Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнатар Рубіё прапанаваў назваць вуліцу ў Вашынгтоне імем Нямцова


Амэрыканскі сэнатар Марка Рубіё
Амэрыканскі сэнатар Марка Рубіё

Амэрыканскі сэнатар Марка Рубіё прапанаваў назваць вуліцу насупраць амбасады Расеі ў Вашынгтоне імем забітага апазыцыянэра Барыса Нямцова. Падрыхтаваны ім законапраект апублікаваны на афіцыйным сайце сэнатара.

Рубіё падкрэсьліў, што вуліца Барыса Нямцова павінна пастаянна нагадваць «рэжыму Пуціна і народу Расеі» пра тое, што «галасы абаронцаў свабоды нельга абарваць».

Больш за 15 тысяч масквічоў прыйшлі на шэсьце памяці Барыса Нямцова
Больш за 15 тысяч масквічоў прыйшлі на шэсьце памяці Барыса Нямцова

Напярэдадні Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША заклікаў урад Расеі дамагчыся правасудзьдзя для тых, хто нясе адказнасьць за забойства Барыса Нямцова. Амбасадар ЗША ў Расеі Джон Тэфт наведаў месца забойства апазыцыянэра на Вялікім Маскварэцкім мосьце і ўсклаў кветкі да арганізаванага там народнага мэмарыялу.

Барыс Нямцоў быў застрэлены 27 лютага 2015 году недалёка ад Крамля. У мінулыя нядзелю і панядзелак у многіх гарадах Расеі прайшлі акцыі, прысьвечаныя памяці апазыцыйнага палітыка. Суд у справе аб забойстве Нямцова працягваецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG