Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН разгледзіць рэзалюцыю супраць Ізраілю


Рада бясьпекі ААН мае сёньня разгледзець рэзалюцыю, якая абвяшчае ізраільскія паселішчы на Заходнім беразе ракі Ярдан – незаконнымі.

ЗША падтрымліваюць пазыцыю, выказаную ў дакумэнце, але выступаюць супраць прыняцьця рэзалюцыі. Вашынгтон мяркуе, што гэта можа пашкодзіць працэсу аднаўленьня мірных перамоваў аб мірным урэгуляваньні канфлікту на Блізкім Усходзе.

Аналітыкі, аднак, засьцерагаюць, што вета рэзалюцыі з боку ЗША можа выклікаць хвалю абурэньня ў арабскіх краінах.
XS
SM
MD
LG