аўторак, 22 траўня 2012, Менск 13:30

Мультымэдыя / Відэа

Андрэй Моўчан: калі ляжыш у кайданках, бачыш толькі міліцэйскія боты

Андрэй Моўчан: калі ляжыш у кайданках, бачыш толькі міліцэйскія боты

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
21.05.2012 20:30
Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Андрэй Моўчан 19 траўня разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг каля ўнівэрсаму «Першамайскі» ў менскім мікрараёне Ўручча на знак салідарнасьці з Сяргеем Каваленкам і пачаў рухацца па вуліцы. Неўзабаве з'явілася машына зь міліцыянтамі, Моўчана пачалі зьбіваць.
травень 2012

Відэа Ноч «жывых» музэяў

У «Ноч музэяў» менскія музэі наведалі тысячы менчукоў і замежных турыстаў. Гледачы самі ўдзельнічалі ў тэатралізаваных імпрэзах, малявалі карціны-пажаданьні ды гралі на музычных інструмэнтах. У Нацыянальным мастацкім музэі пэрформэры зладзілі праграму «Апакаліпсіс адмяняецца».

Відэа Гарэў палац Умястоўскіх у Івейскім раёне

Пажар у мястэчку Жэмыслаўе здолелі патушыць толькі пад 19-ю гадзіну 18 траўня. Палац Умястоўскіх быў пабудаваны на самым пачатку XIX ст. як зьменшаная копія Лазенкаўскага палацу ў Варшаве. Закінуты цяпер палац дагэтуль значыцца на балянсе мясцовага сельскагаспадарчага вытворчага каапэратыву.

Відэа Кароль: Сымбаль веры – цяга да свабоды

Шэф-рэдактар незалежнай газэты «Новы час» Аляксей Кароль – удзельнік праграмы «Ў што я веру – 2012».

Відэа Несьцярэнка – маладым музыкам: «Трэба граць, калі гэта ідзе ад душы»

Музыка Юры Несьцярэнка – ў «Бардах Свабоды – 2012».

Відэа Ігар Корзун: Магу 20 хвілінаў разглядаць штрых на слупе

Фатограф і мастак Ігар Корзун – госьць на «Свабодзе».

Відэа Якія пагрозы беларускай эканоміцы бачыць МВФ?

Міжнародны валютны фонд падрыхтаваў справаздачу пра сытуацыю ў эканоміцы Беларусі. Што выклікае засьцярогі ў экспэртаў фонду? У перадачы «Экспэртыза Свабоды» ўдзельнічаюць дырэктар Дасьледчага цэнтру Інстытуту прыватызацыі і мэнэджмэнту Аляксандар Чубрык і эканамічны аналітык Сяргей Чалы.

Відэа Горы бульбы на гарадзкім сьметніку ў Крупках

Чытач нашага сайту Пятро Б. даслаў відэа, запісанае ў першай дэкадзе траўня на гарадзкім сьметніку ў Крупках (Менская вобласьць). На здымках — горы леташняй папсаванай бульбы, якая не перажыла зіму. Дасылайце вашыя відэа ў рубрыку «Такое жыцьцё» праз пошту rferl.minsk@gmail.com!

Відэа Калінкавічы: міліцыю турбуе відэа ў інтэрнэце, а ня факт гвалту

У Калінкавічах супрацоўнікі пракуратуры й міліцыі палохаюць мясцовую моладзь адказнасьцю за распаўсюд у інтэрнэце відэа пра зьбіцьцё міліцыянтамі 1 траўня аднаго з удзельнікаў моладзевай бойкі ў парку культуры й адпачынку.

Відэа Актывісты праекту «Гей Беларусь» раздавалі ўлёткі пад дажджом

Увечары 17 траўня некалькі актывістаў праваабарончага праекту «Гей Беларусь» раздавалі на вуліцах Менску інфармацыйныя ўлёткі. У гэты дзень у 1990 годзе Сусьветная арганізацыя аховы здароўя выкрэсьліла гомасэксуалізм зь Міжнароднай клясыфікацыі хваробаў.

Відэа Уладзімер Арлоў: Усё будзе добра, і мы да гэтага дажывем

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды» выйшла новая кніга Ўладзімера Арлова «Пакуль ляціць страла». «Пакуль ляціць страла» — гэта сто адказаў пісьменьніка на пытаньні чытачоў падчас сустрэчаў у бібліятэках і каля вогнішчаў, выступаў на кватэрах і ва ўнівэрсытэтах. 17 траўня Ўладзімер Арлоў адказаў на пытаньні чытачоў нашага сайту.

Відэа Такое жыцьцё. Першая Камунія

У каталіцкай парафіі Маці Божай Ружанцовай у менскім мікрараёне Лошыца ў выходныя адбылося сьвята Першай Камуніі. З рук настаяцеля Генадзя Кухарэвіча Цела Хрыстова ў выглядзе аплатак — кавалачкаў белага хлеба — упершыню ў жыцьці прынялі 12 дзяцей.

Відэа Паляваньне на ласёў у парку Чалюскінцаў у Менску

15 траўня цэлы дзень у менскім парку бегалі два лосі — відавочна, ласіха з ласянём. Позна ўвечары ласям здолелі укалоць снатворны прэпарат. Прэсавы сакратар МНС Віталь Навіцкі паведаміў «Свабодзе», што жывёлаў вывезьлі за кальцавую, аднак пазьней высьветлілася, што ласі знаходзяцца ў менскім заапарку.

Відэа Гары Каспараў пра Лукашэнку і Пуціна

Адзін зь лідэраў расейскай апазыцыі, а ў мінулым шахматыст Гары Каспараў узяў удзел у Форуме Свабоды, дзе ўручыў ганаровую прэмію Вацлава Гаўла дысыдэнтам з Кітаю, Бірмы і Саудаўскай Арабіі. У эксклюзыўным інтэрвію Радыё Свабода Каспараў падзяліўся бачаньнем расейска-беларускіх адносінаў.

Відэа «Ці зьявіцца новая геапалітыка на постсавецкай прасторы?»

Саміту АДКБ у Маскве папярэднічаў візыт прэзыдэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева ў Менск. Якія вынікі гэтага візыту? Ці сапраўды Уладзімер Пуцін найперш у новым статусе наведае Беларусь? Фрагмэнт новага выпуску перадачы «Экспэртыза Свабоды».

Відэа «…Бо ад ляманту маманты прачынаюцца ў нетрах Расеі»

12 траўня споўнілася 200 гадоў з дня нараджэньня Эдварда Ліра — ангельскага паэта, якога можна назваць клясыкам паэзіі нонсэнсу і чалавекам, які перанёс з фальклёру ў літаратуру жанр лімэрыка. Пра Ліра, пераклады ягоных вершаў на беларускую мову і пра нашыя лімэрыкі расказвае Андрэй Хадановіч.

Відэа Сэнатар Маккейн пра "змарнаваныя магчымасьці" Украіны

Інтэрвію расейскай службе "Голасу Амэрыкі".

Відэа 14 траўня 1995 году ў Беларусі адбыўся рэфэрэндум

У выніку беларуская мова страціла статус адзінай дзяржаўнай, а нацыянальныя сымбалі — бел-чырвона-белы сьцяг і герб Пагоня — былі замененыя ў якасьці дзяржаўных на падкарэктаваныя савецкія. Алег Трусаў і Лявон Баршчэўскі — у «Экспэртызе Свабоды».

Відэа Бел-чырвона-белыя стужкі на аўто

Берасьцейскія актывісты руху «За свабоду» і аргкамітэту па ўтварэньні партыі БХД зладзілі акцыю ў гонар палітвязьня Сяргея Каваленкі, прымеркаваную да ўгодкаў рэфэрэндуму аб зьмене дзяржаўнай сымболікі. Удзельнікі акцыі прасілі берасьцейскіх аўтааматараў пачапіць бел-чырвона-белыя стужкі на антэны сваіх аўтамабіляў.

Відэа «Тры чарапахі» па-маладэчанску

Маладэчна, 9 траўня. Пакуль у амфітэатры — канцэрт Саладухі, на вуліцах моладзь сьпявае беларускія песьні разам з вулічнымі музыкамі.
Дасылайце вашыя відэа ў рубрыку «Такое жыцьцё» праз пошту rferl.minsk@gmail.com!

Відэа Кадамская: Мара – зарабляць музыкай

Дар’я Кадамская – удзельніца праекту «Барды "Свабоды" – 2012»

Відэа Голубеў: Рамантыкі зрабілі Беларусь незалежнай

Гісторык Валянцін Голубеў – удзельнік праграмы «Ў што я веру – 2012»

Відэа Рымашэўскі: Закахаўся ў прымітыў

Мастак Ігар Рымашэўскі – госьць на «Свабодзе».

Відэа Чаму ўладам замінаюць незалежныя прафсаюзы?

10 траўня на паседжаньні Менскага аблвыканкаму абмяркоўвалася пытаньне аб процідзеяньні незалежным прафсаюзам. Чаму ўлады спужаліся незалежнага прафсаюзнага руху? Фрагмэнты перадачы «Экспэртыза Свабоды».

Відэа Перадачу Дзьмітрыеву і Пашкевічу не дазволілі

Актывісты кампаніі «Гавары праўду!» Андрэй Дзьмітрыеў і Міхаіл Пашкевіч адбываюць адміністрацыйны арышт у Смалявічах за ўдзел у сходзе супраць будаўніцтва кітайска-беларускага індустрыяльнага парку пад Менскам. 7 траўня ім прысудзілі па 10 сутак зьняволеньня.

Відэа Шапран: Гэтая кніга разьлічана й на будучыя пакаленьні

10 траўня, у кнігарні «логвінаЎ» адбылася прэзэнтацыя кнігі Сяргея Шапрана «Тры мяхі дзядзькі Рыгора, альбо Сам-насам з Барадуліным». У імпрэзе прынялі ўдзел: Генадзь Бураўкін, Уладзімер Някляеў, Міхась Скобла, а таксама госьць з Фінляндыі паэт і перакладчык Юка Малінэн.

Відэа Зона Свабоды, 12.05.2012

Майскія прамовы ў Менску і Маскве: абяцаньні, якім ня вераць, і сюрпрызы, якія не зьдзіўляюць. - Ці задушыць Пуцін Лукашэнку: кіраўнік Беларусі папярэджвае гаспадара Крамля. - Беларускі ўзор маскоўскіх пратэстаў: усе дыктатуры падобныя, але кожная дыктуе па-свойму.

Відэа У Барані 9 траўня прадстаўнікі ўлады ганілі апазыцыянэраў

На гарадзкім сходзе да Дня Перамогі, які адбыўся каля брацкай магілы вызваліцеляў горада Барань (Аршанскі раён), дырэктарка мясцовай сярэдняй школы № 5, дэпутатка абласнога савету Надзея Лабацкая агучыла «рэзалюцыю» з абразамі на адрас прадстаўнікоў апазыцыі.

Відэа У Грэцыі запалілі агонь сёлетняй Алімпіяды

Паходня з алімпійскім агнём пачне цяпер падарожжа вакол Грэцыі даўжынёю амаль 3000 кілямэтраў, а 17 траўня на стадыёне ў Атэнах, дзе ў 1896 годзе адбыліся першыя алімпійскія гульні сучаснай эпохі, будзе перададзеная арганізатарам сёлетніх гульняў у Лёндане. Потым паходню з алімпійскім агнём панясуць па Вялікабрытаніі і Ірляндыі праз больш чым 1000 гарадоў і вёсак.

Відэа Гульбішча на Дзень Перамогі ля нямецкага пахаваньня

У Любускім лесапарку Магілёва на 9 траўня група жыхароў зладзіла гулянку ля пахаваньня ваеннапалонных салдат вэрмахту. 200 нямецкіх жаўнераў памерлі ў шпіталі прыгараднай вёскі Халмы ў пэрыяд ад 1945 да 1948 году. Пахаваньнем апякуюцца нямецкія дабрачынныя арганізацыі.

Відэа Такое жыцьцё: дзеці і космас

З нагоды сусьветнага дню астраноміі 28 красавіка суполка dzietki.org сабрала ў менскім плянэтарыі беларускамоўных дзетак. Каля двух дзясяткаў сямей прыйшлі паслухаць пра зоркі, галяктыкі і сузор’і па-беларуску і паглядзець на месяц праз тэлескоп. Дасылайце свае відэа ў рубрыку «Такое жыцьцё» праз пошту rferl.minsk@gmail.com!

Відэа Разбураецца мэмарыял «Дняпроўскі рубеж»

У ліпені 1941 году салдаты 18-й Казанскай стралковай дывізіі два тыдні не давалі немцам збудаваць пераправу праз Дняпро. Мэмарыял ля вёскі Новыя Стайкі ў Шклоўскім раёне быў задуманы як адноўлены апорны пункт дывізіі — з акопамі, бліндажом, памятным знакам і інфармацыйным стэндам. У 2008 годзе яго ўзьвялі з ініцыятывы жыхароў райцэнтру. Адзін з ініцыятараў стварэньня мэмарыялу Міхаіл Кучарэнка вінаваціць мясцовую ўладу ў тым, што мэмарыял разбураецца.

Відэа Архібіскуп з Ватыкану прамаўляў па-беларуску

Сакратар Кангрэгацыі ўсходніх цэркваў архібіскуп Цырыль Васіль (славак паводле паходжаньня) узначаліў літургію ва ўсходнім абрадзе ў касьцёле ў Івацэвічах 8 траўня. Літургія адбылася ў памяць закатаванага гестапа грэка-каталіцкага экзарха Антона Неманцэвіча і спаленых у 1942 годзе грэка-каталіцкіх вёсак Бабровічы, Красьніца, Вяда і Тупічыцы ў Івацэвіцкім раёне.

Відэа Такое жыцьцё: «Чырвоныя» ідуць!

4—6 траўня ў Менску адбыўся чарговы зьлёт фанатаў футбольнага клюбу «Лівэрпуль». На сустрэчу гэтым разам прыехалі ўкраінцы й расейцы. Госьці знаёміліся з горадам, мовай, гулялі ў футбол і глядзелі фінал Кубка Англіі. Лічыцца, што менскі фан-клюб «Лівэрпуля» — самы вялікі й арганізаваны на ўсім абшары былога СССР.

Відэа Такое жыцьцё: Разьмінка на праспэкце

Дасылайце вашыя відэа ў рубрыку «Такое жыцьцё» праз пошту rferl.minsk@gmail.com і атрымайце flip-камэру ў падарунак!

Відэа Затрыманьні на Якіманцы

Мітынг на Балотнай плошчы скончыўся, не пачаўшыся. Дзеяньні паліцыі, якая не давала людзям прайсьці на плошчу, прывялі да сутычак. АМАП ужыў сілу. У адказ былі выкарыстаныя дымавыя шашкі. Дзясяткі затрыманых.

Відэа Інваліды-вазочнікі: 5 гадоў прайшло — ніякіх зьменаў

У суботу 5 траўня, у Міжнародны дзень барацьбы за правы інвалідаў, у менскім парку Дружбы народаў адбыўся дазволены ўладамі мітынг, арганізаваны Рэспубліканскай асацыяцыяй інвалідаў-вазочнікаў.

Відэа Маркавец: Веру ў гармонію

Майстрыха народных вырабаў Тацяна Маркавец — удзельніца праграмы «У што я веру — 2012»

Відэа Вайцюшкевіч: Я ня ведаю, што такое быць актуальным

Зьміцер Вайцюшкевіч – удзельнік праекту «Барды Свабоды – 2012»

Відэа Алена Адамчык: Беларускі для мяне на першым месцы

Фатограф, выдавец, кандыдат біялагічных навук Алена Адамчык – госьць на «Свабодзе».

Відэа Фрагмэнт онлайн-канфэрэнцыі Жаны Літвіной

У пятніцу 4 траўня на пытаньні наведнікаў сайту Радыё Свабода адказала Жана Літвіна, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў. Фрагмэнт онлайн-канфэрэнцыі.

Відэа Такое жыцьцё: Сьмерць у трамваі

Відэа, дасланае чытачом нашага сайту ў рубрыку «Такое жыцьцё»: 11 красавіка на вуліцы Якуба Коласа ў Менску ў трамваі памёр пасажыр, мужчына сталага веку.
Дасылайце вашыя відэа ў рубрыку «Такое жыцьцё» праз пошту rferl.minsk@gmail.com.

