“Калі, каму і ці заўсёды трэба ў сваім жыцьці дараваць?"

30.11.2008 20:57

Чарговы грамадзкі рэдактар тыдня – мастак Алесь Пушкін. Яму 43 гады. Праходзіў службу ў Аўганістане. Працаваў у Віцебску, Магілёве. А пасьля 1994 году зьехаў у мястэчка Бобр Крупскага раёну. Расьпісаў там царкву, дзе і павянчаўся, мае двух дзяцей. Піша і рэстаўруе абразы, карціны, робіць росьпісы, вітражы, займаецца мастацтвам пэрформансу. Ягоныя працы ёсьць ня толькі ў беларускіх, але і замежных музэях, галерэях. Неаднаразова затрымліваўся і асуджаўся за арганізацыю «няправільных» акцыяў. >>>