Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ня маюць намеру адмяняць санкцыі супраць Масквы


Ілюстрацыя ©Shutterstock

Ілюстрацыя ©Shutterstock

Злучаныя Штаты маюць намер захоўваць санкцыі, уведзеныя супраць расейскіх грамадзян і карпарацыяў пасьля анэксіі Расеяй Крыму, пра гэта заявіў прэс-сакратар дзярждэпартамэнту Марк Тонэр.

Паводле яго слоў, санкцыі, уведзеныя за анэксію Крыма, захаваюцца да таго часу, пакуль паўвостраў ня будзе вернуты Ўкраіне. Санкцыі, уведзеныя за агрэсію Расеі на ўсходзе Ўкраіны, сказаў Тонэр, «застануцца ў сіле аж да поўнага ажыцьцяўленьня менскіх пагадненьняў».

Санкцыі аказалі пэўны ўплыў на расейскую эканоміку і давялі да Масквы думку пра тое, што крокі, якія яна сабе дазваляе, могуць мець для яе вельмі адмоўныя наступствы, сказаў прадстаўнік дзярждэпартамэнту.

Тонэр прызнаў, што санкцыі не спынілі перасоўваньняў расейскіх войскаў і ўзбраеньняў на тэрыторыю Ўкраіны, але тым ня менш падштурхнулі Расею да пошуку дыпляматычных шляхоў урэгуляваньня сытуацыі ў кантэксьце менскіх пагадненьняў, якія ўяўляюць сабой аптымальны фармат вырашэньня канфлікту.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG