Радыё Свабода – прыватная некамэрцыйная інфармацыйная служба, фінансаваная Кангрэсам ЗША, якая вядзе вяшчаньне на краіны Эўропы, Цэнтральнай Азіі і Блізкага Ўсходу.
Такое жыцьцё: Каровы на дарозе
Ад паводкі пакутуюць нават тыя, хто лётае. Патоп у садовым таварыстве ў Гомельскім раёне.
На затопленых у Петрыкаве вуліцах самы хадавы тавар — рыбацкія боты й дошкі. Накупіць дошак для кладак ня проста — кубамэтар каштуе 1,5 мільёна рублёў. А Петрыкаўскі райкамунгас на сотні мэтраў разводзьдзя паклаў кладак толькі мэтраў трыццаць.
Апошнім часам зноў, як пры СССР, набываюць папулярнасьць кватэрныя канцэрты. Але ня толькі й ня столькі з-за цэнзуры. Свабода пабывала ў Менску ў «доме культуры La мора» на кватэрніку гурту «Нельга забыць», які, апрача сваіх песень, грае вершы Караткевіча.
Цыклён «Хавэр» лютуе. Завіруха па ўсёй краіне цэлы дзень, у гарадах машыны ледзь рухаюцца, на трасах многія стаяць. Прагнозы на заўтра несуцяшальныя — надалей штармавое папярэджаньне.
У нядзелю ў менскім касьцёле Сьвятога Роха, што на Залатой Горцы, прайшла англамоўная імша для замежнікаў. Былі і цікаўныя беларусы. Ідэя служыць па-ангельску ўзьнікла на гэтыя Каляды – парафіяне выказалі патрэбу, касьцёл пайшоў насустрач. Цяпер англамоўныя службы будуць кожную першую нядзелю месяца.
Жыхары дому на вуліцы Мічурына, 2 у Горках пакутуюць ад рамонту, які доўжыцца ад мінулай вясны. Будынак са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасьці абяцалі адрамантаваць да адкрыцьця «Дажынак».
У Магілёве Сьвятое возера ўпадабала чародка лебедзяў. 9 птушак на працягу некалькіх дзён застаюцца на замерзлым вадаёме. Людзей лебедзі не баяцца. На цікаўных, якія прыносяць птушкам паесьці, рэагуюць спакойна.
17 студзеня – зноў завіруха і частыя аварыі на дарогах. За мінулыя суткі ў Менску выпала 25% месячнай нормы ападкаў. Сьнегапад працягнецца да 18-га студзеня.
У Магілёве нечакана атрымала працяг гісторыя з пратэстам жыхароў мікрараёну Юбілейны супраць высечкі бярэзьніку пад шматпавярховы дом. Рыючы катлаван, будаўнікі пашкодзілі трубаправод. Вялізная яміна ўмомант запоўнілася вадой.
На галоўным пляцы пасёлку Ганцавічы (Барысаўскі раён) гандлююць гумовымі ботамі, мясам, кітайскай галянтарэяй. Жыхароў у Ганцавічах менее на вачах: сталоўка даўно зачыненая, шматкватэрны дом пасьля пажару ніхто не зьбіраецца аднаўляць.
Сакінат Maгамедава, чэмпіёнка па тхэквандо з Дагестану, кожны дзень даказвае, што жыцьцё — гэта тое, што вы робіце зь яго. Яна нарадзілася бяз рук. Сакінат ня толькі пасьпяховая спартоўка, яна выхоўвае двух дзяцей.
Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>
Ужо ў далёкія ад нас 1970-я гады расейскі актор, бард Уладзімір... >>>
Камісар Эўразьвязу ў справе пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва... >>>
>>>
На дзень Перамогі 9 траўня ў Маскве адбылася падзея, якую ў параўнаньні з вайсковым парадам і іншымі сьвяточнымі мерапрыемствамі ў Расеі можна назваць малапрыкметнай. Але наступствы гэтай падзеі могуць быць (і хутчэй за ўсё будуць) вельмі і вельмі нават прыкметныя. >>>