Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Міжземным моры знайшлі абломкі зьніклага А320


Airbus A320
Airbus A320

Airbus A320, які выконваў рэйс Парыж-Каір, зьнік з экранаў радараў у чацьвер раніцай адразу пасьля таго, як увайшоў у паветраную прастору Эгіпту.

У Міжземным моры, у 290 кілямэтрах на поўнач ад Александрыі, сёньня былі выяўлены абломкі, якія, як мяркуецца, належаць зьнікламу напярэдадні самалёту А320 авіякампаніі Egypt Air. Пра гэта паведамілі эгіпецкія вайскоўцы. Паводле іх дадзеных, разам з абломкамі ваенна-паветраныя сілы Эгіпту знайшлі і асабістыя рэчы пасажыраў самалёта. Вядуцца пошукі чорнай скрыні.

Паведамленьні пра знаходжаньне абломкаў ляйнэра, якія зьявіліся ў чацьвер, пазьней не пацьвердзіліся.

Сёньня ў Каір прыбылі тры спэцыялісты па авіяздарэньнях і тэхнічны экспэрт з кампаніі Airbus, якія прымуць удзел у расьсьледаваньне крушэньня ляйнэра.

Самалёт Airbus A320, які выконваў рэйс MS804 Парыж-Каір, зьнік з экранаў радараў у чацьвер раніцай адразу пасьля таго, як увайшоў у паветраную прастору Эгіпту. На борце самалёта знаходзіліся 56 пасажыраў і 10 членаў экіпажа. Сярод іх 30 грамадзян Эгіпту, 15 — Францыі і прадстаўнікі яшчэ 10 дзяржаў, у тым ліку падданы Вялікабрытаніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG