Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сыны Мубарака назвалі сакрэтныя рахункі


Двое сыноў былога прэзыдэнта Эгіпту Хосьні Мубарака Гамаль і Ала паведамілі сьледчым дадзеныя пра сакрэтныя рахункі бацькі. Сыны Мубарака былі дапытаныя ў турме Тора па справе аб незаконным абагачэньні. Гамаль і Ала падпісалаі дакумэнты на арабскай, ангельскай і французкай мовах, дзе падаецца інфармацыя пра рахункі бацькі за межамі краіны. Улады Эгіпту падазраюць сыноў Мубарака ў тым, што яны незаконна прысвойвалі фінансавыя сродкі, карыстаючыся сваімі высокімі пазыцыямі ў айчынных і замежных кампаніях.
XS
SM
MD
LG