Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі ў нядзелю затрыманыя больш за тысячу ўдзельнікаў антыўрадавах акцыяў


Падчас акцыі пратэсту ў Маскве
Падчас акцыі пратэсту ў Маскве

На акцыю супраць карупцыі, арганізаваную Аляксеем Навальным, выйшлі людзі ў дзясятках гарадоў Расеі, у большасьці выпадкаў мерапрыемства не было ўзгоднена зь мясцовымі ўладамі.

У Маскве акцыя праходзіла ў выглядзе прагулкі, у якой прынялі ўдзел, паводле розных зьвестак, ад 8 да 20 тысяч чалавек. Праваабарончы праект «ОВД-Инфо» паведамляе больш як пра 700 затрыманых; гэта больш, чым было пяць гадоў таму падчас падзей на Балотнай плошчы. Паліцыя ўжывала сілу да актывістаў. У мэрыі Масквы дзеяньні паліцэйскіх назвалі «бездакорнымі».

Акцыя пратэсту ў Маскве
Акцыя пратэсту ў Маскве

У самым пачатку акцыі паліцыя затрымала апазыцыянэра Аляксея Навальнага. Цяпер ён знаходзіцца ў АУС «Канькова», дзе застанецца да суду, які прызначаны на 27 сакавіка. У паліцыю ў нядзелю таксама былі дастаўлены супрацоўнікі Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК), якія вялі анлайн-трансьляцыю з антыкарупцыйных мітынгаў па ўсёй краіне. У офісе арганізацыі прайшоў ператрус у сувязі са справай паводле артыкулу аб «ўзбуджэньні нянавісьці альбо варожасьці».

Акцыя пратэсту ў Маскве
Акцыя пратэсту ў Маскве

У Пецярбургу на акцыю пратэсту выйшлі каля сямі тысяч чалавек. Спачатку яны мітынгавалі на Марсавым полі, пасьля чаго рушылі на Палацавую плошчу. Акцыя завяршылася шпацырам па горадзе і затрыманьнямі на плошчы Паўстаньня. Усяго, паводле зьвестак інтэрнэт-выданьня «Папера», у паліцыю трапілі каля 50 чалавек.

У Дагестане на антыкарупцыйнай акцыі былі затрыманыя 150 актывістаў. Паліцыянты таксама перашкаджалі правядзеньню мітынгу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG