Радыё Свабода – прыватная некамэрцыйная інфармацыйная служба, фінансаваная Кангрэсам ЗША, якая вядзе вяшчаньне на краіны Эўропы, Цэнтральнай Азіі і Блізкага Ўсходу.
У 60-я і 70-я гады ў беларускай правінцыі, асабліва на поўначы краіны, пад словам «хакей» разумелі зусім іншую гульню.
У Крупскім прайшло арганізацыйнае паседжаньне ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў супраць будаўніцтва, як тут ужо называюць, «заводаў ядаў».
Крупкі з савецкіх часоў застаюцца буйным перавалачным чыгуначным вузлом. Да станцыі прымыкае 2-тысячны пасёлак з падобнай назвай — Крупскі, але яго не ратуе ўжо і блізкасьць чыгункі.
Парэцкі вакзал, напэўна, самы любімы вакзал у беларускіх кіношнікаў. І зразумець іх можна. Лепшага прамысловага краявіду, дзе сучаснасьць нічым сябе не выдае, ня знойдзеш.
Віталь Сямашка расказвае пра пасёлак Бель Крычаўскага раёну – адзін зь першых аграгарадкоў на Крычаўшчыне.
Вандроўка ў Маляцічы, што амаль на роўнай адлегласьці ад райцэнтру — Крычава — і расейскай мяжы.
Ня думаў нават, што і праз тры, і болей гадоў давядзецца ізноў апынуцца ў Дукоры — вёсцы на Пухавіччыне, што за 17 хвілін — сам засякаў — аўтабанам ад Менску.
«Мая дачка прыйшла неяк, а дадому не пускаюць. Яна кажа — вось дом, побач. Міліцыя не пускае. Не паложана, і ўсё».
Сытуацыю ў пасёлку Дружным адсочваю пяты год. Зрэшты, яна выйшла далёка за межы Пухавіччыны пасьля шматтысячных леташніх экалягічных мітынгаў і чарнобыльскіх шляхоў.
Беларускую сталіцу безь перабольшваньня можна было назваць вялікай вёскай. Бо мураванымі былі толькі гістарычны цэнтар і галоўны праспэкт. Ад Камароўкі да Зялёнага Лугу раскінулася велізарнае мора прыватнага сэктару. Сельгаспасёлак.
Сёньняшняе падарожжа незвычайнае ўжо тым, што адбываецца яно ў Менску, але тычыцца жыхароў-пасажыраў, бадай, усёй краіны.
Едучы па вёсках, якія атачаюць самую вялікую беларускую будоўлю новага часу, я менш за ўсё хацеў размаўляць з тымі, хто па роду сваіх заняткаў абавязаны альбо апяваць будучую атамную станцыю, альбо, наадварот, яе ганіць. Цікава было даведацца, як гэтая будоўля адбілася на людзях, якія тут нарадзіліся і жывуць?
Едучы ў Лукашы праз 8 гадоў, меў спадзеў, што гэта будзе мая самая аптымістычная вандроўка.
Тутэйшы мастак Юры Мяккі: «Дынаміка разьвіцьця відавочная — мастацкую галерэю зачынілі, а бар-піўнуху адчынілі»
Пасёлак на Талачыншчыне з пампэзнай назвай Слаўнае, што ўзьнік ля аднайменнай чыгуначнай станцыі, больш слынны ў навакольлі сваім крымінальным мінулым ды сучаснасьцю.
А цяпер уявіце карцінку. Пакуль у сталіцах імпэрыі зачытваюцца самвыдатаўскім Салжаніцыным, у Хабовічах па руках ходзіць выдадзеная ў ЗША кніга ўспамінаў ворага савецкай улады.
Назва любой мясцовасьці даецца па характарыстыцы, якая не зьнікае ў вяках. Тут самыя халодныя мясьціны Барысаўшчыны.
У часе першай сёлета прэсавай канфэрэнцыі Лукашэнка ізноў вярнуўся да так званага «кітайскага пытаньня» — будаўніцтва індустрыяльнага парку на Смалявіччыне агульнай плошчай 80 квадратных кілямэтраў. Праект ён назваў «выгадным» ды «абавязковым да рэалізацыі».
