Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна: зьменшана вяшчаньне на дзяржаўнай мове


Нацыянальная кампанія Ўкраіны зьменшыла абавязковы мінімум ужываньня ўкраінскай мовы ў эфіры з 95% да 75%.

У прэсавым рэлізе зазначаецца, што рашэньне Нацыянальнай рады тэлерадыёвяшчаньня тлумачыцца зьменай моўнай канцэпцыі.

У прыватнасьці, для павелічэньня рэйтынгу ў праграму вяшчаньня ўключаныя папулярныя расейскія забаўляльныя перадачы.

Акрамя таго, плянуецца пашырэньне вяшчаньня на мовах нацыянальных мяншыняў. "Ідуць перамовы з габрэйскай, вугорскай грамадамі, заплянаваны абмен праграмамі з тэлеканалам Польшчы".
XS
SM
MD
LG