Як адаптавацца да няволі, павіншаваць дачку з народзінамі ў судзе і адсьвяткаваць традыцыйныя Каляды ў калёніі, Свабодзе расказала былая палітзьняволеная выкладчыца Вольга Філатчанкава.
Лукашэнка прызначыў генэрал-маёра юстыцыі Сяргея Удавікова начальнікам упраўленьня Сьледчага камітэта Беларусі па Менскай вобласьці. Раней ён працаваў начальнікам упраўленьня Сьледчага камітэта па Гомельскай вобласьці.
У Кіргізстане правайдэры пачалі блякіраваць сэрвіс кароткіх відэа TikTok. Аб гэтым піша кіргізская служба Радыё Свабода.
38-гадоваму ўраджэнцу Марʼінай Горкі, які хацеў уступіць ва Ўзброеные сілы Ўкраіны, пагаджае 5 гадоў зьняволеньня. Пра затрыманьне мужчыны паведаміла БелТА з спасылкай на Сьледчы камітэт.
У Расеі ваенны суд прысудзіў жыхару Варонежа Андрэю Бірукову чатыры гады калёніі па справе аб апраўданьні тэрарызму і распальваньні нянавісьці да прадстаўнікоў улады.
У Міністэрстве абароны Расеі страты не камэнтавалі. Прызначаная Расеяй адміністрацыя Крыму паведамляла толькі аб перакрыцьці 17 красавіка аднаго ўчастку дарогі ад Джанкою да сяла Пабеднае. Рух аднавілі толькі на раніцу 18 красавіка.
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч не атрымаў некаторых прадуктаў, якія яму дасылалі сваякі і знаёмыя ў вязьніцу.
Парушальніка затрымалі 17 сакавіка, а асудзілі 4 красавіка. Ён на суд не прыйшоў.
Супрацоўнік «Гродна Азоту» расказаў Свабодзе, што адбывалася пасьля атакі «Кібэрпартызанаў». Яны 17 красавіка паведамілі пра атаку на завод. Патрабуюць вызваліць частку палітвязьняў.
У складзе дэпартамэнту будуць створаныя ўпраўленьні, аддзелы, сэктары, а таксама ўпраўленьні па абласьцях з правамі юрыдычных асобаў.
Фільм Мары Тамковіч «Пад шэрым небам» быў адабраны ў конкурс вядомага нью-ёркскага фэстываля Tribeca у катэгорыі «Найлепшы замежны гульнявы фільм».
Хрысьціянскі прапаведнік, паэт і бард, бацька семярых дзяцей Сяргей Мельянец, які адбыў у Беларусі два адміністрацыйныя арышты, выйшаў на волю і цяпер знаходзіцца ў бясьпецы, паведамляе «Хрысьціянская візія».
18 красавіка, у дзень народзінаў свайго лідэра Ўладзімера Пугача, гурт J:Морс прэзэнтаваў новы сынгл «Зброя», у якім апавядае «пра перажытае, пра тое, што дапамагае, пра надзею», гаворыцца ў прэс-рэлізе гурта.
Свабода запускае трэці эпізод падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ», які расказвае пра карную сыстэму рэжыму Лукашэнкі. Гэтая частка прысьвечаная такім формам зьняволеньня, як хатні арышт і так званая «хімія» — «хатняя» і з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Берагавую лінію вадаёмаў, па якіх праходзіць лінія мяжы зь Беларусьсю, таксама ўмацавалі інжынэрнымі збудаваньнямі.
Амаль тры гады таму беларусы стварылі аматарскую футбольную каманду ў Польшчы. Адзін з удзельнікаў яе расказаў Свабодзе пра «Белых зуброў» у шэрай форме, галоўнага суперніка з Украіны і як зь перадапошняга месца хлопцы сталі чэмпіёнамі ў вышэйшай лізе.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
У Бабруйску ад сардэчнага прыступу памерла актывістка, маці траіх дзяцей Ірына Сурыгіна, паведамляе «Белсат» са спасылкай на сяброў актывісткі. Жанчыне было 39 гадоў.
У Гомельскім абласным судзе пачаўся працэс над пэнсіянэрам з Хойнікаў Анатолем Кірэйчыкам, якога затрымалі пасьля напісаньня 1,5 тысячы камэнтароў аб прадстаўніках улады. Падсуднаму 74 гады.
ПАРЭ таксама выказала сваю салідарнасьць і імкненьне працягваць дыялёг з расейскімі і беларускімі дэмакратычнымі сіламі, якія падзяляюць каштоўнасьці Рады Эўропы і прызнаюць заснаваны на правілах міжнародны парадак.
Андрэй Віньнікаў зьнік 1 красавіка. Як стала вядома Свабодзе, праваахоўнікі разглядаюць некалькі вэрсій сьмерці.
Шматтысячны мітынг каля парлямэнту пачаўся 17 красавіка, калі законапраект пачалі абмяркоўваць на пасяджэньні парлямэнцкага камітэту.
Чыноўнікі кажуць, што «чорнага сьпісу выканаўцаў» няма, але «калі будуць нейкія нюансы, вас падкарэктуюць».
У трэцяй частцы падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ» — унікальныя сьведчаньні пра тое, як катуюць хатнім арыштам.
18 красавіка ў Чарнігаве абвясьцілі дзень жалобы.
18 красавіка ў Менскім гарадзкім судзе пачынаецца завочны суд над Іванам Краўцоўвым, сябрам каманды Віктара Бабарыкі і выканаўчым сакратарам Каардынацыйнай рады.
У красавіку ў выніку рэстаўрацыйных работ на паўночных дзьвярах Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку былі знойдзеныя новыя графіці, адзін з запісаў стаў сапраўднай сэнсацыяй.
Уначы 18 красавіка, каля 2:40, у пункце пропуску «Меднікі» на беларуска-літоўскай мяжы адбыўся пажар.
Гісторыя сям’і, дзе ў жанчыны з Заходняй Беларусі канфіскавалі дом пасьля аб’яднаньня з БССР у 1939 годзе. Ейная нявестка вярнула гэты дом сям’і ў галодныя 1990-я гады, сама таго ня ведаючы. Цяпер яго могуць зноў забраць.
Падзеі 18 красавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Беларускія ўлады парушылі нормы Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах у справе Сямёна Беражнога і Ігара Гарчакова, якія ў 2017 годзе былі асуджаныя да пакараньня сьмерцю і расстраляныя ў 2018-м.
Лёс вайсковай дапамогі Кіеву пастаўлены на галасаваньне ўжо ў гэтую суботу. Украінскі бок раней казаў пра заканчэньне набояў.
Расея і Ўкраіна падрыхтавалі некалькі чарнавікоў мірнай дамовы ў 2022 годзе, якая павінная была спыніць вайну, але не ўзгаднілі канчатковы тэкст.
Улады сутыкнуліся з вострай праблемай недахопу працоўных рук. Спрабуюць яе неяк вырашыць, але ўсе меры зводзяцца галоўным чынам да звыклага спосабу — гвалту, узмацненьня «прыгоннай» залежнасьці грамадзян ад дзяржавы.
Хакеры, як мяркуецца, зьвязаныя з расейскай вайсковай выведкай, паведамілі пра датычнасьць да нападаў на сыстэмы водазабесьпячэньня ў ЗША і Польшчы і электрастанцыю ў Францыі.
Лукашэнка захваляваўся наконт карупцыі.
Прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна Дзьмітрый Пяскоў пацьвердзіў вывад расейскіх вайскоўцаў з Нагорнага Карабаху.
Як за адзін дзень атрымалася сабраць грошы на 100 дронаў для палка Каліноўскага, як ва Ўкраіне мянялася і мяняецца стаўленьне да беларусаў і да Лукашэнкі — пра гэта расказаў украінскі відэаблогер Аляксандар Рыкаў, больш вядомы як BalaganOFF.
Мужчына наважыўся на такі ўчынак у 2022 годзе.
Беларусь прапануе РФ зрабіць «сем сумесных крокаў» для паляпшэньня супрацоўніцтва ў турыстычнай сфэры.
Як за адзін дзень атрымалася сабраць грошы на 100 дронаў для палка Каліноўскага, як ва Ўкраіне мяняецца стаўленьне да беларусаў і да Лукашэнкі – пра гэта расказаў украінскі відэаблогер Аляксандар Рыкаў, больш вядомы як BalaganOFF, які ад 2020 году робіць шмат відэа пра Беларусь і беларусаў.
Стыхійныя бедзтвы ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах спрычыніліся да зьменаў у раскладзе беларускага авіяперавозьніка.
Парлямэнт Грузіі зацьвердзіў у першым чытаньні законапраект «Аб празрыстасьці замежнага ўплыву», які крытыкі называюць копіяй расейскага закону аб замежных агентах.
Камітэт Сейму Літвы ў нацыянальнай бясьпецы і абароне (КНБА) ухваліў 17 красавіка «кампрамісную прапанову» па абмежаваньні колькасьці паездак беларусаў з ДНЖ на радзіму.
Група беларускіх хакераў узламала ўнутраную сетку прадпрыемства, у выніку чаго паралізаваная праца шэрагу сыстэм.
Каля тысячы пераможцаў унівэрсытэцкіх алімпіядаў рэкамэндаваныя для паступленьня без іспытаў на «запатрабаваныя эканомікай спэцыяльнасьці» ў 21 рэгіянальную ВНУ.
Былога палітвязьня зь Мёраў, актывіста «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Сяргея Васільева асудзілі на 15 сутак.
Суіснаваньне розных карцін сьвету — закон прыроды, дзе могуць мірна ўжывацца змагары і ябацькі, беларускамоўныя і расейскамоўныя, прыхільнікі цьвёрдай рукі і лібэральныя дэмакраты.
Загрузіць яшчэ