Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нафтагіганты пакідаюць іранскі рынак


ЗША заявілі, што чатыры асноўныя міжнародныя нафтавыя кампаніі пагадзіліся згарнуць усе бізнэс-сувязі з Іранам, каб пазьбегчы амэрыканскіх санкцыяў. Гаворка ідзе пра францускую “Total”, нарвэскую “Statоil”, італьянскую ENI і галяндзкую “Royal Dutch Shell”.

Намесьнік дзяржсакратара ЗША Джэймз Стэйнбэрг заявіў, што вядзецца расьсьледаваньне і адносна іншых міжнародных энэргетычных кампаніяў.

Раней у чацьвер Вашынгтон увёў фінансавыя санкцыі ў адносінах да іранскай кампаніі “Naftiran Intertrade”, якая зьяўляецца швайцарскай філіяй нацыянальнай нафтавай кампаніі Ірану.
XS
SM
MD
LG