Відэа FEMEN заклалі «бомбу» ў Кіеве

Актывісткі ўкраінскай арганізацыі FEMEN перакрылі ўваход да станцыі мэтро «Хрещатик» у Кіеве. Такім чынам яны пратэставалі супраць сэкс-індустрыі, якая «калечыць жыцьці багатых украінак».

Відэа Уручылі прэміі «Вольнае слова»

Беларуская асацыяцыя журналістаў 3 траўня ўганаравала пераможцаў творчага конкурсу «Вольнае слова»: найлепшых вызначалі у 5 намінацыях, таксама быў уручаны спецыяльны прыз журы.

Відэа Янкавічус: У кожнай краіне ёсьць свой Робін Гуд

2 траўня ў кінатэатры «Цэнтральны» адбылася прэзэнтацыя новага літоўскага гістарычнага фільму «Тадас Блінда. Пачатак легенды». На пачатку прэм'еры на пытаньні журналістаў адказалі: прадусар фільму Жыльвінас Наўёкас, а таксама акторы Мантас Янкавічус і Якубас Барэйкіс.

Відэа «Польскія» могілкі ў Магілёве атрымалі новы статус

Шыльда пра статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці зьявілася пры ўваходзе на могілкі. На шыльдзе, аднак, назва «Польскія» замененая на «Каталіцкія». Наданьня могілкам гэтага статусу працяглы час дамагалася каталіцкая грамада. Шмат якія тутэйшыя надмагільлі апаганеныя. Помнікі паламаныя й панявечаныя.

Відэа На Гомельшчыне садзяць бульбу

На Гомельшчыне разам зь веснавым цяплом запоўніліся людзьмі прысядзібныя ўчасткі і лецішчы. І вяскоўцы, і гараджане масава сеюць гародніну ды садзяць бульбу. Без кавалка зямлі выжыць цяжка.

Відэа Пэнсіянэры пра падвышэньне пэнсіі

Ад 1 траўня беларускія пэнсіянэры атрымалі чарговую прыбаўку да пэнсіяў — у сярэднім 17%. Цяпер сярэднестатыстычны пэнсіянэр будзе атрымліваць каля 1,5 мільёна беларускіх рублёў. Ці задаволеныя сваімі пэнсіямі менчукі і як ставяцца да чарговага падвышэньня?

Відэа Жыцьцё ў чарзе на мяжы

Чарга грузавых аўтамабіляў на памежным пераходзе «Каменны Лог» на беларуска-літоўскай мяжы — 15 кілямэтраў. Кіроўцы фураў вымушаныя стаяць па 3-5 дзён — без нармалёвых побытавых умоваў.

Відэа Курэйчык пра канфлікт вакол фільму «Вышэй за неба»

Аўтар сцэнарыю і крэатыўны прадусар фільму «Вышэй за неба» Андрэй Курэйчык расказаў «Свабодзе», што праца над стужкай была скончаная яшчэ зімой, аднак з ініцыятывы замоўніка — Прадстаўніцтва ААН у Беларусі — далейшы працэс быў прыпынены.

Відэа Што дае тактыка байкоту?

Перадача на тэму «Якая аптымальная тактыка апазыцыі адносна парлямэнцкіх выбараў?» Госьці «Экспэртызы Свабоды»: старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і сустаршыня рады народных сходаў Віктар Івашкевіч. Вядзе перадачу Валер Карбалевіч

красавік 2012

Відэа Танцы на Савецкай у Берасьці

На пешаходнай вуліцы Савецкай у Берасьці, каля помніку тысячагодзьдзю гораду адбыўся флэшмоб. На вуліцы раптоўна зьявіліся каля 30 дзяўчат і пачалі танцаваць пад музыку, што зайграла ў аўто. Флэшмоб доўжыўся каля 10 хвілін — дзяўчаты разьбегліся гэтак жа хутка, як і з'явіліся.

Відэа Такое жыцьцё: Кот і людзі

Відэа, зьнятае нядаўна ў адной зь менскіх крамаў: хлопец, які прадае дыскі, спрабуе знайсьці новых гаспадароў для бяздомнага ката. Дасылайце вашыя відэа ў рубрыку «Такое жыцьцё» праз пошту rferl.minsk@gmail.com і атрымайце flip-камэру ў падарунак!

Відэа Вясна ў Ляўках

На хутары каля вёскі Ляўкі паміж Воршай і Шкловам з чэрвеня 1935 году да чэрвеня 1941 году жыў Янка Купала. Цяпер у Ляўках — музэй, галоўным экспанатам якога з'яўляецца знакамітае аўто Chevrolet, што належала паэту.

Відэа Акуліч: «Я — хуткае лязо, я — вострая ігла»

Вольга Акуліч — удельніца праекту «Барды Свабоды — 2012».

Відэа Дубянецкая: Будучыня не прадказваецца, будучыня ствараецца

Доктар сакральнай тэалёгіі Ірына Дубянецкая — удзельніца праграмы «У што я веру — 2012».

Відэа Скрыпнічэнка: Ніколі з уладамі ня быў ў блізкім кантакце

Мастак Георгі Скрыпнічэнка — госьць на «Свабодзе».

Відэа Дзяніс Садоўскі: На маладафронтаўцах вымяшчаюць злобу

У Менску прайшлі суды над затрыманымі пасьля «Чарнобыльскага шляху». Маладафронтаўцаў абвінавацілі ў тым, што яны лаяліся матам, размахвалі рукамі, парушалі грамадзкі парадак.

Відэа Ці зьявіліся новыя акцэнты ў беларускай палітыцы?

Падчас паездкі у Быхаўскі раён Аляксандр Лукашэнка зрабіў шэраг важных заяваў. Якія пэрспэктывы разьвіцьця адносін Беларусі з Эўразьвязам? Ці сапраўды няма ніякіх праблем у дачыненьнях з Расеяй? Чаму «чарнобыльскі сындром» не стаў перашкодаю для будаўніцтва АЭС? Анонс перадачы «Экспертыза Свабоды».

Відэа Гомель. Гадавіна Чарнобыльскай аварыі

26 красавіка ў Гомелі прадстаўнікі аб'яднаных дэмакратычных сілаў ушанавалі памяць ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы — вянкі й жывыя кветкі яны прынесьлі да чарнобыльскай каплічкі ў мікрараёне Валатава. Большасьць з удзельнікаў жалобнай імпрэзы самі перажылі ў 1986 годзе нашэсьце на горад «мірнага атаму».

Відэа Магілёў. Угодкі Чарнобыльскай аварыі

У Магілёве 26 красавіка надвячоркам ля Крыжа памяці, што непадалёк ад паўднёва-ўсходніх гарадзкіх могілак, два дзясяткі прадстаўнікоў апазыцыйных арганізацыяў згадалі ахвяраў чарнобыльскай трагедыі.

Відэа Чарнобыльскі шлях 2012

26 красавіка ў Менску адбылася жалобная акцыя «Чарнобыльскі шлях», прысьвечаная 26-ым угодкам аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Удзел у шэсьці ад Акадэміі Навук да Плошчы Бангалор узяло блізу 1,5 тысячы чалавек.

Відэа Belsat 28.4.2012

Belsat 28.4.2012

Відэа Вінаградаў: «Спадзяюся, правасудзьдзе пераможа»

Грамадзкага актывіста Паўла Вінаградава асудзілі на 5 сутак адміністрацыйнага арышту, абвінаваціўшы ў дробным хуліганстве.

Відэа Ці баіцеся вы Астравецкай АЭС?

«У нас у краіне вырашаюць усё два чалавекі — вялікі і маленькі», «Дзе мы, а дзе Астравец?», «Баімся, у мяне недалёка бацькі жывуць» — думкі простых людзей у відэаапытаньні напярэдадні 26-ых угодкаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Відэа Рагачоў: афіцыйная газэта судзіцца з грамадзкім актывістам

Дзяніса Дашкевіча абвінавацілі ў тым, што нібыта ён, будучы адміністратарам незалежнага сайту vrogacheve.ru, без дазволу рэдакцыі афіцыйнай газэты «Свабоднае слова» (галоўны рэдактар — Андрэй Шышкін) зьмясьціў на інтэрнэт-рэсурсе 9 матэрыялаў з газэты і нават фатаздымак старшыні райвыканкаму Віктара Банчука. 25 красавіка судзьдзя трэці раз адправіла справу на дапрацоўку.

Відэа Алена Каваленка: Мову сьвядома зьнішчаюць

На Радаўніцу карэспандэнт «Свабоды» наведаў сям’ю Каваленкаў у Віцебску. Жывуць яны цяпер у кватэры Сяргеевай маці — Лідзіі Каваленкі. Алена Каваленка раней працавала ў пашпартным бюро, цяпер у дэкрэце: крыху меней за год таму ў сям'і нарадзілася другое дзіця — дзяўчынка Віка. Яшчэ ў Сяргея і Алены ёсьць 7-гадовы сын Валянцін.

Відэа Два жыцьці на адных могілках

Радаўніца на беларуска-цыганскіх могілках у Бабруйскім раёне. Беларусы адзначаюць невялічкімі групкамі й стрымана, цыгане — масава й з размахам.

Відэа Такое жыцьцё: Усе едуць у Менск

Траса М5 на ўчастку Бабруйск — Менск увечары пасьля Радаўніцы. Людзі вяртаюцца ў сталіцу. Дзьвюхпалосная дарога стала пяціпалоснай, з улікам узбочыны й стрэчнай, але гэта мала памагае. Без аніякіх аварыяў ад Асіповічаў да Мар'інай горкі — заторы.

Відэа Радаўніца ў Чарнобыльскай зоне

Амаль 230 пагостаў былі адкрыты на Радаўніцу ў зоне радыяцыйнага адчужэньня і адсяленьня. 22-24 красавіка могілкі можна было наведваць бэз спэцыяльных пропускаў. Вёскі Дудзічы і Рудня-Дудзіцкая Чачэрскага раёну былі выселеныя ў канцы 80-х гадоў — падчас так званай другой хвалі чарнобыльскага перасяленьня.

Відэа Радаўніца ў вёсцы Бор Пухавіцкага раёну

Штогод на Радаўніцу на вясковыя могілкі вёскі Бор прыходзяць нашчадкі памерлых, каб прыбраць магілы і ўшанаваць памяць сваіх продкаў.

Відэа Чэскі амбасадар Іржы Карас пра вяртаньне ў Менск

Чэскі амбасадар Іржы Карас паведамляе, што вернецца ў Менск 27 красавіка.

Відэа Эскпэртыза: «Чаму ўлады так хваравіта рэагуюць на санкцыі?»

Кіраўніцтва Беларусі распачало кампанію супраць санкцый Эўразьвязу. Чаму ўлады памянялі тактыку? Якіх мэтаў яны хочуць дасягнуць? Ці атрымаюць улады жаданых вынікаў? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць: палітычны аглядальнік газэты «Белорусы и рынок» Паўлюк Быкоўскі і кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі. Вядзе перадачу Валер Карбалевіч.

Відэа Ружанскі палац

Ня так даўно завяршыліся рэстаўрацыйна-аднаўленчыя працы на заходнім помніка архітэктуры XVII стагодзьдзя, рэзыдэнцыі знакамітага княскага роду Сапегаў у Ружанах.

Відэа Зона Свабоды, 21.04.2012

Вызваленьне Саньнікава і Бандарэнкі, і рэакцыя Эўропы. Танец з пасламі — каму патрэбнае іх вяртаньне? Прэзыдэнцкае штогадовае пасланьне без адрасату — таямніца пераносу.

Відэа Рэпэр Vinsent выконвае песьню "Радыё Свабода"

Канцэрт "Салідарныя зь Беларусьсю" ў Варшаве. 22 красавіка 2012 году. Выступілі Зьміцер Вайцюшкевіч, Вінсэнт, гурт "Рэха" і іншыя.

Відэа Ежы Бузэк на канцэрце ў Варшаве

Канцэрт "Салідарныя зь Беларусьсю" ў Варшаве. 22 красавіка 2012 году. Выступіў Ежы Бузэк, былы старшыня Эўрапейскага Парлямэнту

Відэа Талака ля помніка Гартнаму ў Магілёве

Магілёўскія актывісты 21 красавіка зладзілі талаку ў Пячэрскім лесапарку — на сымбалічным месцы пахаваньня літаратара й першага кіраўніка савецкага ўраду Беларусі Зьмітра Жылуновіча, вядомага пад псэўданімам Цішка Гартны. Ён быў арыштаваны ў 1936 годзе, а ў 1937 пры загадкавых абставінах памёр у Магілёўскай псыхіятрычнай лякарні.

Відэа Канцэрт у Варшаве “Салідарныя зь Беларусьсю”

Рэпэр Vinsent прэзэнтаваў песьню "Радыё Свабода"

Відэа Суботнік у Менску

У Менску на традыцыйны савецкі суботнік ветэранскія арганізацыі выйшлі, а студэнтаў туды традыцыйна прывялі. Хлопцы з БНТУ рамантавалі дарогу, а дзяўчаты зь «Белай Русі» падмяталі сьмецьце ля Опэрнага тэатру.

Відэа Данільчык: Слова «веру» вельмі часта замяняю на «ведаю»

Паэтка і перакладчыца Аксана Данільчык – удзельніца праграмы «Ў што я веру – 2012».

Відэа Барышнікаў прадстаўляе Дзяды для «асфальтавага» чалавека

Яўген Барышнікаў у «Бардах Свабоды – 2012»

Відэа Цыркуноў: Мастацтва ня мераюць кіляграмамі і кілямэтрамі

Госьць на «Свабодзе» -- мастак Алесь Цыркуноў.

Відэа  «Што мяняецца на беларускіх межах?»

Беларусь пераглядае свае падыходы да арганізацыі аховы мяжы з краінамі Эўразьвязу. Ці атрымаецца шантажаваць Эўропу? Наколькі мэтазгодныя зьмены ў памежным кантролі? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом «Экспэртызы «Свабоды» шэф-рэдактар газэты «Наша ніва» Андрэй Дынько і палітоляг Юрый Чавусаў.

Відэа Аляксандар Круты. Інтэрвію ў Навінках

Аляксандар Круты, удзельнік працэсу над Канавалавым і Кавалёвым, які быў арыштаваны на шосты дзень разгляду справы, знаходзіцца на прымусовым лячэньні ў псыхіятрычным шпіталі ў «Навінках». «Свабодзе» ўдалося наведаць яго і запісаць відэаінтэрвію.

Відэа «Сяргея прэсуюць, як усіх палітвязьняў»

19 красавіка зь Сяргеем Каваленкам у «Навінках» сустрэлася жонка Алена Каваленка. Спатканьне доўжылася ўсяго 20 хвілін. «У калёніі да яго падсаджвалі асуджаных зь нізкім сацыяльным статусам — менавіта з гэтым была зьвязаная ягоная спроба парэзаць вены», — распавяла Алена.

Відэа Севярынец: Вызваленьня пакуль не чакаю

19 красавіка прайшла палова тэрміну, якім за Плошчу пакаралі Паўла Севярынца (3 гады «хіміі»). Цяпер сустаршыня стваранай партыі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі можа разьлічваць на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне. «Свабода» наведала Паўла ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці, дзе ён адбывае пакараньне.

Відэа Былому палітвязьню Парфянкову зноў пагражае турма

«Сьледчы сказаў, што заведзеная крымінальная справа аб парушэньні мной умоваў прафіляктычнага нагляду. Самае большае, што пагражае, — паўтара года калёніі. Прычым я ня думаю, што абмяжуюцца ўмоўным пакараньнем», — сказаў Васіль Парфянкоў «Свабодзе».

Відэа Шыльда «помнік» не ратуе

18 красавіка — Міжнародны дзень аховы помнікаў і гістарычных мясьцін. У гэты дзень у Горадні рабочыя аднаўлялі частку імітацыі калёны на камяніцы 1736 года. Мясцовымі ўладамі адселена шмат старых дамоў. Заяўлена, што іх купяць бізнэсоўцы, якія адновяць помнікі архітэктуры, зробяць у іх офісы, кавярні і крамы. Аднак прыклады продажу — адзінкавыя, забудова разбураецца.

Відэа Калякін пра суд у Віцебску

Касацыйныя скаргі Шчукіна, Лябедзькі, Калякіна і Атрошчанкава не задаволілі — віцебскі абласны суд пакінуў ранейшыя прысуды палітыкам бязь зьменаў. Уначы на 28 сакавіка ў Воршы іх зьнялі зь цягніка Менск — Масква. Пазьней іх абвінавацілі ў хуліганстве. Кожнага аршанскі суд аштрафаваў на 350 тысяч рублёў.

Відэа Калі вернуцца эўрапейскія амбасадары?

Вызваленьне двух палітвязьняў стварыла больш спрыяльныя ўмовы для дачыненьняў паміж Беларусьсю і Эўразьвязам. Ці можна лічыць дыпляматычную вайну дэ-факта закончанай? Фрагмэнт перадачы «Экспэртыза Свабоды».

Відэа Бандарэнка: Я ім казаў, што гатовы на самагубства

У Менску адбылася прэсавая канфэрэнцыя былых палітвязьняў Андрэя Саньнікава і Зьмітра Бандарэнкі. «Былі спробы ціску на мяне і вярбоўкі, і я проста адразу казаў, што ёсьць межы, якія я пераходзіць ня буду, я пакончу з сабой, і вы павінны гэта ведаць», — заявіў Бандарэнка.

Відэа Такое жыцьцё: «Падайце, людзі добрыя!»

Куды ў Гомелі ні пойдзеш, абавязкова напаткаеш на вуліцы чалавека, які просіць міласьціну. Сустракаюцца інваліды, гарадзкія валацугі й проста тыя, каго жыцьцё загнала ў кут. «Падайце, людзі добрыя!» І мінакі падаюць — хто сторублёўку, хто тысячу.

Відэа Такое жыцьцё: пэнсіянэр і міністар

Былы настаўнік, пэнсінер, Андрэй Юшкевіч з вёскі Галавачы Гарадзенскага раёна, даведаўшыся, што міністар адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч будзе весьці прыём у Горадні, паехаў туды, каб прасіць міністра бараніць беларускую мову. Размова пэнсіянэра Юшкевіча зь міністрам Маскевічам адбылася некалькі тыдняў таму.

Відэа Бандарэнка: Я не магу сказаць, што я — вольны чалавек

15 красавіка з Магілёўскай калёніі №15 быў вызвалены Зьміцер Бандарэнка, давераная асоба кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава, каардынатар «Эўрапейскай Беларусі».

Відэа Такое жыцьцё: Ліст у турму? Пакажы пашпарт!

Берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін пайшоў на пошту, каб адправіць Алесю Бяляцкаму віншаваньне зь Вялікаднем. Аднак там адмовіліся прымаць заказны ліст без прад'яўленьня дакумэнтаў, спаслаўшыся на тое, што для заказной карэспандэнцыі ў месцы пазбаўленьня волі цяпер патрэбныя пашпартныя дадзеныя адпраўшчыка. Спадар Вялічкін не выключае, што такім чынам людзей хочуць запалохаць, каб не пісалі палітвязьням.

Відэа Саньнікаў у Менску

На Прывакзальнай плошчы Менску а другой гадзіне начы сустракалі вызваленага 14 красавіка з калёніі «Віцьба-3» экс-кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 года — Андрэя Саньнікава. Сабралася каля 100 чалавек, Саньнікаву дарылі кветкі і скандавалі «Жыве Беларусь!»

Відэа Андрэй Саньнікаў на волі! Першае відэа

Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году Андрэй Саньнікаў быў вызвалены зь віцебскай калёніі 14 красавіка. Інтэрвію у Віцебску, у кватэры мясцовага актывіста апазыцыі, некалькі гадзінаў пасьля вызваленьня.

Відэа Вялікдзень у Гомелі

«Гэты храм быў перанесяны з заражанай зоны, ён як быццам храм памяці ахвяраў Чарнобылю. Мы дапамагалі кветкі тут садзіць, наводзіць парадак на тэрыторыі. Заўсёды на Вялікдзень дзяжурылі тут усю ноч». На тэрыторыі перавезенага з зоны храму ёсьць жывы куток — тут у загародках ходзяць козы, гусі.

Відэа Канстанцін Селіханаў пра мэмарыял «Рака памяці»

Скульптар Канстанцін Селіханаў — аўтар мемарыяльнага знаку на станцыі мэтро Кастрычніцкая — госьць на «Свабодзе».

Відэа Наркевіч: Займацца беларушчынай лепш за ўсё нелегальна

Алесь Наркевіч — бард зь Вялейкі — удзельнік праекту «Барды Свабоды — 2012».

Відэа Сьцебурака: Тройчы павінна пашанцаваць глябальна

Усевалад Сьцебурака — паэт, празаік. Нарадзіўся ў 1981 годзе ў Жлобіне Гомельскай вобласьці. Праграма «У што я веру — 2012».

Відэа Ці будуць падвышацца заробкі?

У чацьвер Аляксандар Лукашэнка заявіў, што заробкі ў Беларусі вырастуць толькі з ростам прадукцыйнасьці працы. Фрагмэнт перадачы «Экспэртызы Свабоды» — удзельнічаюць эканамісты Леанід Злотнікаў і Барыс Жаліба.

Відэа Бацька Каваленкі: Сяргей сам выходзіць з галадоўкі

Сяргей Каваленка пачаў самастойны выхад з галадоўкі. Пра гэта «Свабодзе» паведаміў бацька вязьня Аляксандар Каваленка, які 13 красавіка бачыў сына ў псыхіятрычным шпіталі ў Навінках. «Ён сказаў, што пачаў піць сокі і есьці сам. Зонд яму ужо ня ставяць, кропельніцы таксама», — распавёў Аляксандар Каваленка.

Відэа Такое жыцьцё: На працу не бяруць, бо пэнсія неўзабаве

54-гадовы жыхар Магілёва Васіль Ліпскі ня можа знайсьці сабе сталае месца працы. Як ён кажа, усюды, куды яго накіроўвае гарадзкая служба занятасьці, яму адмаўляюць, бо ён ужо ў перадпэнсійным веку. Перабіваецца часовымі прыработкамі. Спрабаваў зьвяртацца ў суд — выніку таксама няма.

Відэа Інэса Крутая: У мяне няма грошай на апэрацыю

Ахвяра тэракту ў менскім мэтро Інэса Крутая скардзіцца на адсутнасьць грашовай дапамогі з боку ўлады. Паводле ейных словаў, дзяржава прапанавала кампэнсацыю ў памеры 1 млн 750 тысяч рублёў.

Відэа Балнене: Літву наведалі 368 тысяч турыстаў зь Беларусі

У Амбасадзе Літвы ў Менску на пытаньні журналістаў адказалі: дырэктар Дзяржаўнага дэпартамэнту па турызме Літвы Раймонда Балнене і консул Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Таўрас Паяўіс. 12 красавіка, 2012

Відэа Такое жыцьцё: Танцы на МАЗе

Штосераду ў менскім Палацы культуры аўтазавода Зьміцер Сідаровіч і гурт «Вербіца» ладзяць урокі гістарычных беларускіх і эўрапейскіх танцаў. Нехта ходзіць пастаянна, нехта — далучаецца, выпадкова пабачыўшы.

Відэа Архіўныя кадры: гібель Тытаніка

15 красавіка спаўняецца 100 гадоў з дня гібелі круізнага лайнэра Тытанік. Кадры хронікі паказваюць пасадку пасажыраў у Саўтгэмптане (Англія), перад адплыцьцём 10 красавіка 1912 году; капітана Эдварда Сміта на борце; пратаколы кантактаў з Тытанікам, натоўп які сабраўся каля параходнай кампаніі ў Нью-Ёрку ў чаканьні навінаў; карабель Карпація, які даставіў тых, хто выжыў; гутарку членаў экіпажу з журналістамі. Відэа Reuters 

Відэа Адкрылася выстава турэмнай графікі Юрася Навіцкага

На выставе «Код Акрэсьціна. Турэмныя малюнкі», што адкрылася на сядзібе БНФ у Менску, прэзэнтаваныя каляровыя малюнкі, якія выконваліся аўтарам непасрэдна ў турэмнай камэры. Большасьць твораў дасюль нідзе не былі апублікаваныя і выстаўляюцца ўпершыню.

Відэа На «Кастрычніцкай» адкрылі мэмарыяльны знак «Рака памяці»

Роўна праз год пасьля выбуху на станцыі мэтро «Кастрычніцкая» ў Менску быў адкрыты мемарыяльны знак. Ускласьці кветкі прыйшлі сотні людзей.

Відэа Ігар Тумаш: Чаргінец мне сказаў, што дадуць ордэн

Ахвяра тэракту, літаратар Ігар Тумаш узгадвае пра выбух у менскім мэтро, а таксама называе прычыны свайго сыходу з Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.

Відэа Любоў Кавалёва: Час прыйдзе і людзі пра ўсё даведаюцца

У офісе руху «За свабоду» адбылася прэзэнтацыя фільма тэлеканала «Белсат» «Страх у краіне спакою». Фільм прысьвечаны тэракту 11 красавіка 2011 году.

Відэа Навошта ўлада цкуе апазыцыю за санкцыі Эўразьвязу?

Госьці перадачы «Экспэртыза Свабоды» — сустаршыня рады народных сходаў Віктар Івашкевіч і палітоляг Уладзімер Падгол. Вядзе перадачу Валер Карбалевіч. На відэа — фрагмэнты дыскусіі ў студыі Радыё Свабода.

Відэа Бацька Малчанава: Я б можа і сам на Плошчу пайшоў бы

Бацькі Аляксандра Малчанава — Валерый Уладзімеравіч і Галіна Андрэеўна — жывуць у Барысаве ў драўлянай хаце. Пасьля прысуду іхняму сыну яны згадзіліся на інтэрвію ў пакоі Аляксандра.

Відэа Малчанава пасадзілі на паўтара гады

Судзьдзя Іван Грыневіч вынес вырак вязьню Плошчы Аляксандру Малчанаву — 1 год 6 месяцаў строгага рэжыму, Арцёму Ігнацікаву — 1 год 6 месяцаў з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня на 1 год. Малчанава і Ігнацікава абвінавацілі ў крадзяжы металялёму з тэрыторыі жодзінскага Кавальскага заводу цяжкіх штамповак.

Відэа Вербная нядзеля ў Клецку

Праваслаўныя вернікі Клеччыны вяртаюцца з Царквы Покрыва Прасьвятой Багародзіцы. 8 красавіка, 2012

Відэа Велікоднае віншаваньне Тадэвуша Кандрусевіча

Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Менска-Магілёўскі, віншуе беларусаў зь Вялікаднем.

Відэа «Караблікі свабоды» ў Берасьці

Берасьцейская моладзь у межах кампаніі «Бязь візы» і пры падтрымцы агенцтва рэгіянальнага разьвіцьця «Дзедзіч» зладзіла акцыю за бязьвізавы рэжым у Эўропу. Падчас акцыі актывісты выраблялі і запускалі ў раку Мухавец папяровыя караблікі са сьцяжкамі розных эўрапейскіх краінаў.

Відэа Чаму Любоў Кавалёва ня хоча даваць інтэрвію дзяржаўнаму ТВ?

АНТ рыхтуе прапагандысцкі фільм пра віцебскіх «тэрарыстаў». Любоў Кавалёва адмаўляецца ад інтэрвію беларускаму тэлебачаньню. «Цяпер людзі ў асноўным чытаюць інтэрнэт, і там ёсьць уся інфармацыя, тым болей праўдзівая інфармацыя — а ня тая, што нам падаюць па беларускім тэлебачаньні!»

Відэа Кулей: Вера – не для слабых, вера – для моцных

Іна Кулей – удзельніца праграмы «Ў што я веру»

Відэа Мацур: Каліграфія – іншая якасьць жыцьця і чалавека

Мастак Генадзь Мацур пра каліграфію.

Відэа Зь Бяляцкім у калёніі сустрэліся жонка і сястра

На пытаньні «Свабоды» адказала жонка праваабаронцы Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук. 6 красавіка ў Бабруйскай калёніі яна сустрэлася са зьняволеным мужам. Натальля разам зь сястрой Бяляцкага Вольгай прывезьлі палітвязьню 30 кіляграмаў перадачы, аднак супрацоўнікі ПК №2 прынялі ня ўсё.

Відэа «Экспэртыза Свабоды»

Перадача на тэму «Ці сапраўды Беларусь і Эўразьвяз гатовыя да замірэньня?» Чаму афіцыйны Менск адмовіўся ад эскаляцыі дыпляматычнай вайны? На якой аснове можа быць дасягнуты кампраміс? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць — дырэктар па дасьледаваньнях Лібэральнага клюбу Яўген Прэйгерман і дырэктар Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў.

Відэа Зона Свабоды, 7.04.2012

Сьмяротная галадоўка Сяргея Каваленкі: грамадзкі рэзананс і яго адсутнасьць

Відэа Такое жыцьцё: Пераход, які не працуе амаль 30 гадоў

Шмат хто ў Віцебску ўжо й ня памятае, што падземны пераход на праспэкце Будаўнікоў некалі дзейнічаў. Ужо амаль 30 гадоў, як ён не працуе, а мінакі пераходзяць вуліцу, парушаючы правілы дарожнага руху. Мясцовая ж дзяржаўная прэса цьвердзіць, што рамонтныя працы ў пераходзе даўно вядуцца.

Відэа Уладзімер Арлоў пра сваю кнігу «Пакуль ляціць страла»

«Пакуль ляціць страла» — гэта сто адказаў пісьменьніка на пытаньні чытачоў падчас сустрэчаў у бібліятэках і каля вогнішчаў, выступаў на кватэрах і ва ўнівэрсытэтах.
Калі хочаце атрымаць кнігу, калі ласка, дашліце заяўку на электронную пошту rferl.minsk@gmail.com. У тэме ліста пазначце: «Пакуль ляціць страла».

Відэа Жонка Бандарэнкі перадала мужу лекі

5 красавіка Магілёўскую калёнію № 15 наведала жонка палітвязьня Дзьмітрыя Бандарэнкі Вольга. Яна перадала мужу лекі й пагутарыла з мэдыкамі пра яго здароўе. «У яго ўжо артроз левай ступні, артроз вялікага пальца правай ступні. І да таго ж дужа моцны боль. Яму зрабілі магніта-рэзанансную тамаграфію», — паведаміла Вольга Бандарэнка.

Відэа Такое жыцьцё: Дарога ў Бабруйск і дарогі ў Бабруйску

Участак дарогі М5 паміж Мар'інай Горкай і Бабруйскам актыўна пашыраюць: на грошы Сусьветнага банку тут робяць сучасную трасу, якая будзе мець мінімум 4 паласы, шматузроўневыя разьвязкі, зручныя зьезды ў населеныя пункты. Тым часам у самім Бабруйску на многіх вуліцах аўтамабілісты шукаюць, як аб'ехаць ямы ды калдобіны.

Відэа «Крыжовы шлях» на Залатой горцы

Напярэдадні сьвята Уваскрашэньня Хрыстовага у касьцёле Сьвятога Роха на Залатой Горцы ў Менску адбылася інсцэніроўка Крыжовага шляху Хрыста.

Відэа Такое жыцьцё: «Забаронены» рок у менскіх пераходах

У межах кампаніі «Рок-салідарнасьць», у менскіх пераходах моладзь грае гіты вядомых беларускіх выканаўцаў, што нібыта знаходзяцца ў гэтак званых «чорных сьпісах».

Відэа Акудовіч пра Каваленку, царкву і касьцёл

Філёзаф Валянцін Акудовіч разважае пра рэакцыю і ролю царквы ды касьцёла ў адносінах да галадоўкі палітвязьня Сяргея Каваленкі. Фрагмэнт новага выпуску перадачы «Экспэртыза Свабоды».

Відэа Пажар на будоўлі ў Маскве

Асноўная вэрсія прычыны пажару ў вежы «Ўсход» дзелавога цэнтру «Масква-сіці» — цеплавое ўзьдзеяньне пражэктара, усталяванага на будаўнічым кране. Паводле папярэдніх дадзеных, шкода ад пажару складае некалькі мільёнаў даляраў. Пажар на 66-м і 67-м паверхах будоўлі адбыўся ў панядзелак увечары.

Відэа Тадэвуш Кандрусевіч: пра палітвязьняў і галадоўку Каваленкі

Тадэвуш Кандрусевіч камэнтуе пазыцыю каталіцкага касьцёла адносна праблемы палітвязьняў і галадоўкі Сяргея Каваленкі. Менск, 2 красавіка 2012

Відэа Такое жыцьцё: Менск зноў завалены сьнегам

Са слоў супрацоўнікаў Менскага мэтрапалітэну, адміністрацыя эканоміць электраэнергію — не ўключае адмысловую сыстэму падагрэву лесьвіцы, што вядзе з ходнікаў у падземны пераход.

Відэа У дзень народзінаў Аляксей Марачкін паказаў 7 апошніх твораў

«Два генэралы, пуга й сабака», «Дровы», «Дарога ў Гыагу» ды іншыя творы мастака можна было пабачыць падчас імпрэзы, якую зладзіў Марачкін у коле самых блізкіх родных і сяброў. 30 сакавіка, 2012

сакавік 2012

Відэа Алег Корбан тлумачыць, чаму ён адмовіўся балятавацца

14-ты зьезд Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Менск, 31 сакавіка 2012

Відэа «Грамадзтва застыла ў часе і амярцьвела»

Культуроляг, кінакрытык, журналіст Андрэй Расінскі – госьць праграмы «Ў што я веру».

Відэа «Людзям патрэбная не праўда, а камфорт»

Андрэй Мельнікаў – удзельнік праекту «Барды Свабоды – 2012».

Відэа Ганна Трубачова пра захапленьні беларускіх музыкаў

Суаўтарка праекту «Захапленьні» Ганна Трубачова – госьцем на «Свабодзе»

Відэа Анонс перадачы «Экспэртыза Свабоды»

Передача на тэму «Як Эўразьвяз дапаможа беларускай мадэрнізацыі?» Што прапануе новая рэзалюцыя Эўрапарлямэнту па беларускаму пытаньню? Зь кім Брусэль зьбіраецца весьці дыялёг аб мадэрнізацыі Беларусі? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом «Экспэртызы Свабоды» акрэдытаваны пры эўрапейскіх структурах журналіст Аляксандр Сіліч з Брусэлю і палітоляг Андрэй Фёдараў зь Менску.

Відэа Прэсавая канфэрэнцыя Атрошчанкава, Лябедзькі і Калякіна

Кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька, лідар партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін і былы палітвязень Аляксандар Атрошчанкаў правялі ў офісе АГП прэс-канфэрэнцыю, на якой распавялі падрабязнасьці свайго нядаўняга затрыманьня ў Воршы.

Відэа «Самі міліцыянты называлі суд цыркам»

Увечары 29 сакавіка ў Воршы завяршыўся разгляд адміністрацыйнай справы, заведзенай на зьнятых зь цягніка Менск—Масква Атрошчанкава, Лябедзьку ды Калякіна. Вынік: усім тром далі па 10 базавых штрафу за дробнае хуліганства, якое нібыта ўчынілі апазыцыянэры. Пасьля вызваленьня — гарачыя камэнтары «Свабодзе».

Відэа Суд у Воршы над Атрошчанкавым, Лябедзькам і Калякіным

У Воршы 29 сакавіка адбываецца адміністрацыйны працэс над зьнятымі зь цягніка Менск—Масква беларускімі апазыцыянэрамі Аляксандрам Атрошчанкавым, Анатолем Лябедзькам і Сяргеем Калякіным. Працэс фактычна адбываецца ў закрытым рэжыме.

Відэа Такое жыцьцё: Відэа з калёніі

У рэдакцыю «Свабоды» даслалі відэа, запісанае на мабільнік у Івацэвіцкай калёніі (ПК №5). Паводле словаў зьняволеных, адміністрацыя калёніі рукамі ЗК вырабляе «левыя» аўтамабільныя нумары «на Расею». На відэа — зьняволены Пётр Алейнікаў, які зараз утрымліваецца ў ШЫЗА.

Відэа «Экспэртыза Свабоды»

Перадача на тэму «Вулічныя акцыі апазыцыі: рытуал ці апэляцыя да грамадзтва?» Чаму вулічныя акцыі апазыцыя праводзіць у традыцыйным фармаце? На каго яны скіраваныя? Чаму на іх слаба рэагуе грамадзтва? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом — сустаршыня рады народных сходаў Віктар Івашкевіч і палітоляг Юрый Чавусаў.

Відэа Ці пакараюць гомельскую міліцыю?

27 сакавіка ў Цэнтральным раённым судзе Гомеля пачалося слуханьне пазову грамадзкага актывіста Ўладзімера Няпомняшчых да Цэнтральнага райаддзелу міліцыі. Актывіст патрабуе спагнаць зь міліцыі 9 мільёнаў рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды — за фальшаваньне супраць яго ў кастрычніку мінулага году адміністрацыйнай справы пра дробнае хуліганства й за незаконны арышт амаль на трое сутак.

Відэа Перадача «Вашы дзеці»

Мы шмат думаем, якой будзе Беларусь у будучым. Мы шмат гаворым, як было б добра, калі б усё памянялася. Але большасьць з нас дбае толькі пра тое, як перажыць сёньняшні дзень. А будучыня ёсьць цяпер. Яна будзе дакладна такой, якой будуць вашы дзеці. Вашы дзеці — адмысловая праграма штотыдзень у эфіры і на сайце Радыё Свабода.

Відэа Суд аб беспарадках у Жанаэзэне, Казахстан

Падсудных абвінавачваюць ва ўдзеле ў крывавых сутыкненьнях у сьнежні ў казахскім горадзе Жанаэзэн. Суд пачаўся 27 сакавіка ў горадзе Актаў. У залі ўсім не хапіла месца. Сотні сваякоў падсудных, якія сабраліся перад будынкам суду, патрабуюць, каб ім далі магчымасьць прысутнічаць на судзе. Reuters відэа

Відэа Такое жыцьцё: Талака ля касьцёлу ў Магілёве

У Магілёве мясцовая арганізацыя Таварыства беларускай мовы на мінулым тыдні зладзіла талаку ля касьцёла Сьвятога Станіслава. Ахвочых прыбраць сьнег зь касьцельнага цьвінтара прыйшло пяць чалавек. Працавалі талакоўцы паўтары гадзіны. Неба аддзячыла ім — вясёлкай, першай сёлета.

Відэа Дзень Волі ў рэгіёнах

Шмат у якіх гарадах Беларусі грамадзкія актывісты адзначылі Дзень Волі. Карэспандэнты Свабоды з рэгіёнаў падрыхтавалі 2-хвілінны відэаролік, на якім можна пабачыць кадры зь Берасьця, Віцебска, Гародні ды Гомелю.

Відэа Удзельнікі Дня Волі — 2012: «Прачнуцца! І не спаць!»

Жаданьні людзей, якія сёньня прыйшлі адзначыць Дзень Волі ў Менску.

Відэа Дзень Волі ў Менску. Удзельнікі падводзяць вынікі

Арганізаванае сьвяткаваньне Дня Волі ў Менску было санкцыянаванае ўладамі. Некалькі тысячаў чалавек прайшлі ад Акадэміі навук да Плошчы Бангалор, дзе адбыўся непрацяглы мітынг. Пасьля яго сканчэньня ўдзельнікі сьвята падзяліліся ўражаньнямі са Свабодай.

Відэа Дзень Волі ў Менску. Мітынг на Плошчы Бангалор

Некалькі тысячаў чалавек, няглядзечы на кепскае надвор'е, сабраліся на сьвяткаваньне Дня Волі ў Менску. Удзельнікі акцыі прайшлі калёнай па ходніках вуліцы Сурганава ад Акадэміі навук да Плошчы Бангалор, дзе адбыўся непрацяглы мітынг.

Відэа Сьцяг на знак салідарнасьці з палітвязьнямі ў Віцебску

Да помніка Ўладзімеру Караткевічу жыхары Віцебску ўсклалі кветкі, запалілі ля падножжа сьвечкі. Сябар Партыі БНФ Уладзіслаў Токараў разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг.

Відэа Дзень Волі ў Менску. Калёна рухаецца на Плошчу Бангалор

Арганізаванае сьвяткаваньня Дня Волі ў Менску пачалося на пляцоўцы ля Акадэміі навук. Адтуль калёна ў некалькі тысячаў чалавек рушыла па вуліцы Сурганава ў бок Плошчы Бангалор.

Відэа Дзень Волі ў Менску. Пачатак шэсьця

Калёна пачала рух, людзі скандуюць лёзунгі, нясць расьцяжкі, лёзунгі, партрэты палітзьняволеных. Сярод удзельнікаў шэсьця шмат вядомых людзей, палітыкаў, грамадзкіх актывістаў.

Відэа Дзень Волі ў Менску. Збор на Акадэміі навук. Перад шэсьцем

На пляцоўцы ля Акадэміі навук у Менску сабралася каля дзвюх тысячаў чалавек, каб адсьвяткаваць Дзень Волі. Прысутных павітаў адзін з арганізатараў мерапрыемства Ўладзімер Колас, старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі.

Відэа Дзень Волі ў Менску. Збор на Акадэміі навук

Удзельнікі сьвяткаваньня Дня Волі ў Менску пачалі зьбірацца на пляцоўцы каля Акадэміі навук каля 12-45. Спэцназаўцы абставілі пэрымэтар мэталёвымі турнікетамі. Пачатак шэсьця заплянаваны на 14-00.

Відэа Новыя вершы Рыгора Барадуліна на сайце «Радыё Свабода»

Адзін зь вершаў паэт прысьвяціў зьняволенаму экс-кандыдату ў прэзыдэнты Мікалаю Статкевічу.

Відэа Гародня: дыктоўка да Дня Волі

Напярэдадні Дня Волі ў Гародні адбылася беларуская дыктоўка. Верш Ларысы Геніюш «Мы — народ» прачытаў паэт Генадзь Бураўкін, які прыехаў зь Менску. Для ўдзелу зарэгістраваліся 238 чалавек. Дыктоўка праводзілася пяты раз.

Відэа Падманутыя акцыянеркі панчошнага камбінату

Пэнсыянэркі Берасьцейскага панчошнага камбінату пратэстуюць у сувязі з тым, што лічаць сябе падманутымі. Адміністрацыя камбінату ў студзені пасьпяхова агітавала іх прадаваць акцыі прадпрыемства па 78 тысяч рублёў за штуку. А зь лютага кошт акцыі ўзьняўся да 570 тысячаў. Пэнсіянэркі патрабуюць выплаціць розніцу альбо вярнуць акцыі.

Відэа Такое жыцьцё: 25-га мы пакажам мясьціны, зьвязаныя з БНР

Зь верасьня 2011 году ў цэнтры Таліна працуе Беларуская нядзельная школа «Пралеска». У ёй займаюцца дзеці ад 4 да 15 гадоў. Мэта школы — захаваньне беларускай мовы, гісторыі й традыцыі. Школа афіцыйна падтрымліваецца Міністэрствам Адукацыі Эстоніі.

Відэа Андрэй Плясанаў – удзельнік праекту «Барды Свабоды – 2012»

Напрыканцы ХХ стагодзьдзя стварыў гурт, які вырашана было назваць «P.L.A.N." (што азначае P.Lясанаў A.Nдрэй). Альбомы: «Blues у канцы тунэлю» (2003), «Вам слова, Джон Ячмень» (2003), «Вялікае калі ласка» (2004), «Зьніч надзеі» (2004), «Шлях да каханай» (2007), «У пошуках страчанага» (2008).

Відэа «Экспэртыза Свабоды»

Якія наступствы будуць мець новыя санкцыі Эўразьвязу? За круглым сталом «Экспэртызы Свабоды» — дырэктар па дасьледаваньнях «Лібэральнага клюбу» Яўген Прэйгерман зь Менску і экспэрт Цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў Каміль Клысінскі з Варшавы. Вядзе перадачу Валер Карбалевіч.

Відэа Гародня, лямус, пракуратура

Гарадзенскія гісторыкі лічаць, што помнік драўлянага дойлідзтва — гарадзенскі лямус — знаходзіцца ў небясьпечным стане. З гэтай нагоды яны зьвярнуліся ў пракуратуру Ленінскага раёну Горадні. Лямус у гарадзенскім брыгіцкім кляштары быў пабудаваны ў 1630-я гады з драўляных брусоў. Тое, што ён захаваўся да нашых дзён, — унікальны выпадак.

Відэа Кэтрын Эштан пра беларускае пытаньне

«Мы далі вельмі ясна зразумець рэжыму ў Беларусі, што ён павінен вызваліць палітычных вязьняў. Наша супрацоўніцтва з уладамі адновіцца, калі яны выканаюць тое, пра што мы іх прасілі», — заявіла вярхоўны прадстаўнік ЭЗ Кэтрын Эштан журналістам перад пачаткам паседжаньня ў Брусэлі.

Відэа Бахарэвіч прэзэнтаваў «Шабаны»

«Шабаны вы мае, Шабаны, дайце зараз я вас пацалую. Гэта будзе асаблівы пацалунак. Так асьцярожна дакранаюцца вуснамі да лба нябожчыка, так пачціва тыцкаюцца ў ражочак сьцяга, так хрыстосуюцца сустрэўшыся малазнаёмыя між сабою людзі», — такімі словамі пачынаецца кніга Альгерда Бахарэвіча «Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікненьня».

Відэа Belsat 24.03.2012

Belsat 24.03.2012

Відэа Такое жыцьцё: Жывёлы знаходзяць гаспадароў

Відэа, дасланае ў рубрыку «Такое жыцьцё» Аляксеем Л. зь Менску, — відэаблог пра выставу, дзе хатнія жывёлы знаходзяць сабе гаспадароў (17 сакавіка, Менск).
Каб даслаць сваё відэа ў рубрыку, трэба зьвязацца з рэдакцыяй праз пошту rferl.minsk@gmail.com

Відэа Любоў Кавалёва ўпершыню надзела чорную хустку

Любоў Кавалёва і яе дачка Тацяна разам з роднымі і блізкімі пайшлі ў царкву, каб паставіць сьвечкі за супакой душы Ўладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава, расстраляных на мінулым тыдні.

Відэа Алена Каваленка: Сяргей прасіў яго падтрымаць

Сёньня, 21 сакавіка, у сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага з палітвязьнем Сяргеем Каваленкам сустрэлася ягоная жонка Алена Каваленка. На спатканьні яна была з 9-месячнай дачкой Вікторыяй.

Відэа У Гомелі на Дзень Волі — Народны сход

У Гомелі 25 сакавіка, у Дзень Волі, пройдзе трэцяя сэсія Народнага сходу, на якой будуць дэмакратычныя актывісты зьбіраюцца абмяркоўваць падрыхтоўку да кампаніі «За справядлівыя выбары». Пра гэта сёньня, 21 сакавіка, на прэсавай канфэрэнцыі заявілі мясцовыя грамадзкія актывісты.

Відэа Такое жыцьцё: Зьберагчы Котру

Краязнаўца Ўладзімер Трахімчык з Гарадзенскага раёну практычна адзін займаецца ачышчэньнем ад завалаў ракі Котры, прытоку Нёмана. Ён перакананы, што тут можа пралегчы адзін з найцікавейшых турыстычных маршрутаў Гарадзеншчыны.

Відэа Экспэртыза «Свабоды»

Беларусь і ЭўрАзЭС: ці знойдзена альтэрнатыва Эўропе? Удзельнікі: кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі зь Менску і дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш з Масквы. Вядзе перадачу Валер Карбалевіч.

Відэа Хэркель: Эўропа павінна рэагаваць больш рашуча

У інтэрвію беларускім журналістам Хэркель заявіў, што размаўляў зь сястрой расстралянага Ўладзіслава Кавалёва Тацянай. «Я крытычна стаўлюся ня толькі да сьмяротнага пакараньня, але і да самой гэтай справы. Гэтая справа выклікае шмат сумненьняў», — заявіў Хэркель.

