Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жызьнеўскага забілі паляўнічымі патронамі


Актывісты ўкраінскага Майдана Міхаіл Жызьнеўскі, Сяргей Нігаян і Раман Сэнік былі забітыя з гладкаствольнай зброі, зараджанай паляўнічымі патронамі.

Пра гэта генэральны пракурор Украіны Віталь Ярэма заявіў 22 студзеня ў эфіры адной з радыёстанцыяў.

«Мы высьветлілі, што яны забітыя з гладкаствольнай зброі, але ёсьць задакумэнтаваныя факты, што работнікі праваахоўных органаў устаўлялі ў зброю паляўнічыя патроны, якімі былі забітыя гэтыя нашы героі», — цытуе УНІАН Ярэму.

Год таму, 22 студзеня, на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве загінулі першыя актывісты Рэвалюцыі Годнасьці — Міхаіл Жызьнеўскі, Сяргей Нігаян і Раман Сэнік. Яны загінулі ад агнястрэльнага раненьня.

Міхаіл Жызьнеўскі пахаваны на могілках у вёсцы Сьцяг Працы на Гомельшчыне.

XS
SM
MD
LG