Сьвятлана Любецкая знаходзіцца пад санкцыямі 35 краін сьвету.
У Літве на грамадзкім тэлебачаньні адбыліся першыя дэбаты з удзелам усіх зарэгістраваных для ўдзелу ў выбарах 12 траўня кандыдатаў на прэзыдэнта.
Ініцыятыва сілавікоў заявіла пра падрыхтоўку адмысловых захадаў у Рэспубліцы Беларусь.
Падчас сваёй спартовай кар’еры гэты бразылец быў у адной камандзе зь вялікім чэмпіёнам, немцам Міхаэлем Шумахерам.
Амэрыканская паліцыя пачала разганяць лягер у Нью-Ёрскім унівэрсытэце (NYU), праведзены арышты.
Сёлета ў красавіку ва Ўкраіне ўхвалілі закон аб мабілізацыі, які набудзе юрыдычную моц з 16 траўня 2024 году.
Для зьняволенага з палітычных прычынаў журналіста ўвялі новыя абмежаваньні.
Дэпутаты рэглямэнтавалі працэдуру ануляваньня дазволаў на пражываньне ў Літве для грамадзян Беларусі і Расеі.
Агулам у сьпісах 280 чалавек.
Уступнымі заявамі пракурора і абароны пачаліся паседжаньні на судовым працэсе ў справе аб фальсыфікацыі Дональдам Трампам дзелавой дакумэнтацыі з мэтай паўплываць на вынік прэзыдэнцкіх выбараў 2016 году.
З 1 сакавіка на памежны пункт у Салечніках каля 90 разоў выклікалі паліцыянтаў, а на пункт у Медніках — 53.
23 красавіка Ўладзімеру Конану магло б споўніцца 90. Пра знакавую постаць беларушчыны, гісторыка, літаратуразнаўца, фальклярыста, доктара філязофіі, прафэсара ўспамінаюць ягоныя калегі, сябры, выхаванцы.
Пра гэта афіцыйна заявіў прэм’ер-міністар Злучанага Каралеўства.
У Міністэрстве абароны Расеі абвінавацілі Ўкраіну ў артылерыйскай атацы на расейскую тэрыторыю.
Урад у Менску ўвёў новыя абмежаваньні супраць краінаў Захаду, якія ўводзілі санкцыі супраць Беларусі.
Фотаальбом «Гісторыя палка імя Кастуся Каліноўскага ў фатаграфіях і ўспамінах ваяроў. 2022–2024» будзе прадавацца, каб сабраць грошы на 10 грузавых квадрацыклаў для ваяроў.
Падзеі 23 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Сакратар камісіі ў надзвычайных сытуацыях пры райвыканкаме Руслан Рабчэўскі заявіў, што з-за іх «дзейнасьці» і значных ападкаў у апошнія дні плаціна не вытрымала напору вады і яе патокі накіраваліся ўніз да возера Нарач, паведамляе Эўрарадыё са спасылкай на выданьне «Нарачанская зара».
Перагледзець погляды клясіка нямецкай філязофіі Імануіла Канта заклікаў губэрнатар Калінінградзкай вобласьці Расеі Антон Аліханаў.
Пяць чалавек, якія абвінавачваюцца ў шпіянажы на карысьць Кітаю, трапілі ў панядзелак у поле зроку эўрапейскіх праваахоўных органаў. Трох арыштавалі ў Нямеччыне.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон аб прадпрымальніцкай дзейнасьці, піша інфармацыйнае агенцтва «Позірк» са спасылкай на прэсавую службу Лукашэнкі.
Пратэстанцкі прапаведнік Сяргей Мельянец, які наведваў практычна ўсе суды над палітвязьнямі, пасьля арышту вымушаны быў разам зь сям’ёй выехаць зь Беларусі. Празь якія выпрабаваньні за кратамі праходзяць палітзьняволеныя пастары, сьвятары, хрысьціянскія актывісты?
Празь якія выпрабаваньні за кратамі праходзяць палітзьняволеныя пастары, сьвятары, хрысьціянскія актывісты? Расказвае тэалягіня, прадстаўніца аб’яднаньня «Хрысьціянская візія» Натальля Васілевіч, якая дапамагае палітзьняволеным хрысьціянскім актывістам і сьвятарам.
Расейскія войскі днём у панядзелак абстралялі Харкаў. Як паведамілі мясцовыя ўлады, быў абстраляны харкаўскі тэлецэнтар. Тэлевізійная вежа часткова разбураная прамым трапляньнем ракеты.