У Семежаве ўжо трэці раз на Стары Новы год гуляюць зь вялікім размахам. І абазваць гэтае сьвята казённым ніяк не выпадае.
На пачатку 60-х гадоў, разам з чарговай хваляй антырэлігійнай барацьбы, падчас якой былі зьнесеныя шматлікія помнікі архітэктуры, па Беларусі пракацілася яшчэ адна навала. Сотні паселішчаў, чыя назвы недастаткова лашчылі слых камуністычным начальнікам, былі перайменаваныя.
Ідэя гэтага каляднага досьледу зьявілася ў часе вандроўкі ў Лідзе ў адзін зь перадсьвяточных дзён — ля гарадзкой біржы. Зайсьціся туды параілі знаёмыя — маўляў, убачыш невядомую Ліду.
Першыя атрады легендарнай УПА былі арганізаваныя ня ў Львове, і не ў Карпацкіх гарах. А на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
На золку іду пехатой уздоўж маўклівай, выцягнутай кілямэтры на тры, цэнтральнай вуліцы Дакудава, дзе жыве за сем з паловай соцень чалавек.
Штогод у лістападзе праходзіць дзень памяці ахвяр Першай усясьветнай вайны. Сярод разнаўзроставага і разнамоўнага натоўпу аматараў гісторыі вылучаліся людзі ў вайсковай форме Першай усясьветнай.
Як я і казаў у мінулым «Падарожжы», відовішча ля птушкафабрыкі не абмежавала эка-распусту, зь якой сутыкнуўся ў навакольлі.
Роўна 200 гадоў таму каля вёскі Студзёнкі, што крыху на поўнач ад Барысава, адбылася адна з ключавых бітваў расейска-францускай вайны. Вядомая як бітва на Бярэзіне. Дзякуючы якой Напалеону ўдалося захаваць толькі драбніцу сваёй «Вялікай арміі». Ці засталіся сьляды той бітвы ў сёньняшняй вёсцы?
Ня так даўно з аўтобуснай мапы Лідчыны зьнік маршрут на Малое Мажэйкава, дзе жыве 700 чалавек ды месьціцца цэнтар буйнога, вядомага на ўсю краіну аграгарадка.
Паміж вуліцай Брылеўскай і чыгункай на Варшаву, у засені старых садоў схавалася вуліца з паэтычнай назвай. Ві́рская. Ці, як яе называюць тутэйшыя, Вірска́я.
Тое, што вандроўка будзе на мяжы фолу, завочна адчуў яшчэ па тэлефанаваньні на «Свабоду» зь Вялікай Ухалоды. Алена — сустрэча зь ёй наперадзе — паведамляла, што на іхнай птушкафабрыцы зь верасьня «ня плацяць заробку», а прыбытак «ідзе на корм гусям, якія ўсё роўна дохнуць».
Амаль 95 год таму ў Малых Канюшанах жыў цэлы год ды зьбіраў нізкі народных песьняў славуты Рыгор Шырма. Знайшоў першыя манэты для сваёй калекцыі вядомы айчынны нумізмат Радзюкевіч. Тут было 150 двароў.
Адначасова з маёй вандроўкай на Лідчыну ў «Звяздзе» было надрукавана інтэрвію віцэ-прэм’ера Русага «У сялян ёсьць машыны, трактары і магчымасьць адпачынку на моры».
«А мне 83, адна жыву. Паехаць і не хачу — старых ня любяць дзеці, толькі дачка прыяжджае. Пяцёра ў мяне было. Пэнсію дачка забірае, прывозіць нешта…»
Старажытная Бердаўка, назва якой упершыню згаданая ў прывілеях гаспадара Вялікага Княства Літоўскага Жыгімонта I Старога 28 траўня 1527 году, да нядаўняга часу была на вышыні.
У часе апошняй выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў жыхары паміраючай, як лічылася, вёскі Стаўры, што за 12 кілямэтраў ад Воршы, сталі вядомымі на ўсю краіну.
