Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладым настаўнікам, якія адпрацуюць разьмеркаваньне, яшчэ год будуць даплочваць 31 рубель


Маладым пэдагогам, якія адпрацуюць па разьмеркаваньні два гады, але застануцца працаваць у той жа ўстанове адукацыі, яшчэ на год падаўжаюць дадатковыя выплаты.

Гэта прадугледжана пастановай ураду ад 19 студзеня 2017 году № 48, паведамляе БелТА.

Маладым настаўнікам, якія адпрацавалі два гады па разьмеркаваньні і якія працягваюць працаваць у той жа ўстанове, усталёўваюцца штомесячныя даплаты ў памеры ня больш за адну тарыфную стаўку першага разраду на працягу яшчэ 1 году. На дадзены момант тарыфная стаўка першага разраду складае 31 рубель.

Канкрэтная сума даплаты будзе вылічвацца прапарцыянальна адпрацаванаму часу.

У Міністэрстве адукацыі ўпэўненыя, што такая мера дазволіць «замацаваць маладых спэцыялістаў ва ўстановах адукацыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG