Афіша
Адкрыцьцё выставы «Колер Беларусі»
Лятучы ўніверсытэт запрашае на выставу мастака і дызайнэра Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі». На выставе будзе прадстаўлена візуальная частка дасьледаваньня — аб’екты ў колерах, найбольш характэрных для беларускай культурнай традыцыі.
Міхал Анемпадыстаў дасьледуе прыроду беларускага колеру
Менск, галерэя Беларускага саюзу дызайнэраў (вул. Брылеўская, 14, уваход з двара).
Адкрыцьцё выставы ў 19.00.
Уваход вольны.
Лекцыя «Музыка і палітыка»
Флейтыстка і дырыжорка Марыя Калесьнікава стварыла аўтарскі курс «Урокі музыкі для дарослых». У межах лекцыі 28 лютага яна растлумачыць слухачам, чаму музыка заўжды ўзаемадзейнічала з палітыкамі.
Менск, прастора «Цэх» (вул. Кастрычніцкая, 16).
Пачатак у 19.00.
Дзень у гісторыі
1922 — Ангельшчына прызнала незалежнасьць Эгіпту.
1935 — быў вынайдзены нэйлон.
2013 — Бэнэдыкт XVI зрокся пасаду папы Рымскага.
У гэты дзень нарадзіліся
1533 — Мішэль Мантэнь, францускі філёзаф, родапачынальнік жанру эсэ.
1937 — Георгі Галенчанка, беларускі гісторык, складальнік факсымільнага выданьня «Бібліі» Францішка Скарыны ў 3 тамах.
1958 — Натальля Эстэмірава, расейская праваабаронца.
У памяці
1616 — памёр Мікалай Крыштаф Радзівіл «Сіротка», дзяржаўны дзяяч Вялікага княства Літоўскага, падарожнік.
1985 — памёр Вадзім Жучкевіч, беларускі географ.