«Мэнталітэт у нас зьмяшаны. Памежжа. Мы не беларусы, не расейцы. Гэта кепска. Дарэмна зрабілі беларуска-расейскую мову дзяржаўнай. Чаго пратэставаць супраць сваёй мовы?»
У 15 стагодзьдзі, калі Збляны ўпершыню ўзгадваюцца ў гістарычных крыніцах, сюды не маглі не прыйсьці людзі.
Вёска раскіданая на маляўнічых пагорках, якія некалі былі фартэцыямі самай страшнай у гісторыі Беларусі вайны — 13-гадовага «крывавага патопу» сярэдзіны XVII стагодзьдзя.
Сучасная Дзітва вядзе сваё летапісаньне з 1970 году, калі пачаў працаваць торфабрыкетны завод, даўшы жытло і працу двум сотням працоўных. Дагэтуль тут спрадвеку месьцілася вёска Кульбакі.
Калі я слухаю старых беларускіх кабет, што апавядаюць байкі пра сваіх памешчыкаў, дык кожнага разу пераконваюся, што рэвалюцыя была ў нашым краі зьявай абсалютна чужароднай.
За савецкім часам па пуцёўкі ў піянэрлягер Белагруды бацькі з большасьці рэгіёнаў Гарадзеншчыны таўкліся, як у чэргах па кілбасу.
Лішні раз пераконваюся, што самае цікавае ў Беларусі схаванае ад людзкіх вачэй. Схаванае ў глыбінцы, схаванае за непрыгляднымі сьценамі савецкіх устаноў. Яскравы прыклад — былы маёнтак шляхціцаў Завішаў Кухцічы.
У 19 стагодзьдзі сёньняшні Гурнофель узьнік як прыватны фальварак Лебяда, што належаў панам Бржазоўскім.
Я слухаў старыя песьні ў дзясятках вёсак. На берагах рэк, у цёплых хатах, у старых клюбах. І нідзе ня чуў паўтору. Ніякіх «Цячэ вада ў ярок». Толькі песьні сваёй мясцовасьці.
Я ня меў намеру ехаць у старажытную вёску Новы Двор хаця б таму, што не мінула і двух гадоў, як я там быў. Цяжка было б паверыць і ў гісторыю, якую ў Шчучынскім РАУС пасьпяшаліся назваць «казкай»…
У 140-тысячнай Воршы, што ўваходзіць у дзясятку найбуйнейшых гарадоў Беларусі, склалася цікавая перадвыбарчая сытуацыя.
Першы сустрэты мною дастоевец зьдзівіў мяне паведамленьнем, што пра сувязь Дастаеўскага з Дастоевым у самім мястэчку даведаліся адносна нядаўна.
5 год таму, калі ўпершыню прыехаў у Вайтэлі, пра Кастуся Корсака, аднаго зь першых фэрмэраў на Маладзечаншчыне, у навакольлі ўсе, з кім сустракаўся, найперш казалі мне дзьве рэчы — ніколі не дае «на лапу» начальнікам любога ўзроўню і працуе па 25 гадзін у суткі.
Вёска Рудка — гэта бясконцая вуліца, якая пераходзіць у іншую бясконца доўгую вуліцу ўжо іншай вёскі. 20 лістапада 1948-га ў Рудцы нарадзілася Яўгенія Янішчыц.
Чаго хоча нашчадак графаў О'Руркаў, які ўжо не адзін год прыяжджае ў радавое гняздо ў мястэчка Ўселюб? Чаму былы палац згарэў сёлета? Як рабавалі графскія грабніцы пасьля ўсталяваньня бальшавіцкай улады?
Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>
Ужо ў далёкія ад нас 1970-я гады расейскі актор, бард Уладзімір... >>>
Камісар Эўразьвязу ў справе пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва... >>>
>>>
Яшчэ адзін цьвічок у труну нацыянальнай культуры пачынае заганяць тэатар, які носіць званьне Нацыянальнага. >>>