Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Жыве Беларусь!» атрымаў перамогу на найбуйнейшым польскім кінафэстывалі


Здымачная група "Жыве Беларусь!"
Здымачная група "Жыве Беларусь!"

Фільм Кшыштафа Лукашэвіча і Францішка Вячоркі атрымаў перамогу ў сэкцыі «Панарама» на кінафэстывалі ў Гдыні.

38-ы Міжнародны кінафэстываль у Гдыні адбываецца зь 9-га па 14 верасьня. Найлепшыя фільмы Польшчы, зробленыя за апошні год, спаборнічаюць за «Залатыя львы» — найбольш прэстыжныя ўзнагароды кінамастацтва ў гэтай краіне.

Драма «Жыве Беларусь!» была паказаная ў сэкцыі «Панарама», у якой агулам ўдзельнічалі 11 стужак. Пераможцу ў гэтай сэкцыі вызначаюць гледачы праз галасаваньне. Узнагарода ў гэтай сэкцыі прафінансаваная Польскім Інстытутам кінамастацтва (PISF).

Кшыштаф Лукашэвіч, Вінсэнт і Франак Вячорка
Кшыштаф Лукашэвіч, Вінсэнт і Франак Вячорка
«Гэта ўзнагарода — вельмі важная для нас, і для ўсіх тых, хто сымпатызуе свабоднай Беларусі. Гэта адзнака нашай міжнароднай камандзе, і ў першую чаргу — беларускім акторам, якія не пабаяліся ўзяць удзел у стужцы», — адзначыў у інтэрвію Радыё Свабода Кшыштаф Лукашэвіч.

Акрамя паказаў у межах сэкцыі «Панарама» фільм дэманстраваўся 12 верасьня пад адкрытым небам на пляжы Гдыні.

Кінастужка «Жыве Беларусь!» польскага рэжысэра Кшыштафа Лукашэвіча пабудаваная на рэальных падзеях 2009-2010 гадоў. Гэта першы мастацкі фільм па-беларуску пра сучасную Беларусь. Сцэнар напісаны Кшыштафам Лукашэвічам і Францішкам Вячоркам. У фільме зьняліся рэпэр Вінсэнт, акторы Дзяніс Тарасенка, Алесь Малчанаў, Раман Падаляка, Анатоль Кот, шоўмэн Аляксандар Памідораў, польская акторка Караліна Грушка.

Фільм «Жыве Беларусь» раней узяў узнагароду за найлепшы сцэнар Брусэльскага кінафэстывалю, быў паказаны ў конкурснай частцы Міжнароднага кінафэстывалю ў Празе (FEBIOFEST)і Міжнароднага кінафэстывалю ў партугальскім Сэтубале (Festroia). , польскім Сопаце. Фільм таксама дэманстраваўся ў Францыі, Швэцыі, Нямеччыне, Польшчы, Украіне, Расеі і Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG