Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Віцебску. Беспартыйны. Інжынэр-эканаміст, бухгальтар-эканаміст.
1996 год — скончыў Віцебскі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт.
1983—1992 гг. — старшы кладаўшчык Віцебскага аддзяленьня Беларускай чыгункі, агент па забесьпячэньні Віцебскага тэхналягічнага інстытуту лёгкай прамысловасьці, дырэктар Селязьнёўскага гандлёвага прадпрыемства Вяліскага райпо (Расея), намесьнік дырэктара аб'яднаньня грамадзкага харчаваньня Віцебскага райспажыўсаюзу, загадчык адной з крамаў у Віцебску.
1992—1997 гг. — дырэктар па камэрцыйных і зьнешнеэканамічных пытаньнях прадпрыемстваў "Эміт" і "Дыяніс".
1997—2009 гг. — дырэктар па камэрцыйнай працы прамысловай кампаніі "Стафард-энтэрпрайзэс", намесьнік гендырэктара прадпрыемства "Дыяніс".
2010 год — загадчык сэктару фінансава-маркетынгавага аналізу Віцебскага абласнога цэнтру маркетынгу, начальнік сэктару зьнешнеэканамічнай дзейнасьці Віцебскага пладова-гародніннага камбінату.
Разьведзены, мае дачку Ўльяну.
>>>