Андрэй Дынько, аглядальнік расейскай службы радыё "Свабода" Вадзім Дубноў і ўкраінскі і расейскі журналіст Віталь Портнікаў. (паўтор ад 2 траўня)
18:05 - 18:29 нядзеля 2 тра 2010
Праскі акцэнт
Знаходжаньне зрынутага кіргіскага прэзыдэнта ў Беларусі – нагода ці прычына новага канфлікту паміж афіцыйным Менскам і Масквой? Як мяняюцца стасункі ў трохкутніку Менск-Масква-Кіеў? Як будзе дзеяць Расея падчас прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі? Гэтыя тэмы ў “Праскім акцэнце” абмяркоўваюць: шэф-рэдактар газэты “Наша ніва” Андрэй Дынько, аглядальнік расейскай службы радыё "Свабода" Вадзім Дубноў і ўкраінскі і расейскі журналіст Віталь Портнікаў.
18:31 - 18:59 панядзелак 26 кра 2010
Праскі акцэнт
Якія высновы можна зрабіць з хады выбарчай кампаніі? Што можна сказаць наконт прэзыдэнцкіх выбараў, калі паводле Ярмошынай разглядаць мясцовыя выбары як рэпэтыцыю прэзыдэнцкіх? Які плён байкоту мясцовых выбараў? Гэтыя тэмы ў “Праскім акцэнце” абмяркоўваюць: рэдактар інтэрнэт-выданьня “Мы” Кірыл Пазьняк, публіцыст і паліттэхналяг Аляксандар Фядута і палітоляг Юры Чавусаў.
18:32 - 18:58 панядзелак 19 кра 2010
Праскі акцэнт
Чаму Аляксандар Лукашэнка абвінаваціў загінулага прэзыдэнта Польшчы ў катастрофе пад Смаленскам? Што вынікае з ацэнак беларускім прэзыдэнтам кіргіскіх падзеяў? Ці пачаў кіраўнік Беларусі змагацца з “расейскай змовай”?
Над гэтымі пытаньнямі ў “Праскім акцэнце” разважаюць: рэдактар часопісу “Архэ” Валер Булгакаў, філёзаф Уладзімер Мацкевіч, расейскі і беларускі журналіст Павал Шарамет. Вядзе перадачу Юры Дракахруст.
18:05 - 18:29 нядзеля 18 кра 2010
Праскі акцэнт
Чаму Аляксандар Лукашэнка абвінаваціў загіблага прэзыдэнта Польшчы ў катастрофе пад Смаленскам? Што вынікае з ацэнак беларускім прэзыдэнтам кіргіскіх падзеяў? Ці пачаў кіраўнік Беларусі змагацца з “расейскай змовай”?
Удзельнічаюць: рэдактар часопісу “Архэ” Валер Булгакаў, філёзаф Уладзімер Мацкевіч, расейскі і беларускі журналіст Павал Шарамет.
18:32 - 18:59 панядзелак 12 кра 2010
Праскі акцэнт
Якімі былі суадносіны стыхійнасьці і арганізаванасьці ў другой кіргіскай рэвалюцыі? Ці могуць падобныя падзеі адбыцца ў Беларусі? Якой была роля Расеі ў кіргіскіх падзеях? Чаго можна чакаць ад новых лідэраў Кіргізстану? Над гэтымі тэмамі разважаюць: беларускі палітоляг Аляксандар Класкоўскі, расейскі экспэрт у пытаньнях Цэнтральнай Азіі Аркадзь Дубноў і кіргіскі палітоляг Аразбэк Малдаліеў.
18:04 - 18:24 нядзеля 11 кра 2010
Праскі акцэнт
Якімі былі суадносіны стыхійнасьці і арганізаванасьці ў другой кіргіскай рэвалюцыі? Ці могуць падобныя падзеі адбыцца ў Беларусі? Якой была роля Расеі ў кіргіскіх падзеях?Чаго можна чакаць ад новых лідэраў Кіргізстану? Над гэтымі тэмамі разважаюць: беларускі палітоляг Аляксандар Класкоўскі, расейскі экспэрт у пытаньнях Цэнтральнай Азіі Аркадзь Дубноў і кіргіскі палітоляг Аразбэк Малдаліеў.
18:33 - 18:59 панядзелак 5 кра 2010
Праскі акцэнт
Чаму Аляксандар Лукашэнка зноў абрынуўся з крытыкай на расейскага прэм’ера Ўладзіміра Пуціна? У чым палягае палітычная подбіўка пазбаўленьня Паўла Шарамета беларускага грамадзянства? Ці можа эканамічнае супрацоўніцтва з Вэнэсуэлай, Кітаем і іншымі краінамі збалянсаваць эканамічны ўплыў Расеі?
Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць палітолягі Андрэй Ляховіч і Віктар Марціновіч і аглядальнік расейскай службы нашага радыё Вадзім Дубноў. (паўтор ад 4 красавіка)
18:09 - 18:33 нядзеля 4 кра 2010
Праскі акцэнт
Чаму Аляксандар Лукашэнка зноў абрынуўся з крытыкай на расейскага прэм’ера Ўладзіміра Пуціна? У чым палягае палітычная подбіўка пазбаўленьня Паўла Шарамета беларускага грамадзянства? Ці можа эканамічнае супрацоўніцтва з Вэнэсуэлай, Кітаем і іншымі краінамі збалянсаваць эканамічны ўплыў Расеі?
Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць палітолягі Андрэй Ляховіч і Віктар Марціновіч і аглядальнік расейскай службы нашага радыё Вадзім Дубноў.
18:33 - 18:59 панядзелак 29 сак 2010
Праскі акцэнт
18:03 - 18:29 нядзеля 28 сак 2010
Праскі акцэнт
Сьвяткаваньне Дня волі і рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты – нагода паразмаўляць пра месца апазыцыі ў беларускім грамадзтве. Ці праўда, што кожны народ мае такую ўладу і апазыцыю, якую ён заслугоўвае?
Чаму, калі апазыцыя палітычна слабая, ўлада крадзе многія яе ідэі? Хто, акрамя Аляксандра Лукашэнкі, зьяўляецца ў Беларусі палітыкам?
Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць філёзаф Валянцін Акудовіч, супрацоўнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру пры адміністрацыі прэзыдэнта Аляксей Васількоў і аглядальнік нашага радыё Віталь Цыганкоў.
18:32 - 18:59 панядзелак 22 сак 2010
Праскі акцэнт
У чым прычына новага наступу ўладаў на незалежныя СМІ? Чаму афіцыйны Менск ідзе на такую рызыку пагаршэньня стасункаў з Эўразьвязам? Што можа выйграць і што прайграць Расея ад цяперашняга крызісу ў стасунках паміж Беларусьсю і Эўропай?
Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць: палітычны аглядальнік інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі, уладальнік інтэрнэт-рэсурсу БДГ Пётар Марцаў і нямецкі палітоляг Марцін Шён.
18:03 - 18:27 нядзеля 21 сак 2010

18:32 - 18:59 панядзелак 15 сак 2010
Праскі акцэнт
Які стан правоў чалавека ў Беларусі? Якое значэньне для практычнай палітыкі маюць ацэнкі сытуацыі ў Беларусі, дадзеныя ў рэзалюцыі Эўрапарлямэнту і ў справаздачы Дзярждэпартамэнту ЗША аб стане правоў чалавека ў сьвеце? Наколькі на палітыку заходніх краінаў уплывае параўнаньне сытуацыі ў Беларусі з сытуацыяй у іншых краінах? Гэтыя тэмы ў “Праскім акцэнце” абмяркоўваюць праваабаронца Валянцін Стэфановіч і палітолягі Андрэй Фёдараў і Юры Чавусаў.
18:03 - 18:29 нядзеля 14 сак 2010
Праскі акцэнт
Круглы стол аналітыкаў, абмеркаваньне галоўных падзеяў тыдня
18:33 - 18:58 панядзелак 8 сак 2010
Праскі акцэнт
Квота на прадстаўніцтва жанчын у парлямэнце, ўсталяваная ў Беларусі – прыкмета гендэрнай роўнасьці ці несвабоды? Ці можа жанчына дасягнуць палітычных вяршынь у Беларусі? Чаму доля жанчын на лідзіруючых пазыцыях такая розная ў розных сфэрах дзейнасьці?
Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць: прафэсар Мэрылендзкага ўнівэрсытэту Алена Гапава, аглядальнік газэты “Народная воля” Марына Коктыш і палітык Павал Севярынец. (паўтор ад 7 сакавіка)
18:03 - 18:27 нядзеля 7 сак 2010
Праскі акцэнт
Квота на прадстаўніцтва жанчын у парлямэнце, ўсталяваная ў Беларусі – прыкмета гендэрнай роўнасьці ці несвабоды? Ці можа жанчына дасягнуць палітычных вяршынь у Беларусі? Чаму доля жанчын на лідзіруючых пазыцыях такая розная ў розных сфэрах дзейнасьці?
Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць: прафэсар Мэрылендзкага ўнівэрсытэту Алена Гапава, аглядальнік газэты “Народная воля” Марына Коктыш і палітык Павал Севярынец.
18:03 - 18:27 нядзеля 28 лют 2010
Праскі акцэнт
У чым мэта рэзкага падвышэньня штрафаў за шэраг правапарушэньняў, якое было ўведзенае з 23 лютага? Які палітычны і сацыяльны разьлік гэтых зьменаў у заканадаўства? Наколькі жорстка будзе спаганяць гэтыя штрафы міліцыя? Ці наблізяць гэтыя меры Беларусь да Эўропы?
Гэтыя тэмы ў “Праскім акцэнце” абмяркоўваюць: мастак і культуроляг Артур Клінаў, аглядальнік газэты “Беларусы і рынак” Канстанцін Скуратовіч і пісьменьнік Алесь Чобат.
18:33 - 18:59 панядзелак 22 лют 2010
Праскі акцэнт
Чаму беларускія ўлады ўзмацнілі ціск на Саюз палякаў на чале з Анжалікай Борыс? Якім будзе адказ Эўразьвязу, ці падтрымае Брусэль жорсткія крокі ў адказ, якія прапануе Варшава? Ці азначае сытуацыя вакол Саюзу палякаў крах палітыкі дыялёгу, якую Эўропа праводзіла са жніўня 2008 году?
Над гэтымі пытаньнямі ў “Праскім акцэнце” разважаюць: шэф-рэдактар газэты “Наша ніва” Андрэй Дынько, экспэрт варшаўскага Цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў Каміль Клысіньскі і палітоляг Уладзімер Падгол. (паўтор ад 21 лютага)
18:03 - 18:29 нядзеля 21 лют 2010
Праскі акцэнт
Чаму беларускія ўлады ўзмацнілі ціск на Саюз палякаў на чале з Анжалікай Борыс? Якім будзе адказ Эўразьвязу, ці падтрымае Брусэль жорсткія крокі ў адказ, якія прапануе Варшава? Ці азначае сытуацыя вакол Саюзу палякаў крах палітыкі дыялёгу, якую Эўропа праводзіла са жніўня 2008 году?
Над гэтымі пытаньнямі ў “Праскім акцэнце” разважаюць: шэф-рэдактар газэты “Наша ніва” Андрэй Дынько, экспэрт варшаўскага Цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў Каміль Клысіньскі і палітоляг Уладзімер Падгол.
18:33 - 18:59 панядзелак 15 лют 2010
Праскі акцэнт
Спосаб фармаваньня тэрытарыяльных камісіяў, справа Тацьцяны Шапуцькі, указ аб рэгуляваньні інтэрнэту, ціск на Саюз Палякаў на чале з Анжалікай Борыс – выпадковы зьбег абставінаў ці новая тэндэнцыя ў беларускай палітыцы? Наколькі сур’ёзная пагроза выхаду Беларусі з Усходняга партнэрства ў сувязі з канфліктам вакол фармаваньня беларускай дэлегацыі ў Эўранэст? Хто і што выйграў і хто і што прайграў ад уступленьня Беларусі ва Ўсходняе партнэрства?
Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць: палітоляг Дзяніс Мельянцоў, паліттэхноляг і публіцыст Аляксандар Фядута і палітычны аглядальнік нашага радыё Валер Карбалевіч. Вядзе перадачу Юры Дракахруст. (паўтор ад 14 лютага)
18:03 - 18:29 нядзеля 14 лют 2010
Праскі акцэнт
Спосаб фармаваньня тэрытарыяльных камісіяў, справа Тацьцяны Шапуцькі, указ аб рэгуляваньні інтэрнэту, ціск на Саюз Палякаў на чале з Анжалікай Борыс – выпадковы зьбег абставінаў ці новая тэндэнцыя ў беларускай палітыцы? Наколькі сур’ёзная пагроза выхаду Беларусі з Усходняга партнэрства ў сувязі з канфліктам вакол фармаваньня беларускай дэлегацыі ў Эўранэст? Хто і што выйграў і хто і што прайграў ад уступленьня Беларусі ва Ўсходняе партнэрства?
Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць: палітоляг Дзяніс Мельянцоў, паліттэхноляг і публіцыст Аляксандар Фядута і палітычны аглядальнік нашага радыё Валер Карбалевіч.
18:33 - 18:58 панядзелак 8 лют 2010
Праскі акцэнт
Апублікаваная “Народнай воляй” гісторыя Паўла Леўшына, якога катавалі ў міліцыі, ўзрушыла беларускае грамадзтва. Наколькі часта беларуская дзяржава крыўдзіць людзей? У чым прычыны гэтага? Якая рэакцыя людзей на гэтыя крыўды?
Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць: шэф-рэдактар “Народнай волі” Сьвятлана Калінкіна, кіраўнічка грамадзянскай кампаніі “Наш дом” Вольга Карач і сацыёляг Сяргей Нікалюк.
18:03 - 18:27 нядзеля 7 лют 2010

18:33 - 18:58 панядзелак 1 лют 2010
Праскі акцэнт
Што страціла Беларусь ад нафтавых пагадненьняў, падпісаных у Маскве 27 студзеня? Ці могуць гэтыя страты быць у пэрспэктыве зьменшаныя? Як можа закрыць гэтыя фінансавыя “дзіркі”? Якім будзе палітычны эфэкт выніку нафтавых перамоваў. Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць: зь Менску – эканамісты Аляксандар Кавалёў і Сяргей Чалы, зь Лёндану – старшы экспэрт Інстытуту дзяржаўных ідэалёгіяў Натальля Лешчанка. (Паўтор ад 31 студзеня)
18:03 - 18:27 нядзеля 31 сту 2010
Праскі акцэнт
Што страціла Беларусь ад нафтавых пагадненьняў, падпісаных у Маскве 27 студзеня? Ці могуць гэтыя страты быць у пэрспэктыве зьменшаныя? Як можа закрыць гэтыя фінансавыя “дзіркі”? Якім будзе палітычны эфэкт выніку нафтавых перамоваў. Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць: зь Менску – эканамісты Аляксандар Кавалёў і Сяргей Чалы, зь Лёндану – старшы экспэрт Інстытуту дзяржаўных ідэалёгіяў Натальля Лешчанка.
18:03 - 18:28 нядзеля 24 сту 2010
Праскі акцэнт
25 красавіка ў Беларусі пройдуць мясцовыя выбары. Колькі прадстаўнікоў апазыцыя можа прапанаваць у выбарчыя камісіі? Ці будзе адзіны сьпіс апазыцыйных кандыдатаў на выбарах? З чым кандыдаты апазыцыі пойдуць да выбарнікаў?
Гэтыя пытаньні ў “Праскім акцэнце” абмяркоўваюць палітычны аглядальнік кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі, намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін і старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
18:05 - 18:29 нядзеля 17 сту 2010
Праскі акцэнт
Ці ёсьць цяперашнія прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне пахавальным звонам па “аранжавай” рэвалюцыі? Колькі б галасоў набраў на ўкраінскіх выбарах Аляксандар Лукашэнка? Чыя перамога – Януковіча ці Цімашэнкі – больш выгадная для Беларусі?
Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць : рэдактар часопісу “Архэ” Валер Булгакаў, публіцыст і паліттэхноляг Аляксандар Фядута і ўкраінскі аналітык Віталь Портнікаў.
18:03 - 18:34 нядзеля 10 сту 2010
Праскі акцэнт
Тэма перадачы -- нафтавая вайна паміж Беларусьсю и Расеяй. Удзельнікі - Тацьцяна Манёнак, Валерыя Касьцюгава, Віталь Сіліцкі.
18:29 - 18:56 нядзеля 3 сту 2010
Праскі акцэнт
Неверагодны 2009, невядомы 2010. Адносіны Беларусі і Расеі.
18:03 - 18:28 нядзеля 3 сту 2010
Праскі акцэнт
Неверагодны 2009, невядомы 2010. Адносіны Беларусі і Эўропы.