Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхары аднаго з раёнаў Масквы паскардзіліся Абаму на старыя дамы


Жыхары маскоўскага раёну Зюзіна апублікавалі чарговы відэазварот, у якім крытыкуюць улады расейскай сталіцы і асабіста мэра гораду Сяргея Сабяніна, які, паводле скаржнікаў, адмаўляецца зносіць старыя пяціпавярховікі, парушаючы такім чынам пастанаву ад 2006 году.

«За пяць гадоў Сабянін ператварыў Маскву ва ўсясьветную ганьбу», — заяўляюць актывісты.

З просьбай «пабудаваць цёплыя дамы» яны зьвярнуліся да прэзыдэнта ЗША Барака Абамы.

У папярэднім відэазвароце летась у сьнежні жыхары прасілі дапамогі ў прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна.

Яны адзначылі, што Сабянін у 2012 годзе атрымаў дазвол на рэканструкцыю найстарэйшых дамоў, у якіх яны жывуць, за кошт бюджэтных сродкаў. Аднак, як сьцьвярджаюць актывісты, замест зносу будынкаў «Сабянін шляхам падлогу дакумэнтаў» перавёў іх у катэгорыю «нязносімых».

Муніцыпальны дэпутат Зюзіна Канстанцін Янкаўскас у інтэрвію Радыё Свабода заявіў, што ўсе прававыя падставы для рэканструкцыі квартала ёсьць.

Ён адзначыў, што пяціпавярховікі, зносу якіх дамагаюцца жыхары Зюзіна, былі пабудаваныя ў 60-х гадах мінулага стагодзьдзя. Паводле закону, раз у 25 гадоў яны павінны былі капітальна рамантавацца, але за 50 гадоў такі рамонт ні разу не праводзіўся.

Расейская ўлада пакуль не камэнтавала гэтых абвінавачваньняў жыхароў раёну Зюзіна.

Раён Зюзіна ў Маскве
Раён Зюзіна ў Маскве

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG