Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух у Аўганістане: 25 ахвяраў


На паўднёвым захадзе Аўганістану, у правінцыі Німроз сёньня раніцай пры падрыве аўтобуса на фугасе загінулі 25 чалавек, яшчэ 27 параненыя.

Як паведаміў губэрнатар правінцыі, выбух здарыўся на шашы ў раёне Дэларам. Войскі міжнароднай кааліцыі, дысьлякаваныя ў гэтым раёне, дапамаглі вывезьці пацярпелых з месца выбуху і даставілі іх у шпіталь.
XS
SM
MD
LG