У Беларусі працягвае расьці колькасьць вакансіяў. На 22 красавіка ў цэлым па краіне не хапае 146,6 тысячы работнікаў. Столькі прапаноў ад наймальнікаў разьмешчана ў агульнарэспубліканскім банку вакансіяў. Для параўнаньня: 25 сакавіка вакансіяў было амаль на 6 тысячаў менш.
Пра новыя прапановы паведамілі інфармаваныя крыніцы Радыё Свабода ў Брусэлі.
Другі Заходні акруговы вайсковы суд РФ завочна прыгаварыў Эндзі Стоўна, прэсавага сакратара кампаніі Meta, якой належаць сацсеткі Facebook і Instagram, да шасьці гадоў калёніі агульнага рэжыму ў справе аб «апраўданьні тэрарызму» (частка 2 артыкула 280 КК РФ).
Шклоўскі раённы суд прысудзіў палітвязьня Анатоля Латушку, стрыечнага брата апазыцыйнага палітыка Паўла Латушкі, да турэмнага рэжыму, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Інфармацыю пра гэта апубликавалі на Нацыянальным прававым партале.
Канцэрт на асноўнай пляцоўцы ў Менску будзе каштаваць сама меней 230 тысяч рублёў. Падчас падачы тэндэраў ён патаньнеў у 1,5 раза.
Пра веру і вернікаў за кратамі расказвае прадстаўніца аб’яднаньня «Хрысьціянская візія» Натальля Васілевіч.
Гісторыя перасьледу палітоляга Андрэя Суздальцава сьведчыць пра тое, што цяпер на прасторах Беларусі і Расеі любіць абодвух правадыроў прадпісана аднолькава.
Чыноўнік міністэрства назваў лічбы дасьледаваньняў на цэзій-137.
Аляксандар Лукашэнка перавёў ва ўладную вэртыкаль яшчэ аднаго вайскоўца.
Менскі гарадзкі суд абвясьціў прысуд Анастасіі Мацяш, як сьцьвярджаецца ў пастанове, супрацоўніцы тэлеканалу «Белсат», прызнанаму ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваньнем».
Творцу ўганаравалі за кнігу беларускіх вершаў.
Раней суседнія Беларусі краіны ЭЗ неаднаразова заклікалі сваіх грамадзян не наведваць гэтую краіну дзеля бясьпекі з прычыны бягучага палітычнага становішча.
Украінскія вайскоўцы пацэлілі ў ратавальны карабель «Коммуна», які ўдзельнічаў у падняцьці элемэнтаў зьнішчанага раней расейскага карабля «Москва».
Верніца ладзіла шматлікія хрысьціянскія імпрэзы ў Менску.
У інтэрвію выданьню Fakt прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што неаднаразова гаварыў аб гатоўнасьці разьмясьціць ядзерную зброю ў краіне ў рамках праграмы NATO Nuclear Sharing.
Вучэньні праходзяць у Літве адначасова з супольнымі літоўска-польскімі манэўрамі «Адважны грыфон» у раёне Сувальскага калідору.
Яшчэ летась улады прызнавалі, што амаль палова дарог у краіне мае патрэбу ў капітальным рамонце. Сёлета кіраўнік Беларусі загадаў чыноўнікам адрамантаваць дарогі да 9 траўня.
Савет у праектах сфэры лічбавага разьвіцьця пры Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі зацьвердзіў асноўныя кірункі пілётных праграм.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Міністэрства надзвычайных сытуацый выканала плян ва ўзбраеньні асабовага складу, яго аснашчэньні «неабходнымі сіламі і сродкамі», заявіў у этэры тэлеканалу СТВ 21 красавіка кіраўнік МНС.
Вясной у прызыўныя камісіі выклічуць каля 40 тысяч маладых людзей, што на 20 тысяч менш, чым летась у часе восеньскага прызыву.
Беларускія пэнсіянэры, якія ўцяклі ад перасьледу за мяжу, сутыкаюцца ў эміграцыі з істотнымі праблемамі. Адна зь іх зьвязана з пэнсіяй.
Гэта адна з высноваў штогадовага дакладу пра вайсковыя выдаткі краінаў сьвету, падрыхтаванага Стакгольмскім міжнародным інстытутам дасьледаваньняў міру (SIPRI).
Падзеі ў Беларусі і сьвеце 22 красавіка.
Зьбеглы малдаўскі алігарх Ілан Шор, абвешчаны ў міжнародны вышук па справе аб крадзяжы мільярда даляраў з банкаўскай сыстэмы Малдовы, на зьездзе партыі «Шор» у Маскве аб'явіў аб стварэньні палітычнага блёка «Victorie» («Перамога»).
Загрузіць яшчэ