Відэа Царква Эрнста Сабілы

18 сакавіка пастар Беларускай эвангельскай царквы Эрнст Сабіла адзначыў 80-годзьдзе. Апошнія гадоў 15-20 — ён сам ня памятае дакладна — былы вязень савецкіх лягераў прысьвяціў пабудове царквы ў Асіповічах, якая пакуль да канца так і не дабудаваная.

Відэа На Валадарцы з Сяргеем Каваленкам убачыліся брат і сын

Пасьля спатканьня Віталь Каваленка паведаміў, што Сяргею колюць нейкія ін'екцыі. Тэмпература целя галадоўніка Сяргея Каваленкі апусьцілася да 35,1, ціск — 80 на 50. На спатканьні, якое адбылося 19 сакавіка, таксама быў Валянцін — сямігадовы сын Сяргея Каваленкі.

Відэа Такое жыцьцё: Рыцарскія бойкі

Рыцарскі фэст «Белы замак» адбыўся недалёка ад Менску 16-18 сакавіка. Ужо трынаццатае па ліку сьвята сярэднявечнай культуры было арганізаванае гістарычным клубам «Ордэн Паўночнага храма». Апрача турніраў, у праграме фэсту былі ўрокі сярэднявечных танцаў, гістарычны кірмаш, спаборніцтвы лучнікаў ды іншыя цікавосткі.

Відэа Любоў Кавалёва: «Яны нават мёртвага Ўлада баяцца!»

Маці расстралянага Ўладзіслава Кавалёва: «Раз ужо ўсклалі на яго такі грэх, то няхай аддаюць. Каб я яго пахавала, каб магла б яму хоць кветкі прынесьці, каб людзі прынесьлі — а не так, да пад'езду. І каб міліцыя ды спэцслужбы не хапалі тых, хто йдзе з кветкамі ды сьвечкамі».

Відэа Хамайда пра магчымыя правакацыі супраць маці Кавалёва

"За апошні год Любоў Іванаўна Кавалёва стала сымбалем змаганьня за жыцьцё свайго сына, за жыцьцё кожнага з нас… Таму наш абавязак – бараніць яе. Трэба памятаць пра гэта, бо я не выключаю, што супраць яе магчымая нейкія правакацыі".

Відэа Алег Грузьдзіловіч: Мы будзем працягваць пошукі

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?»

Відэа Любоў Кавалёва: Я думала, што Лукашэнка імі будзе гандляваць

Любоў Кавалёва. Першыя хвіліны пасьля таго, як яна даведалася пра тое, што сына растралялі

Відэа Сідаровіч: Мэта дудара – увесьці людзей ў транс

Зьміцер Сідаровіч – удзельнік праекту «Барды Свабоды – 2012». Укладальнік даведніка «Вялікія музыкі 20 стагодзьдзя». Аўтар кнігі вершаў «Тры жалуды». З 2008 г. – арганізатар танцавальнай праграмы «Шляхецкая фолк-вечарына», якая ладзіцца штотыдзень у ДК МАЗ. Прадусэр «Дзіцячага альбому. Том І» (2010) і «Дзіцячага альбому. Том ІІ» (2012).

Відэа Такінданг: Трошкі паспакайнеў і прыйшоў да розуму

Андрусь Такінданг – удзельнік праграмы «Ў што я веру – 2012». Працуе мастаком-рэстаўратарам, піша вершы ды грае ў двух музычных гуртах – «Recha» і «Гаротніца».

Відэа Лянкевіч: У нас няма гісторыі, ёсьць толькі вайна

Андрэй Лянкевіч працуе на сутыку мастацкага і рэпартажнага здымка. Актыўна выстаўляецца ў Беларусі і за мяжой. Найбольш вядомыя сэрыі: «Беларускае паганства», «Чарнобыль», «Сямейныя каштоўнасьці», «У яго жаночае імя».

Відэа Акцыя супраць сьмяротнага пакараньня

16 cакавіка актывісты шматлікіх груп у сацыяльных сетках заклікалі ўсіх нязгодных з расстрэлам Кавалёва і Канавалава а 17-й гадзіне ўскласьці кветкі ля мэмарыяльнай дошкі на Кастрычніцкай плошчы і запаліць сьвечкі. У акцыі ўзяло ўдзел некалькі дзесяткаў чалавек, прынамсі адзін зь якіх быў затрыманы.

Відэа Фрагмэнт перадачы «Экспертыза Свабоды»

З Брусэлю прыходзяць паведамленьні пра магчымую разрадку ў дачыненьнях Беларусі з Эўразьвязам. Чаму Эўропа пачала рабіць крокі насустрач? Гэтае і іншыя пытаньні абмяркоўваюць палітоляг Андрэй Фёдараў зь Менску і экспэрт Цэнтру міжнародных дачыненьняў Войцех Бародіч-Смалінскі з Варшавы.

Відэа Маці Каваленкі: Ніякай мэдычнай дапамогі Сяргею не аказвалі

Лідзія Каваленка, маці Сяргея Каваленкі, 16 сакавіка зноў наведала ізалятар на Валадарскага. Сустрэчы з сынам ёй не дазволілі. Яна бачылася з прадстаўнікамі адміністрацыі і зь лекарам Рэспубліканскага турэмнага шпіталя.

Відэа Запісы Быкава з Горадні

«Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў» — новая кніга, якая выпушчана выдавецкай ініцыятывай «Гарадзенская бібліятэка». Невядомыя творы і нататкі пісьменьніка падрыхтаваў да друку дасьледчык зь Менску Сяргей Шапран. Перадаў іх яму сын пісьменьніка, таксама Васіль Быкаў, які жыве ў Горадні.

Відэа Манёнак: Крайні сцэнар наўрад ці будзе рэалізаваны

Тацяна Манёнак, аглядальніца газэты «Беларусы і рынак», разважае наконт магчымасьці ўвядзеньня Эўропай эканамічных санкцыяў адносна беларускіх нафтапрадуктаў і расказвае, як можна абыйсьці магчымую забарону на экспарт беларускіх нафтапрадуктаў у краіны Эўразьвязу.

Відэа Belsat 17.3.2012

Belsat 17.3.2012

Відэа Лідзія Каваленка: Мой сыночак дажывае апошнія хвіліны

У турме на вуліцы Валадарскага ў Менску Лідзія Каваленка сустрэлася са сваім сынам палітвязьнем Сяргеем Каваленкам, які ад 19 сьнежня трымае галадоўку пратэсту.

Відэа Жанна Літвіна: Мае правы груба парушаныя

Беларуская асацыяцыя журналістаў адзначае няўхільнае пагаршэньне сытуацыі са свабодай слова і іншымі грамадзка-палітычнымі правамі ў краіне.

Відэа Родныя Кавалёва: Мы ня думалі, што будзе так

Маці Ўладзіслава Любоў і ягоная сястра Тацяна будуць дамагацца сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Апрача родных Кавалёва, свой камэнтар дае віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда. 14 сакавіка Лукашэнка адмовіўся памілаваць Уладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава. 30 лістапада 2011 году іх прыгаварылі да сьмяротнага пакараньня за выбух на станцыі мэтро «Кастрычніцкая».

Відэа Прэм’ера на «Свабодзе» — «Дыягназ: Бісмарк»

«Свабода» прэзэнтуе фільм Алеся Матафонава. Фільм «Дыягназ: Бісмарк» прысьвечаны беларускаму мастаку-авангардысту Віталю Калгіну, вядомаму пад псэўданімам Бісмарк.

Відэа «Ён усё жыцьцё быў невыязным»

Увечары 13 сакавіка ў Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры адбылася вечарына памяці Міхала Дубянецкага — выдаўца, перакладчыка, грамадзкага і палітычнага дзеяча. Ён бараніў ад савецкіх цэнзараў творы Васіля Быкава, Уладзімера Караткевіча ды іншых выбітных беларускіх пісьменьнікаў.

Відэа Экспэртыза: «Чаму не выпускаюць за мяжу апазыцыянэраў?»

Некалькі прадстаўнікоў апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці ня выпусьцілі за мяжу. Якая юрыдычная падстава гэтых абмежаваньняў? У чым прычыны такіх дзеяньняў уладаў? Удзельнікі праграмы: старшыня БХК Алег Гулак і каардынатар кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка.

Відэа Разбор таннага хлебу ў Магілёве

«Сацыяльныя цэны» распаўсюджваюцца ня толькі на малочную групу тавараў, але й на хлеб. Напрыклад, бохан хлеба ці батон у сацыяльных крамах Магілёву можна набыць за тры тысячы рублёў, бывае што й таньней. Такі хлеб разьбіраюць імгненна.

Відэа Дзеці пра мільён даляраў і дзіцячыя прытулкі

Мы шмат думаем, якой будзе Беларусь у будучым. Мы шмат гаворым, як было б добра, калі б усё памянялася. Але большасьць з нас дбае толькі пра тое, як перажыць сёньняшні дзень. А будучыня ёсьць цяпер. Яна будзе дакладна такой, якой будуць вашы дзеці. «Вашы дзеці» — штотыднёвая праграма ў эфіры і на сайце Радыё Свабода.

Відэа Жонка Каваленкі: Ён памірае, а я не магу дапамагчы

12 сакавіка з галадоўнікам Сяргеем Каваленкам сустрэлася ў ізалятары на Валадарскага ягоная жонка Алена. Палітвязень важыць ужо толькі 51 кіляграм, тэмпература цела — 35,2 градусы. «Сяргей зь цяжкасьцю варушыцца», — плачучы, гаворыць Алена Каваленка.

Відэа Новая купюра: прэзэнтацыя 200-рублёўкі

Нацбанк Беларусі ўвёў у абарачэньне новую купюру ў 200 тысяч рублёў. Патрэба ў ёй узьнікла пасьля леташняй дэвальвацыі нацыянальнай валюты. «З абароту будуць паступова выводзіцца 10 і 20-рублёвыя банкноты», — заявіў намесьнік старшыні Нацбанку Беларусі Ўладзімер Сянько.

Відэа Корміш бяздомных? Атрымаеш праблемы!

Актывісты ініцыятывы «Ежа замест бомбаў» кожныя выходныя раздаюць у Менску гарачую ежу бедным. Прыносяць таксама ўжыванае адзеньне і абутак. Аднак сваіх твараў валянтэры ня хочуць паказваць — бо імі цікавіцца КДБ.
Відэарубрыка «Такое жыцьцё».

Відэа Дачнікі і вяскоўцы супраць кітайскай экспансіі

Блізу 400 чалавек сабралася на сход, каб абмеркаваць пляны змаганьня супраць беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку, які плянуюць пабудаваць недалёка ад Менску на тэрыторыі, дзе знаходзіцца 15 вёсак і 30 дачных кааператываў. «Пад Менскам можа зьявіцца вялізны кітай-горад, амаль такі ж па памеры, як Менск», — заявіў адзін з выступоўцаў.

Відэа Студэнтка кітайскага ўнівэрсытэту Анастасія Асташэвіч

У інтэрвію «Свабодзе» пра Кітай разважае студэнтка Ўсходняга фінансава-эканамічнага ўнівэрсытэту ў горадзе Далянь.

Відэа Антаніна Хатэнка: Ніхто і ніколі не абарве струну маёй веры

Антаніна Хатэнка — удзельніца сэрыі «У што я веру — 2012»

Відэа Ваданосава: Зьдзівілася, як часта зьвяртаюцца да Купалы

Кацярына Ваданосава — удзельніца «Бардаў Свабоды — 2012».

Відэа Руслан Вашкевіч – госьць на «Свабодзе»

Руслан Вашкевіч распавядае пра экспазыцыю "Радыюс нуля". Выстава падводзіць вынікі таго, што адбывалася ў беларускім мастацтве ў першыя 10 гадоў новага тысячагодзьдзя.

Відэа Дэпрэсія тэатру лялек

Дырэктар гарадзенскага лялечнага тэатру Аляксандар Ігнаценка звольніўся з пасады пасьля таго, як старшыня аблвыканкаму Сямён Шапіра прыгразіў пазбавіць яго працы. Раней сорак актораў ды іншых супрацоўнікаў тэатру ў лісьце міністру культуры паскардзіліся, што падчас рэканструкцыі «асноўны будынак тэатру ўнутры разбураны практычна поўнасьцю».

Відэа Такое жыцьцё: Замест даху — цэляфан

У Магілёве жыхары дома на вуліцы Чалюскінцаў перажылі зіму зь ненакрытым кавалкам даху. Бляха замененая цэляфанавай плёнкаю і старым шыфэрам. Жыхары кажуць, што будаўнікі кінулі рамантаваць іх дом з восені. Аднавіліся працы пасьля таго, як людзі пачалі скардзіцца і пагражаць мясцовай уладзе прэзыдэнтам.

Відэа У Палацы мастацтва — «ЛІТАРТ-2012»

7 сакавіка ў Менску ў Палацы мастацтва адчынілася Рэспубліканская выстава шрыфту і каліграфіі «ЛІТАРТ-2012».

Відэа Гандляркі па няволі

Сотні жанчынаў выходзяць у Гомелі на вуліцы ды афіцыйныя рынкі, каб прапанаваць гараджанам купіць якія-кольвек тавары. Прапануюць кансэрвы й слодыч, малако й тварог, шкарпэткі й туалетную паперу, вопратку й абутак. Гандлююць жанчыны па-сутнасьці ў любое надвор’е не ад добрага жыцьця.

Відэа Такое жыцьцё: Чыноўніца і беларуская мова

Пэнсіянэр Аляксандар Місьцюкевіч распавядае, як у канцылярыі Гарадзенскага аблвыканкаму дамагаўся ад супрацоўніцы, каб яна вяла зь ім размову на адной зь дзяржаўных моваў — беларускай. На кожны свой аргумэнт ён атрымаў некалькі контраргумэнтаў.

Відэа Чым адрозьніваецца расейская і беларуская Плошча?

У Маскве і Санкт-Пецярбургу мітынгі апазыцыі супраць фальсыфікацыі выбараў былі разагнаны паліцыяй. Ці можна параўнаць пратэстныя акцыі ў Расеі і Беларусі? Ці ёсьць адрозьненьні ў дзеяньнях уладаў? Глядзіце перадачу «Экспэртыза Свабоды».

Відэа Алена Каваленка: Цела Сяргея зьнясілена, але дух моцны

У СІЗА на Валадарскага адбылася сустрэча палітвязьня-галадоўніка Сяргея Каваленкі з жонкай. Як паведаміла Алена Каваленка, яе муж зьбіраецца працягваць галадоўку, пакуль яго цалкам не апраўдаюць.

Відэа Белаазёрск супраць сьвінцовага заводу

Берасьцейскі аблвыканкам паведаміў каардынатару руху «За свабоду» па Берасьцейшчыне Зьмітру Трацьцяку, што будаўніцтва заводу па вытворчасьці сьвінцу ў Белаазёрску прыпыненае. Відэа з Белаазёрску — адмыслова для «Свабоды».

Відэа Экспэртыза «Свабоды»: выбары ў Расеі

Чаму на прэзыдэнцкіх выбарах у Расеі фактычна не гучала беларуская тэма? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы «Экспэртыза Свабоды» адказваюць рэдактар інтэрнэт-газэты «Салідарнасьць» Аляксандар Старыкевіч і галоўны рэдактар газэты «Новы час» Аляксей Кароль.

Відэа Конкурс праектаў на помнік Багдановічу ў Горадні

Скульптары з розных гарадоў Беларусі прадставілі больш 10 праектаў на помнік Максіму Багдановічу ў Горадні, прычым, некаторыя скульптары выдалі адразу некалькі варыянтаў. Выбраць праект мусіць адмысловая камісія Гарадзенскага гарвыканкама.

Відэа Родныя Каваленкі ўбачыліся зь Сяргеем у турэмным шпіталі

Маці, брат і сын Сяргея Каваленкі 5 сакавіка сустрэліся палітвязьнем у менскім ізалятары на Валадарскага, дзе знаходзіцца рэспубліканскі турэмны шпіталь. Пасьля спатканьня маці Лідзія Каваленка і брат Віталь Каваленка адказалі на пытаньні карэспандэнта «Свабоды».

