Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне: 19% маладых беларусаў зьедуць «пры першай магчымасьці»


Памежны слуп ля Друі, ілюстрацыйнае фота
Памежны слуп ля Друі, ілюстрацыйнае фота

Паводле апытаньня, што ў ліпені-жніўні бягучага году правяла кампанія Satio ў межах праекту тэхнічнай дапамогі «Разьвіцьцё Кастрычніцкага эканамічнага форуму», толькі 16% маладых беларусаў (17-21 год) ня хочуць зьяжджаць за мяжу, нават калі ў Беларусі ня знойдуць сабе працы.

49,1% гатовыя паехаць за мяжу, калі там будуць лепшыя ўмовы працы, 14,5% — на роўныя ўмовы, 1,4% — нават у горшыя ўмовы, а 19% зьедуць «пры першай магчымасьці», нават калі за мяжой знойдуць працу не па спэцыяльнасьці.

Апытаныя распавялі пра сваю адукацыю: толькі 42,1% лічаць, што ў школе атрымлівалі неабходныя веды і навыкі, яшчэ 13,8% назвалі школу асновай асабістага разьвіцьця. Але 35,7% заявілі, што школьная адукацыя проста патрэбная для атрыманьня наступнай спэцыяльнасьці ці адукацыі ў ВНУ, а яшчэ 7,8% назвалі школу марнаваньнем часу.

9% назвалі школьную нагрузку празьмернай, 8,7% — недастатковай, астатнія ж палічылі нагрузку нармальнай. Але 21,8% сказалі, што нагрузка па хатніх заданьнях празьмерная, а недастатковай яе назвалі толькі 4,4%.

Падрыхтоўку да паступленьня ва ўнівэрсытэт назвалі недастатковай 27,6%, празьмернай — 12,4%. Пры гэтым школьныя веды назвалі хутчэй недастатковымі для паступленьня ў ВНУ 39,5%, зусім недастатковымі — 9,9%. Каля траціны апытаных — 32,3% — займаюцца з рэпэтытарамі (81,4% робяць гэта ў старшых клясах).

Амаль палова школьнікаў заявіла, што сутыкаецца з праблемай абавязковага наведваньня мерапрыемстваў, не зьвязаных з вучобай (32,5% часта, 12,5% вельмі часта), амаль траціна — што сутыкаецца зь несправядлівасьцю адзнакаў і заніжэньнем адзнакаў за афармленьне, а ня сутнасьць работы.

Чытайце таксама: Беларуская мова аказалася для школьнікаў меней важнай за фізкультуру і нецікавай як прадмет

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG