У варшаўскім Музэі Вольнай Беларусі адкрылася выстава «Дэпатрыяцыя», прысьвечаная беларускім нацыянальным сымбалям і артэфактам пратэсту, якія сёньня вымушана пакідаюць Беларусь. На ёй экспануюцца прадметы, што захавалі памяць пра салідарнасьць, супраціў і гісторыю дэмакратычнага руху.