Відэа Зона Свабоды, 03.03.2012

Перадача «Зона Свабоды» выходзіць штосуботу на тэлеканале «Белсат». Тэма выпуску — дыпляматычная вайна паміж Эўразьвязам і Беларусьсю.

Відэа Такое жыцьцё. Штурханіна па таннае малако ў Віцебску

Відэарубрыка «Такое жыцьцё» — шукаем кадры, якія гавораць самі за сябе. Здымаюць карэспандэнты «Свабоды» — здымайце і вы! Аўтары лепшых дасланых у рэдакцыю ролікаў атрымаюць узнагароду. Бліжэйшыя вынікі — у канцы сакавіка. Кантактны email — rferl.minsk@gmail.com.

Відэа «На гэты выбарах усё ясна»

Расейскія выбарцы выказваюцца падчас галасаваньня на выбарах прэзідэнта Расеі ў амбасадзе РФ у Менску 4 сакавіка 2012.

Відэа Назіральнік Дзьмітры Валатко

Назіральнік ад кандыдата Міхаіла Прохарава на галасаваньні ў Менску.

Відэа Амбасадар Расеі Сурыкаў: Трэба дамагацца празрыстых выбараў

Расейскія прэзыдэнцкія выбары 4.03.2012. Галасаваньне ў Менску

Відэа Галасаваньне ў Маскве

У Расеі адбываюцца прэзыдэнцкія выбары

Відэа Прэмія Гедройца. Зварот Аляксандра Лукашука

У Менску прайшла цырымонія прысуджэньня літаратурнай прэміі Ежы Гедройца. Аляксандар Лукашук з кнігай «Сьлед матылька. Освальд у Менску» — сярод фіналістаў.

Відэа Такое жыцьцё. Чарга ў польскі кансулят па візы

Нягледзячы на дыпляматычны крызіс, чарга ў Генэральны кансулят Польшчы ў Берасьці не зьмяншаецца. Штодзень некалькі соцень чалавек стаяць тут у чэргах па візы. Паводле інфармацыі кансуляту, у сярэднім тут афармляецца 540 візаў у дзень. За месяц берасьцейскі кансулят выдаў 11400 візаў.

Відэа «Акулін, Бяляцкі, Сыс – гэта нацыяналісты. Іх турма чакае»

Эдуард Акулін – удзельнік праграмы «Барды Свабоды – 2012».

Відэа Веру, што ўнучка прачытае ў падручніках пра нашую перамогу

Віталь Равінскі – удзельнік праекту «У што я веру – 2012».

Відэа Ляшкевіч: У бальшавікоў таксама не было доступу да TV

Рэклямны кансультант Юлія Ляшкевіч – Госьць на «Свабодзе».

Відэа «Экспэртыза Свабоды»

Ад’езд эўрапейскіх амбасадараў зь Менску стварае новую сытуацыю ў дачыненьнях Беларусі з Эўразьвязам. Якія наступствы можа мець гэты дыпляматычны канфлікт? Калі і пры якіх умовах амбасадары могуць вярнуцца? Удзельнікі: палітычны аналітык Аляксандар Фядута зь Менску і экспэрт Цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў Рафал Садоўскі з Варшавы.

Відэа Цмок як турыстычны сымбаль Беларусі

Кампанія «Будзьма беларусамі!» 1 сакавіка прадставіла лагатып з выявай цмока, які, на думку стваральнікаў, можа стаць турыстычным сымбалем Беларусі. Праект «Краіна цмокаў», распачаты летась, працягнецца і ў 2012 годзе.

Відэа Абвешчаны ляўрэаты прэміі імя Сьвятланы Навумавай

У намінацыі «Журналістыка» — шэф-рэдактар газэты «Народная Воля» Сьвятлана Калінкіна. У намінацыі «Аналітыка» — рэдактар інтэрнэт-сайту «Наша думка» Валерыя Касьцюгова. У намінацыі «Надзея» — намесьніца старшыні «Маладога Фронту» Наста Палажанка. Усім тром ляўрэатар былі ўручаныя дыплёмы і мэдалі ў выглядзе савы, якая ўзьлятае з груды кнігаў.

Відэа Акудовіч: Каб нашыя тэксты й героі ня зьніклі ў гэтым балоце

29 лютага ў Менску прэзэнтавалі кнігі Віталя Сіліцкага «Адкладзеная свабода» і Алеся Анціпенкі «Быць (пры)сутным».

люты 2012

Відэа Жыхары Курасоўшчыны бароняць паліклініку

Людзі пратэстуюць супраць продажу будынку, дзе месьцілася раённая стаматалягічная паліклініка. Прыватная кампанія «Промстройімпарт» плянуе разьмясьціць у выкупленым памяшканьні платны мэдычны цэнтар, а дзяржаўную паліклініку ўлады пераносяць у аддалены куток Кастрычніцкага раёну Менску. 29 лютага на сустрэчу з жыхарамі прыйшоў толькі ідэоляг Аляксандр Астаповіч і галоўны урач паліклінікі №5 Натальля Марціновіч.

Відэа Анонс перадачы «Экспэртыза Свабоды»

Да якой мяжы можа дайсьці дыпляматычная вайна? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы «Экспэртыза Свабоды» адказваюць намесьнік кіраўніка кампаніі «Гавары праўду!» Андрэй Дзьмітрыеў і палітоляг Юры Чавусаў.

Відэа Штэфан Фюле: Вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязьняў

«Я перакананы, што галоўная задача, задача нумар адзін — гэта вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных вязьняў. Другое — аднавіць стасункі зь Беларусьсю ў інтарэсах грамадзянаў Беларусі. Усё, што адцягвае нас ад гэтых дзьвюх задачаў, — бескарыснае і контрапрадуктыўнае». Брусэль, 28 лютага 2011, 19.00

Відэа Такое жыцьцё: гаротны лёс будынкаў вуліцы Віленскай

У гістарычным цэнтры Магілёва на вуліцы Лазарэнкі разбураюцца чатыры будынкі, узьведзеныя пры канцы 19-га — на пачатку 20-га стагодзьдзя. На кожным захаваліся ахоўныя шыльды. Колькі год таму зьявілася інфармацыя, што кавалку вуліцы Лазарэнкі вернуць гістарычную назву — Віленская.

Відэа Анонс перадачы «Экспэртыза Свабоды»

У «Экспэртызе «Свабоды» перадача на тэму «Чаму Антыкрызісны фонд ЭўрАзЭС затрымлівае крэдыт Беларусі?». У перадачы ўзялі ўдзел эканамісты Барыс Жаліба і Леанід Злотнікаў.

Відэа Сырыйскія паўстанцы рыхтуюцца да наступу

27 лютага, сілы паўстанцаў рыхтуюцца да сутыкненьня з урадавым вайсковымі аддзеламі.

Відэа У Астрахані абрынуўся дом, шэсьць ахвяраў

27 лютага ў Астрахані (Расея) абрынулася частка 9-павярховага дома. Паводле папярэдняй вэрсіі, у будынку выбухнуў газ.

Відэа Маці Сяргея Каваленкі. Тамбур суда. 23 лютага

Паводле апошняй інфармацыі, Сяргей Каваленка працягвае галадоўку ў Віцебскім СІЗА. 24 лютага быў абвешчаны вырак актывісту — 2 гады і 1 месяц калёніі. 28 лютага ў СІЗА мае адбыцца спатканьне Сяргея з жонкай Аленай.

Відэа Такое жыцьцё: Нажом па слупе

Відэарубрыка «Такое жыцьцё» — шукаем кадры, якія гавораць самі за сябе. Здымаюць карэспандэнты «Свабоды» — здымайце і вы! Аўтары лепшых дасланых у рэдакцыю ролікаў атрымаюць у падарунак flip-камэру. Першыя вынікі — у сераду 29 лютага. Кантактны email — rferl.minsk@gmail.com.

Відэа Аляксандар Туз: Пачалася сырная вайна з Расеяй

Украінскі эканамічны аглядальнік лічыць, што спробу звузіць беларускую прысутнасьць трэба ўвязваць з наступствамі малочнай вайны, якая разгараецца паміж Кіевам і Масквой.

Відэа Эштан: Па-ранейшаму лічым сытуацыю ў Беларусі непрымальнай

Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан заявіла журналістам у Брусэлі, што беларускае пытаньне будзе сёньня разглядацца на сустрэчы міністраў замежных справаў краінаў ЭЗ, нягледзячы на тое, што яго не было ў папярэднім парадку дня.

Відэа Разанаў: Тодар арыентаваўся на неймавернае – на арыгінал

Паэт Алесь Разанаў узгадаў свайго сябра мастака-авангардыста Тодара Копшу.

Відэа Буйвал: моладзь не ўспрымае сваім цяперашні рэжым

Валеры Буйвал — удзельнік праграмы «У што я веру — 2012»

Відэа Грыневіч-Матафонава: Мы ўсё былі дзецьмі, і зараз — дзеці

Тацяна Грыневіч-Матафонава — удзельніца праекту «Барды Свабоды – 2012»

Відэа Прысуд Сяргею Каваленку. Відэа без камэнтароў

24 лютага ў Віцебску скончыўся працэс над сябрам КХП-БНФ Сяргеем Каваленкам. Вырак — 2 гады 1 месяц калёніі агульнага рэжыму. З гэтага тэрміну Сяргею застаецца адседзець 1 год 11 месяцаў, бо 2 месяцы ён ужо правёў у СІЗА.

Відэа Уладзімер Някляеў уручыў прэмію для Міколы Статкевіча

Ляўрэатам прэміі імя Юрыя Захаранкі «З узьнятым забралам» за 2011 год стаў былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч.

Відэа Польскі дыплямат пра працэс над Каваленкам

Вітальд Юраш: "Галадоўка ўплывае не толькі на фізычны, але і на псіхалагічны стан Сяргея", Віцебск, 24 лютага 2012

Відэа Зона Свабоды, 25.02.2012, ч. 2

Зона Свабоды, 25.02.2012, ч. 2

Відэа Суд над Каваленкам. Дзень чацьверты

Чацьверты дзень працэсу над Сяргеем Каваленкам. Віцебск, 24 лютага.

Відэа Зона Свабоды, 25.02.2012, ч. 1

Зона Свабоды, 25.02.2012, ч. 1

Відэа Алена Каваленка: «Інспэктары прыходзілі па 6 разоў за ноч»

Трэці дзень працэсу над Сяргеем Каваленкам прайшоў у закрытым ад прэсы, сваякоў ды праваабаронцаў рэжыме. Суд заслухаў сьведкаў, апошняй была жонка палітвязьня Алена. Пасьля выхаду з залі а 19 гадзіне ў тамбуры будынку суда яна дала інтэрвію «Свабодзе».
Віцебск, 23 лютага.

Відэа Дзень Волі-2012: шэсьце, мітынг, канцэрт

У Менску створаны аргкамітэт дзеля сьвяткаваньня 94-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі. Сёлета Дзень Волі пройдзе пад трыма асноўнымі лёзунгамі: «Спыніць здачу незалежнасьці краіны», «Свабоду ўсім палітычным вязьням», «Новыя свабодныя выбары». 23 лютага, Менск

Відэа Вашы дзеці: «Да мяне ня лезуць, бо я баявая...»

Старэйшы Мсьціслаў, якому 8 гадоў, займаецца ў яхтклюбе, вучыцца ў музычнай школе на флейце і фартэпіяна. Разам са сваёй пяцігадовай сястрычкай Анэляй, яны ходзяць у тэатральна-вакальную студыю. Анэля, апроч таго, яшчэ займаецца на занятках ушу.

Відэа Суд над Каваленкам. Дзень трэці. Спэцназ і людзі ў цывільным

У судзе Першамайскага раёну Віцебску працягваецца працэс над Сяргеем Каваленкам. Колькасьць міліцыі, спэцназу і супрацоўнікаў у цывільным перавышае колькасьць людзей, якія прыйшлі на працэс. У залю нікога не пусьцілі, блякавалі фота- і відэаздымку.

Відэа Шэсьце і мітынг у падтрымку Пуціна ў Лужніках

Шэсьце і мітынг у падтрымку Пуціна ў Лужніках 23 лютага

Відэа Такое жыцьцё: Вернікі бароняцца ад дактыляскапіі

Магілёўскія праваслаўныя вернікі бароняцца ад праходжаньня дактыляскапіі. Міліцыя спрабуе прымусіць іх здаць адбіткі пальцаў у судовым парадку. Максім Алямоўскі заяўляе, што справа супраць яго сфабрыкаваная. Магілёў, 22 лютага, 2011

Відэа Суд над Сяргеем Каваленкам. Дзень другі

22 лютага ў судзе Першамайскага раёну Віцебску працягваўся працэс над сябрам КХП-БНФ Сяргеем Каваленкам. Яго судзяць паводле крымінальнага абвінавачаньня за парушэньні рэжыму «хатняй хіміі» — умоўнага пакараньня, прысуджанага за бел-чырвона-белы сьцяг, вывешаны 7 студзеня 2010 году на гарадзкой навагодняй ёлцы.

Відэа Юры Вінаградаў: Як заўсёды ў нас — ілжывыя сьведкі

Бацька Паўла Вінаградава: "У час правядзеньня несанкцыянаванай акцыі "Игрушко митингуэ!" Павал быў са мной на вуліцы Леніна".

Відэа Дзьве беларускія дыктоўкі ў Гомелі

У Гомелі ў Міжнародны дзень роднай мовы агульнанацыянальную дыктоўку пісалі ў бібліятэцы й у сядзібе рэгіянальнай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Дыктоўку паводле ліста Янкі Купалы й верша Максіма Танка пра родную мову пісалі навучэнцы, студэнты, пэнсіянэры, грамадзкія актывісты. Усіх іх яднала жаданьне пашыраць у грамадзтве ўжываньне беларускай мовы, супольна клапаціцца пра яе сёньняшні й будучы лёс. 21 лютага, Гомель

Відэа Каваленка: Мне сёньня сьніўся бідон мёду з хлебам і малаком

21 лютага суд Першамайскага раёну Віцебску пачаў разглядаць крымінальную справу супраць сябра КХП-БНФ Сяргея Каваленкі. Палітвязьня накіравалі ў медчастку СІЗА для дасьледаваньня стану здароўя. Перапынак судовага разьбіральніцтва — да 14:00 22 лютага.

Відэа Урокі беларускай мовы ў Горадні

З красавіка 2010 года пры гарадзенскім грамадзкім аб'яднаньні «Трэці сэктар» дзейнічае праэкт «Унівэрсітэт залатога веку». Гэты праэкт скіраваны на сацыяльную, інтэлектуальную і фізычную актывізацыю сталых гарадзенцаў. Удзел у ім бяруць каля 80 чалавек пэнсійнага веку.

Відэа Вус: Мяняйце выбарчы закон, інакш — байкот

Былы кандыдат на прэзыдэнта Дзьмітры Вус тлумачыць сваю ініцыятыву па зьмене выбарчага кодэксу.

Відэа Пэтэр Марэш: «Я не марксіст, я — гістарычны аптыміст»

Амбасадар па надзвычайных даручэньнях МЗС Чэхіі сказаў 21 лютага па прэсавай канфэрэнцыі ў Менску: «Наша рука працягнутая, цяпер мы чакаем руку ў адказ. Вызваленьне палітвязьняў можа стаць першым крокам у наладжваньні дачыненьняў паміж Беларусьсю і Эўразьвязам».

Відэа Алена Каваленка пра суд над мужам

21 лютага 2011 у Віцебску пачаўся працэс над сябрам КХП-БНФ Сяргеем Каваленкам. Яму пагражае 3 гады турмы.

Відэа Суд над Сяргеем Каваленкам. Ч.2

21 лютага 2011 у Віцебску пачаўся працэс над сябрам КХП-БНФ Сяргеем Каваленкам. Яму пагражае 3 гады турмы.

Відэа Суд над Сяргеем Каваленкам

21 лютага 2011 у Віцебску пачаўся працэс над сябрам КХП-БНФ Сяргеем Каваленкам. Яму пагражае 3 гады турмы.

Відэа Гарадзенскія апазыцыянэры прынялі сумесную заяву

Лідэр абласной арганізацыі БНФ Вадзім Саранчукоў тлумачыць, дзеля чаго ўсе дэмакратычныя сілы на Гарадзеншчыне аб'ядналіся для назіраньня за выбарамі.

Відэа Сяргей Вітушка: «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі»

Вядомыя выканаўцы, паэты і пісьменьнікі, акторы, артысты і нават адзін дыплямат узялі ўдзел у праекце «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі». 19 лютага, Менск

Відэа Белыя стужкі на Садовым

Аўтапрабег за сумленныя выбары. Масква, 19 лютага 2012 году

Відэа Такое жыцьцё. Марозны кайф па-гомельску

Адмысловую загартоўку прыдумаў для сябе гомельскі грамадзкі актывіст Алесь Яўсеенка. Нягледзячы на маразы, ён амаль штодня абліваецца на двары халоднай вадою. Стане басанож на сьнег й вылівае на сябе 2 вядры вады. Кажа, што такім чынам пазбавіўся ад прастуды й вясновай алергіі. Апрача таго, загартаванаму лягчэй пераносіць халады і ўвогуле эканамічны крызыс.

Відэа Затрыманьне за пікет

На вуліцах Масквы

Відэа У Гародні — рыцарскі турнір

У гарадзенскім Палацы творчасьці дзяцей і моладзі 18 лютага пачаўся двухдзённы рыцарскі турнір. Ён прысьвечаны 640-м угодкам сьмерці вялікага князя Кейстута. Вялікі князь Кейстут быў схоплены ў палон і памёр у 1382 годзе ў Крэўскім замку, лічылася, што яго забіў Ягайла. Пасьля гэтай падзеі пачалася вайна паміж Ягайлам і Вітаўтам.

Відэа Моўны рэфэрэндум у Латвіі

Паводле папярэдніх дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі Латвіі, толькі каля 25 адсоткаў выбарнікаў, якія прынялі ўдзел у галасаваньні, выказаліся за тое, каб расейская мова стала другой дзяржаўнай. 75 працэнтаў — былі супраць.

Відэа Шалкевіч: Займаюся адтачваньнем эзопавай мовы

Віктар Шалкевіч – удзельнік праекту «Барды Свабоды – 2012»

Відэа Віданава: У людзей складаецца ўся мая вера

Ірына Віданава – удзельніца праекту «Ў што я веру – 2012».

Відэа Сілівончык: У беларускага мастацтва з каханьнем усё добра

Мастачка Ганна Сілівончык – госьць на «Свабодзе».

Відэа Укладчыца пра размову з Надзеяй Ермаковай

Суд Першамайскага раёну адхіліў пазоў пэнсіянэркі Ніны Мірашнічэнкі да Беларусбанку аб кампэнсацыі стратаў, атрыманых у выніку леташняй дэвальвацыі.

Відэа Слуцкія паясы: зь Вільні — у Менск

З нагоды 94-х угодкаў аднаўленьня Літоўскай дзяржавы амбасада гэтай краіны прэзэнтавала рэдкія музэйныя экспанаты. Выстава будзе адкрытая для наведваньня з 17 лютага да 17 чэрвеня ў Нацыянальным мастацкім музэі.

Відэа У парку 40-годзьдзя Кастрычніка, 17 лютага

Актывісты кампаніі ў абарону парку 40-годзьдзя Кастрычніка правялі прэсавую канфэрэнцыю з нагоды аднаўленьня высечкі дрэваў.

Відэа Ніна Мірашнічэнка судзіцца з «Беларусбанкам»

У Першамайскім судзе Менску пачаўся разгляд грамадзянскага пазову пэнсіянэркі Ніны Мірашнічэнкі да Беларусбанку. 81-гадовая жанчына патрабуе спагнаць з банку 55 мільёнаў рублёў у якасьці кампэнсацыі грашовых і маральных стратаў.

Відэа Зона Свабоды, 18.02.2012, ч. 2

Чаму БТ апалчылася на Польшчу: урокі польскай ці ўрокі нянавісці? Шпёнаманія і выбары пад кантролем КДБ. Ці надоўга прадстаўнік МВФ пакідае Беларусь? У перадачы удзельнічаюць Юры Дракахруст, Ян Максімюк і былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, былы палітвязень Алесь Міхалевіч.

Відэа Пікет каля офісу канцэрну «Шкода» ў Празе

«Не — правядзеньню чэмпіянату сьвету па хакеі ў Беларусі», — пад такімі лёзунгамі 16 лютага беларусы пікетавалі офіс аўтаканцэрну Škoda ў Празе. Агулам у пікеце ўдзельнічала каля 30 чалавек. Акцыя, папярэдне ўзгодненая з уладамі, доўжылася 45 хвілінаў.

Відэа Зона Свабоды, 18.02.2012, ч. 1

Чаму БТ апалчылася на Польшчу: урокі польскай ці ўрокі нянавісці? Шпёнаманія і выбары пад кантролем КДБ. Ці надоўга прадстаўнік МВФ пакідае Беларусь? У перадачы удзельнічаюць Юры Дракахруст, Ян Максімюк і былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, былы палітвязень Алесь Міхалевіч.

Відэа У менскім парку 40-годзьдзя Кастрычніка зноў валяць дрэвы

16 лютага прадстаўнікі «Менскзелянбуду» вырубалі дрэвы ў парку, дзе да чэмпіянату сьвету па хакеі ўлады хочуць пабудаваць гатэль «Пэкін». Дакумэнты, якія б пацьвярджалі легальнасьць працаў, кіраўнік рабочых прадставіць адмовіўся, як і назваць сваю асобу.

Відэа Жыхары Ўручча супраць «спэцназаўскіх» дамоў

Увечары 15 лютага ў актавай залі 177-й школы адбылася сустрэча прадстаўнікоў адміністрацыі Першамайскага раёну з жыхарамі мікрараёну Ўручча-2. Нечакана для апошніх у залі апынуліся і спартыўнага целаскладу маладзёны, якія не адмаўлялі таго, што належаць да органаў унутраных справаў.

Відэа Экспэртыза «Свабоды»

Ці можна сказаць, што стыхійныя і спарадычныя акцыі пратэсту на вытворчасьці ператвараюцца ў тэндэнцыю? Якімі сродкамі ўлады гасяць праявы незадаволенасьці? На гэтыя пытаньні ў «Экспэртызе Свабоды» адказваюць старшыня Беларускай канфэдэрацыі незалежных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук і палітычны аглядальнік газэты «Белорусы и рынок» Паўлюк Быкоўскі.

Відэа Міліцыя дазволіла езьдзіць з «Пагоняй»

Гарадзенец Руслан Пяцько атрымаў адказ з УУС Гарадзенскага аблвыканкаму, у якім гаворыцца, што адміністрацыйная справа за «налепкі з выявай коньніка на бел-чырвона-белым фоне» спыненая, бо няма падзеі адміністрацыйнага правапарушэньня.

Відэа Ляўрэатка прэміі «Люблю Беларусь» нагадала пра палітвязьняў

Прэмію у намінацыі «Культура» атрымала Юля Ляшкевіч, пад чыім кіраўніцтвам быў створаны анімацыйны фільм «Будзьма беларусамі!». Падчас цырымоніі рэклямшчыца падаравала «Маладому Фронту» вялізнага памеру каляндар, які мусіць нагадваць пра палітвязьняў у Беларусі.

Відэа Чаму я не назваў тых, каму дапамагла «Вясна»?

Калегія Менскага гарадзкога суда па грамадзянскіх справах адхіліла скаргу Валянціна Стэфановіча на пастанову Партызанскага суду Менску. Такім чынам, рашэньне ўступіла ў дзеяньне, і цягам 10 дзён адзін з кіраўнікоў праваабарончага цэнтру «Вясна» мусіць заплаціць 56 мільёнаў рублёў у пакрыцьцё прызначаных судом стратаў — гэта падаткі і пеня з прыбыткаў, атрыманых з-за мяжы.

Відэа Такое жыцьцё. Таннае віно

Чарговае відэа, дасланае чытачамі сайту «Свабоды» ў рубрыку «Такое жыцьцё». Менск, кастрычнік — відэазамалёўка пад назвай «Таннае віно» ад Аляксея С.

Відэа Урок беларускіх танцаў у Магілёве

У Магілёве адбылася майстар-кляса па навучаньні народным танцам. На заняткі прыйшло каля пяцідзесяці чалавек. На працягу трох гадзінаў магілёўцы развучвалі папулярныя на вячорках скокі «Лявоніха», некалькі відаў «Полек», «Падгішпан» ды «Месяц».

Відэа Віктар Шалкевіч: Тое, што ім не даюць залю — вялікая памылка

Пазьней на сайце «Свабоды» — «Барды Свабоды — 2012» з удзелам Віктара Шалкевіча

Відэа Абрамчук: Натуральна, што дзеці выпраўляюць памылкі бацькоў

Раман Абрамчук – удзельнік праекту «У што я веру – 2012».

Відэа Казлоўскі: Абарончы нацыяналізм трэба мяняць на экспансію

Зьміцер Казлоўскі – удзельнік праграмы «Барды Свабоды – 2012»

Відэа Такое жыцьцё. Навошта сьляпому бясплатны праезд?

Уладзімер Вільчык страціў падчас вайны бацьку і зрок. Спадар Уладзімер жыве ў Магілёве, у раёне кампактнага пражываньня сьляпых.

Відэа Зона Свабоды, 12.02.2012, ч. 2

У праграме: Беларуская ўлада ў пошуках грошай: ці паўплывае гэта на лёс палітвязьняў? Скарачаць ці пашыраць «чорны сьпіс» неўяздных: беларускія спрэчкі пра эўрапейскую палітыку.

Відэа Зона Свабоды, 12.02.2012, ч. 1

У праграме: Беларуская ўлада ў пошуках грошай: ці паўплывае гэта на лёс палітвязьняў? Скарачаць ці пашыраць «чорны сьпіс» неўяздных: беларускія спрэчкі пра эўрапейскую палітыку.

Відэа Галіна Працко пра маразы ў жаночай калёніі

Дачка гомельскага актывіста Аляксандра Працко трапіла за краты ў 2010 годзе. У выніку яе асудзілі па абвінавачваньні ва ўцягваньні дзяўчат у занятак прастытуцыяй. З папраўчай калёніі № 4 у Гомелі Галіну Працко вызвалілі ўмоўна-датэрмінова 9 лютага 2012 году. Аляксандар Працко лічыць, што дачка трапіла за краты праз яго грамадзкую дзейнасьць.

Відэа Вольга Бандарэнка: «Калёнія не хадайнічае»

Адміністрацыя магілёўскай папраўчай калёніі № 15 ня будзе хадайнічаць перад Аляксандрам Лукашэнкам аб вызваленьні Зьмітра Бандарэнкі. Тым ня менш, пакет дакумэнтаў палітвязьня будзе дасланы на разгляд у Адміністрацыю Лукашэнкі.

Відэа «Тата, нас заб'юць?»

Увечары 8 лютага ў прыватным доме сям’і Бокунаў на 3-м Загарадным завулку ў Менску адбывалася рэгулярнае паседжаньне «Ліцьвінскага клюбу» — нефармальнага аб’яднаньня вернікаў і аматараў гісторыі. Пасьля 8-й гадзіны вечара ў дом праз выбітыя вокны ўварваліся міліцыянты ў масках нібыта паводле сыгналу пра тое, што ў доме вырабляюць наркотыкі. Болей за 30 чалавек былі дастаўленыя ў Маскоўскі РАУС і позна ўвечары адпушчаныя без складаньня пратаколаў.

Відэа Прэзэнтацыя альбома «Прэс-фота Беларусі—2011»

У менскай галерэі «Ў» адбылася прэзэнтацыя фотаальбома «Прэс-фота Беларусі—2011». Альбом складаюць больш за 200 работ рэпартажнай дакумэнтальнай фатаграфіі. Пераможца конкурсу — фотакарэспандэнт газэты «Наша Ніва» Сяргей Гудзілін.

Відэа Алег Гаеўскі пра затрыманьне «Ліцьвінскага клюбу»

Удзельнікаў сустрэчы «Ліцьвінскага клюбу» затрымаў спэцназ міліцыі.

Відэа Лёд у пакоях інтэрнату БДЭУ

Інтэрнат ля цэнтральнага менскага аўтавакзалу здалі ў эксплюатацыю некалькі месяцаў таму. Цяпер там заплесьнелі вокны, дзе-нідзе відаць лёд, у некаторых пакоях так халодна, што студэнтаў адсяляюць у адмысловы «ізалятар» на першым паверсе.

Відэа Такое жыцьцё. «Сапраўдны электарат»

Кароткая, але красамоўная замалёўка з мястэчка Луна Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці — у чарговым выпуску рубрыкі «Такое жыцьцё». Відэа даслаў чытач нашага сайту Андрэй Ф.

Відэа «За рапарт на беларускай мове мне пагражалі арыштам»

Рубрыка «Такое жыцьцё»: 29 студзеня пасьля тэрміновай службы ў войсках сувязі вярнуўся ў родны Магілёў моладзевы актывіст Станіслаў Рамановіч. У грамадзкім цэнтры «Кола» яго віталі сябры й паплечнікі. Станіслаў распавёў «Свабодзе» пра беларускую мову ў беларускім войску.

Відэа Галіч: Дагэтуль мы ня маем свайго галоўнага эпасу

Аляксей Галіч — удзельнік праекту «Барды Свабоды - 2012»

Відэа Байкот ці абмежаваны ўдзел?

Анонс перадачы "Экспэртыза свабоды". У апазыцыйным асяродзьдзі працягваецца дыскусія наконт удзелу ў парлямэнцкіх выбарах. Ці варта апазыцыі ўключацца ў выбарчую кампанію? Што дае байкот выбараў? Ці магчыма дасягнуць адзінства апазыцыі? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць намесьнік старшыні руху "За свабоду" Юрась Губарэвіч і старшыня прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч.

Відэа Belsat 2012/02/05 part 2

Belsat 2012/02/05 part 2

Відэа Belsat 2012/02/05 part 1

Belsat 2012/02/05 part 1

Відэа Менск замярзае

Маразы наступаюць. Паводле прагнозаў сыноптыкаў, 2 і 3 лютага будуць самымі халоднымі гэтай зімой. У наступныя дні маразы будуць паступова слабець.

Відэа Бяздомны Васіль распавядае, як бамжы выжываюць у люты мароз

Гомель, 1 лютага 2012. Васіль, гарадзкі бяздомны з 18-гадовым досьведам, падказвае ўладам, як можна разьвязаць праблему начлегу бадзягаў. Летась Гомельскі аблвыканкам вырашыў арганізаваць першы ў рэгіёне начны прытулак для асобаў бяз пэўнага месца жыхарства. Гэта было ў жніўні. Дагэтуль прытулак так і не зьявіўся. Тым часам моцныя маразы заганяюць бадзягаў у сутарэньні, каналізацыйныя люкі, туды, дзе праходзяць ацяпляльныя трубы.

Відэа Пратэсты ў Маскве, Пецярбургу і Празе

Расейскія апазыцыянэры ізноў выйшлі на плошчы гарадоў 31 студзеня. Акрамя традыцыйных патрабаваньняў мітынгоўцы выступалі за адмену вынікаў парлямэнцкіх выбараў і вызваленьне палітвязьняў.

студзень 2012

Відэа Праваабаронца Воўчак пра холад на Акрэсьціна

Ён быў асуджаны на 4 сутак.

Відэа «Такое жыцьцё». Звольнілі, бо ачольваў страйкам

Зь сябрам аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Алегам Аксёнавым адміністрацыя Магілёўскага домабудаўнічага камбінату не працягвае працоўных адносінаў. Працоўны кантракт сканчаецца 17 лютага. Пра тое, што ён ня будзе падоўжаны, Аксёнава афіцыйна папярэдзіла кіраўніцтва прадпрыемства. Адміністрацыя не патлумачыла прычынаў, дзеля якіх скасоўвае кантракт. Сам Аксёнаў лічыць, што звальняюць яго за абарону правоў працоўных прадпрыемства.

Відэа Алег Волчак — у ізалятар пад аплядысмэнты

Камэнтары да прысуду праваабаронцаў Андрэя Бандарэнкі і Людмілы Гразновай.

Відэа Алег Волчак пра сваё затрыманьне

30 студзеня разглядалася адміністрацыйная справа супраць праваабаронцы і грамадзкага актывіста Алега Волчака.

Відэа «Такое жыцьцё». Гарадзенскі верш Купалы

Верш Янкі Купалы "Будзь сьмелым!.. Магутна ярмо друзгачы!" напісаны праз трафарэт на задняй сьцяне камяніцы пачатку ХХ стагодзьдзя на вул. Элізы Ажэшкі. На другім баку вуліцы перад Гарадзенскім дзяржаўным унівэрсытэтам стаіць бюст Янкі Купалы, імя якога мае вучэльня. Верш бачаць тыя, хто шпацыруе ў "Швэйцарскай даліне" – месцы адпачынку ў старой Горадні, "Швэйцарская даліна" ляжыць уздоўж Гараднічанкі, якая ўпадае ў Нёман.

Відэа Яраш: Яны плачуць, што «канец сьвету», ты бачыш – яшчэ не

Раман Яраш — удзельнік праграмы «Барды Свабоды — 2012».

Відэа Скурко: Веру, што для Беларусі мусіць быць справядлівасьць

Андрэй Скурко — удзельнік праекту «Ў што я веру — 2012».

Відэа Міхаіл Гулін: «Раблю ўсё сам, без палітычнага патасу»

Мастак Міхаіл Гулін — госьць «Свабоды».

Відэа Сяргей Сыс выдаў сваю першую кнігу «Стрэмка»

26 студзеня ў кнігарні «Логвінаў» адбылася прэзэнтацыя кнігі вершаў Сяргея Сыса «Стрэмка». Выхад першай кнігі паэта прымеркаваны да яго 50-годзьдзя.

Відэа Belsat 28.1.2012 part 2

Belsat 28.1.2012 part 2

Відэа Чаму Лукашэнка дагэтуль ня выпусьціў Саньнікава?

«Радыё Свабода» задала гэтае пытаньне тром людзям, якія самі былі зьняволеныя пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году: Уладзімеру Някляеву, Мікіце Ліхавіду і Насьце Палажанцы.

Відэа Belsat 28.1.2012 part 1

Belsat 28.1.2012 part 1

Відэа «Вясна»: Мы нікуды не выязджаем, гэта касмэтычныя захады

З офісу праваабарончага цэнтру «Вясна» вывезеныя некаторыя рэчы: архівы, частка мэблі — тое, што сябры арганізацыі баяцца страціць у выпадку канфіскацыі памяшканьня. Аднак з офісу «вясноўцы» не зьязджаюць і працы не спыняюць.

Відэа «З Андрэя выбілі прашэньне на імя Лукашэнкі»

Жонка і маці Андрэя Саньнікава 24 студзеня здолелі сустрэцца ў калёніі з асуджаным экс-кандыдатам на прэзыдэнта. 25 студзеня Ірына Халіп распавяла падрабязнасьці пра стан свайго мужа.

Відэа «Суд не адпавядаў нават беларускім законам»

Расейская праваабаронца, сябра Рады па правах чалавека пры прэзыдэнце Расеі, доктар юрыдычных навук Мара Палякова заявіла, што гэты суд «яе вельмі расчараваў». Яна кажа, што адмыслова вывучала беларускае заканадаўства, і перакананая, што паводле закону Бяляцкага павінны былі адпусьціць.

Відэа Лабковіч: Гэта выключна палітычная расправа

Праваабаронца Ўладзімер Лабковіч заявіў, што разгляд касацыі Бяляцкага «быў узорам прававога бязьмежжа ў Беларусі». «Працэс паказаў, што ўладам не патрэбныя доказы, гэта быў фармальны разгляд», — адзначыў Лабковіч.

Відэа Прысуд Бяляцкаму пакінулі бяз зьменаў

24 студзеня Менгарсуд разгледзіў касацыйную скаргу праваабаронцы Алеся Бяляцкага, асуджанага на 4,5 года турмы. Прысуд пакінулі бязь зьмены, а касацыйную скаргу — без задавальненьня.

Відэа «Калі не было сьнегу, атрымлівалі 1 млн 300 тысяч»

У Гомелі з 20 па 23 студзеня выпала дзьве дэкадныя нормы сьнегу. Вышыня сьнежнага покрыва павялічылася з 3 да 25 сантымэтраў. У Брагіне сьнег яшчэ глыбейшы — 35 сантымэтраў. Камунальнікі й дарожнікі абласнога цэнтру перайшлі на кругласуткавы рэжым працы.

Відэа Сэрца для Вацлава Гаўла

У Празе ў памяць пра Вацлава Гаўла пачалі адліваць двухмэтровую скульптуру ў выглядзе васковага сэрца. Матэрыялам для яе стала рэшта недагарэлых сьвечак, запаленых у дні жалобы па памерлым прэзыдэнце.

Відэа Эксклюзыўнае інтэрвію з Яўгенам Шатохіным

Інтэрвію з мастаком было запісана ў лютым 2011 года, у горадзе Пінску.

Відэа Сяргей Харэўскі прэзэнтаваў сваю пятую кнігу

Вядомы мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі сабраў пад адной вокладкай «Сто твораў ХХ стагодзьдзя: нарысы па гiсторыi мастацтва i архiтэктуры Беларусi найноўшага часу».

Відэа Сьвятлана Длатоўская: Паверыла ў плённасьць самоты

Сьвятлана Длатоўская – ўдзельніца праекту "У што я веру – 2012"

Відэа Камоцкі: Чытаньні вершаў пад гітару адыходзяць у мінулае

Алесь Камоцкі ў праграме «Барды свабоды - 2012»

Відэа «Ці з народам беларуская міліцыя?»

Фрагмэнт наўпроставай трансляцыі падчас онлайн-канфэрэнцыі з падпалкоўнікам міліцыі ў запасе Мікалаем Казловым. Менск, 20 студзеня.

Відэа Мастакі прэзэнтавалі альбом «Беларускі авангард 1980-х»

Што зьвязвала Міхаіла Гарбачова і Раісу Максімаўну з беларускім авангардам? «Авангард» або «Андэграўнд»? Пра гэта ды іншае гаварылі стваральнікі і ўдзельнікі альбому «Беларускі авангард 1980-х». 19 студзеня, Менск

Відэа Спачатку вызваленьне палітвязьняў, тады чэмпіянат

19 студзеня ў менскім офісе Партыі БНФ прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый абмяркоўвалі праблемы палітвязьняў. Размова ішла найперш пра тое, што трэба рабіць, каб дамагчыся як найхутчэйшага вызваленьня палітвязьняў.

Відэа Бацюшка і ксёндз купаліся ў возеры

На возеры Юбілейным каля Горадні 19 студзеня адзначылі Вадохрышча. Набажэнства ля вады правялі праваслаўны сьвятар Сяргей Цьвірка і ксёндз Казімір Жыліс. Яны таксама, разьдзеўшыся, удзельнічалі ў хрышчэнскім купаньні.

Відэа Алесь Пушкін прысьвяціў інсталяцыю Юрыю Захаранку

У сталічным Палацы мастацтваў адбылося адкрыцьцё Другога Фэсту беларускага духоўнага мастацтва. У цэнтры выставы — абраз «Аб’яўленьне Маці Божай адзысканьня загінуўшых і зьніклых». 18 студзеня, Менск

Відэа 757.526.717 рублёў за Алеся Бяляцкага

18 студзеня Натальля Пінчук пералічыла на рахунак суду Першамайскага раёну Менску грошы, якія нібыта вінен дзяржаве ейны муж Алесь Бяляцкі і якія былі сабраныя за месяц на дабрачынным рахунку Натальлі. Менскі гарадзкі суд 24 студзеня разгледзіць касацыйную скаргу Алеся Бяляцкага.

Відэа Карупцыя ў сілавых структурах. Экспэртыза Свабоды

Яшчэ адзін намесьнік міністра ўнутраных спраў, Алег Пякарскі, звольнены з пасады. Ці можна лічыць гэта чысткай у сілавых структурах? Якія прычыны спараджаюць карупцыю? Удзельнікі перадачы: генэрал-лейтэнант міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб і падпалкоўнік міліцыі ў запасе Мікалай Казлоў.

Відэа Марына Адамовіч ля турмы ў Магілёве

Адвакат Міколы Статкевіча і ягоная жонка Марына Адамовіч прыехалі 17 студзеня ў Магілёў, каб паспрабаваць дабіцца сустрэчы са Статкевічам.

Відэа Аляксей Паўлоўскі: «Усё адно рабочыя будуць ісьці да мяне»

10 студзеня брыгада муляраў у Магілеве калектыўнай заявай на адрас кіраўніцтва прадпрыемства «Прамжылбуд» выказалася супраць звальненьня свайго калегі Аляксея Паўлоўскага, які таксама зьяўляецца актывістам незалежнага прафсаюзу. Амаль усе 15 падпісантаў цягам некалькіх дзён адмовіліся ад сваіх подпісаў пад ціскам начальства.

Відэа У Музэі пад Менскам справілі Шчодрую куцьцю

У Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту (п.а. Азярцо) 15 студзеня адбылося сьвята «Шчадрэц». Ягоныя ўдзельнікі: народны тэатар-студыя гульні «Прымакі» з в. Ахонава (Дзятлаўшчына), дзіцячы ўзорны калектыў народнай песьні «Валошкі» (г. Менск), фальклёрны калектыў «Мілавіца» (г. Менск) ды іншыя.

Відэа Амбасада Літвы адзначыла Дзень абаронцаў свабоды

У студзені 1991 году савецкія войскі спрабавалі зрынуць новую ўладу пасьля таго, як была абвешчаная незалежнасьць краіны. Падчас падзеяў 13 студзеня ў Вільні загінулі 14 чалавек, больш за 600 атрымалі калецтвы. Рашэньнем літоўскіх уладаў дзень 13 студзеня атрымаў статус афіцыйнага сьвята. Цяпер гэта Дзень абаронцаў свабоды.

Відэа Беланогая: У новым альбом хачу спалучыць душу, дух і цела

У рубрыцы «Барды Свабоды» — сьпявачка Тацяна Беланогая.

Відэа Трусаў: Мэта — думаць на тысячу гадоў наперад

У рубрыцы «Госьці Свабоды» — кіраўнік Таварыства Беларускай Мовы Алег Трусаў.

Відэа Слабодчыкава: «Да жанчыны ставяцца як да цела»

У рубрыцы «Госьці Свабоды» — мастачка Антаніна Слабодчыкава.

Відэа «Тыдзень без лістоў — і ты пачынаеш сумнявацца ў сабе»

Была палітвязень Дзьмітрый Даронін разважае пра салідарнасьць і лісты з волі. Дзьмітрый быў асуджаны на 3,5 гады пазбаўленьня волі за ўдзел у акцыі пратэсту, якая адбылася ў Менску 19 сьнежня 2010 году. Да арышту працаваў на МАЗе. Вызвалены 1 верасьня 2011.

Відэа Лабадзенка пра акцыю салідарнасьці з Барадуліным

Журналіст Глеб Лабадзенка тлумачыць умовы акцыі салідарнасьці з народным паэтам Рыгорам Барадуліным. За першыя 2 дні — больш за 500 удзельнікаў.

Відэа Суд над Каваленкам у Віцебску. No comment

Сяргею Каваленку пагражае да трох гадоў турмы за парушэньне правілаў «хатняй хіміі», прысуджанай сябру КХБ-БНФ у 2010 годзе за вывешваньне на гарадзкой навагодняй ёлцы ў Віцебску бел-чырвона-белага сьцягу. Сяргей Каваленка знаходзіца пад вартай, а таксама трымае галадоўку ўжо 25 дзён.

Відэа «Ніякіх прашэньняў ад Міколы яны так не даб'юцца»

Марына Адамовіч камэнтуе пастанову суду аб пераводзе свайго мужа, палітвязьня Мікалая Статкевіча, на турэмны рэжым на 3 гады. Прысутнічаць на працэсе ёй не дазволілі, яна чакала ля калёніі.
Шклоў, 12 студзеня.

Відэа «Мы зможам абараніць гэтых людзей»

Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук камэнтуе падзеі на мікашэвіцкім «Граніце», дзе нядаўна была створаная суполка незалежнага прафсаюзу гарнякоў.

Відэа Аляксандар Цімашэнка: «Я не хачу быць рычагом ціску»

Аляксандар Цімашэнка, муж былой прэм’ер-міністра Ўкраіны Юліі Цімашэнкі, якая адбывае пакараньне ў турме, атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.

Відэа Тэатар на костках

Падчас працаў па рэканструкцыі Моладзевага тэатру закранутая частка пахаваньняў Старажоўскіх могілак, якія разам з Кальварыйскімі лічацца найстаражытным нэкропалем Менску.

Відэа Арышт Каваленкі і Баразенкі. Камэнтар праваабаронцы

У Цэнтральным судзе Менску асудзілі да адміністрацыйнага арышту актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Мікіту Каваленку (15 сутак) і незалежнага журналіста Аляксандра Баразенку (11 сутак). Камэнтар праваабаронцы Марыі Касьян.

Відэа Беларускія барды павіншавалі ўсіх з Калядамі

У сталічным Палацы культуры вэтэранаў адбыўся сьвяточны канцэрт «Цуд на Каляды», на якім выступілі — Эдуард Акулін, Тацяна Беланогая, Зьміцер Бартосік, Андрэй Хадановіч, Андрэй Плясанаў, Аляксей Галіч, Алеся Ўнукоўская.

Відэа 7 студзеня — Нараджэньня Хрыстовае

Вернікі праваслаўнай царквы Беларусі 7 студзеня адзначаюць сьвята Нараджэньня Хрыстовага.

Відэа Зона Свабоды, 7.01.2012, ч.2

У праграме: Што чакае Беларусь, Расею і Ўкраіну ў 2012 годзе? Беларусь: Паміж палітвязьнямі, парлямэнцкімі выбарамі і мытным саюзам. Расея: ад праспэкта Сахарава да Крамля – новае прэзыдэнцтва Пуціна.

Відэа Зона Свабоды, 7.01.2012, ч.1

У праграме: Што чакае Беларусь, Расею і Ўкраіну ў 2012 годзе? Беларусь: Паміж палітвязьнямі, парлямэнцкімі выбарамі і мытным саюзам. Расея: ад праспэкта Сахарава да Крамля – новае прэзыдэнцтва Пуціна.

Відэа Кальварыйскім могілкам пагражае небясьпека

Спэцкамбінат рытуальных паслугаў папярэджвае пра намер зьнесьці шэраг магілаў на найстарэйшых могілках Менску — Кальварыйскіх.

Відэа Імпрэза памяці Вацлава Гаўла. Онлайн-трансьляцыя

6 студзеня ў менскім офісе руху «За свабоду!» адбылася вечарына памяці Вацлава Гаўла.

Відэа Інвалід Уладзімер Марозаў судзіцца з пракуратурай

Інвалід Уладзімер Марозаў спрабуе праз суд дамагчыся ад пракуратуры завядзеньня крымінальнай справы супроць міліцыянтаў, ад дзеяньняў якіх ён пацярпеў падчас «маўклівай акцыі» ў ліпені мінулага году.

Відэа Менчукі ня хочуць «Пэкіну» замест парку

Раніцай 5 студзеня прадстаўнікі «Зелянбуду» ўзнавілі высечку дрэваў у менскім парку 40-годзьдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі, які беларускія ўлады задарма аддалі пад гатэль «Пэкін».

Відэа Імша за Вацлава Гаўла ў менскай катэдры

У менскім архікатэдральным касьцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася імша за памерлага былога прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла.

Відэа Гатэль «Пэкін» на месцы менскага парку

Менскі парк 40-годзьдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі (бераг Сьвіслачы ля вуліцы Чырвонаармейскай) пачалі высякаць — улады заплянавалі збудаваць тут гатэльны комплекс «Пэкін».

Відэа Адкрылася выстава «Со & Цэсьлер»

У менскім Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва можна пабачыць лялькі Алены Байрачнай, скульптуры Віктара Мінко і Мікалая Байрачнага, а таксама арт-аб’екты Ўладзімера Цэсьлера.