Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША адмянілі 40-гадовую забарону на экспарт нафты


Фота ©Shutterstock

Фота ©Shutterstock

Большасьць членаў Палаты прадстаўнікоў ЗША 18 сьнежня прагаласавалі за прыняцьце законапраекту пра адмену эмбарга на экспарт сырой нафты. Гэтым законапраектам таксама прадстаўленыя беспрэцэдэнтныя падаткавыя льготы пры выкарыстаньні ветравой і сонечнай энэргіі, паведамляе Reuters.

Кангрэс, які быў занепакоены залежнасьцю ЗША ад імпартаванай нафты, увёў эмбарга на экспарт падчас нафтавага крызісу 1973 году, які прывёў да імклівага падвышэньня коштаў на паліва і значнай інфляцыі. Уведзенае странамі АПЭК эмбарга было скіраванае супраць ЗША, якія падтрымалі Ізраіль падчас араба-ізраільскай вайны 1973 году.

Экспэрты сьцвярджаюць, што зьняцьцё эмбарга прывядзе да ўзмацненьня энэргетычнай бясьпекі ЗША і дасьць саюзьнікам Вашынгтона ў Эўропе і Азіі альтэрнатыўную пастаўкам ОПЭК і Расеі крыніцу нафты. Рашэньне таксама паспрыяе выгадзе нафтавых кампаній.

Тым ня менш амэрыканскія вытворцы сырой нафты могуць быць не гатовыя экспартаваць яе пры настолькі нізкіх коштах. Некалькі дзён таму цана за барэль сырой нафты апусьцілася ніжэй за 35-даляравую адзнаку — упершыню з 2009 году. Калі вытворчасьць барэлю нафты каштуе даражэй за рынкавую цану, найхутчэй амэрыканскія кампаніі будуць запавольваць вытворчасьць і пакінуць нафту для ўнутранага рынку.

XS
SM
MD
LG