Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША абвінавацілі сэпаратыстаў у забойстве 500 мірных жыхароў Дэбальцава


Саманта Паўэр

Саманта Паўэр

Прадстаўнік ЗША ў ААН Саманта Паўэр заявіла, што ў Дэбальцава Данецкай вобласьці Ўкраіны было знойдзена 500 целаў мірных жыхароў, якія загінулі ў выніку абстрэлаў баевікоў.

Пра гэта яна сказала падчас чарговага пасяджэньня Рады бясьпекі ААН у Нью-Ёрку.

«Сэпаратысты выкарыстоўваюць спыненьне агню для таго, каб правесьці перадысьлякацыю, а Расея працягвае ўзычаць ім неабмежаваны доступ да ўзбраеньня», — цытуе УНІАН спадарыню Паўэр.

Закранаючы сытуацыю вакол населенага пункта Шырокіна, яна выказала занепакоенасьць, што Марыюпаль «можа стаць наступнай мэтай для сэпаратыстаў і расейскіх вайскоўцаў».

Паўэр зьвярнула ўвагу на сытуацыю ў Дэбальцаве, дзе былі знойдзены «сотні безыменных ахвяраў». У прыватнасьці, спасылаючыся на дадзеныя ААН, пасол адзначыла, што «500 целаў было знойдзена ў будынках і сутарэньнях пасьля штурму гораду». Паводле яе слоў, у гэтых падвалах і дамах людзі хаваліся ад абстрэлаў прарасейскіх баевікоў.

Паўэр нагадала, што адзін зь лідэраў баевікоў заяўляў, што ўсе, хто будзе пакідаць горад, будуць трапляць пад іх абстрэл. «Сёньня дарога з гораду знаходзіцца пад абстрэлам, такім чынам мясцовыя жыхары павінны былі рызыкаваць сваім жыцьцём як застаючыся ў горадзе, так і пакідаючы горад», — заявіла яна.

Паўэр таксама дадала, што ахвяры — гэта адно наступства канфлікту. Другім наступствам ёсьць тое, што незаконная акупацыя тэрыторыі Ўкраіны працягваецца. У сувязі з гэтым яна згадала пра акупаваны Расеяй Крым, які захоплены па загадзя прадуманым у Маскве пляне. І гэта стала пачаткам акупацыі іншых тэрыторый Украіны.

XS
SM
MD
LG