Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вашынгтон адклікаў візу ў амбасадара Вэнэсуэлы


Вашынгтон адклікаў візу ў амбасадара Вэнэсуэлы ў ЗША. Гэта зроблена ў адказ на рашэньне Каракасу адмовіць у візе амэрыканскаму амбасадару ў Вэнэсуэле.

Раней прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уго Чавэс выступіў з крытыкай рашэньня Вашынгтону прызначыць Лоры Палмэра амбасадарам ЗША ў Вэнэсуэле – пасьля таго, як Палмэр нэгатыўна выказаўся пра вэнэсуэльскія ўзброеныя сілы. Амэрыканскі дыплямат таксама выказаў занепакоенасьць тым, што калюмбійскія баевікі хаваюцца на тэрыторыі Вэнэсуэлы.
XS
SM
MD
LG